| |
Адказы |
Аўтар |
Апошняе паведамленне |
 |
Допіс: Дзякуй Богу Блог: Kryscina-блог-хата
| Выцемка: |
| Яна ўжывае словы, якія я раней чула толькі ад самых апантаных аматараў гаварыць лацінкай і тарашкецай адначасова. |
 |
|
Lisa |
28.02.10 23:39 |
 |
Допіс: Дзіўная сямейка Блог: Lisa-блог
А яшчэ - на ўсіх малюнках ва ўсіх кніжках мамы вялікія, а іх дзеткі маленькія. Я таму і не настойваю на правільным варыянце. |
|
Lisa |
28.02.10 23:34 |
 |
Допіс: Дзякуй Богу Блог: Kryscina-блог-хата
|
Volha |
28.02.10 17:31 |
 |
Допіс: Дзіўная сямейка Блог: Lisa-блог
Вядома, галоўная гераіня казкі мусіць быць самай прыгожай, высокай і яскравай!  |
|
Kryscina |
28.02.10 9:36 |
 |
Допіс: дзеці з малой розніцай ва ўзросце Блог: helin-блог
| Проста Янка дробны,а Акім крыху вышэй сярэдняга |
|
helin |
23.02.10 13:13 |
 |
Допіс: дзеці з малой розніцай ва ўзросце Блог: helin-блог
На майго вопратка, ў якой ён хадзіў паўгады таму, не налазіць, а не тое што праз 2,5 нацягнуць!  |
|
Kryscina |
22.02.10 22:42 |
 |
Допіс: Старыя песні пра галоўнае Блог: Lisa-блог
| Дай Божа тым хлопцам стаць Алімпійцамі, на зайздрасць усім рускамоўным спартоўцам Беларусі |
|
Hali |
16.02.10 6:11 |
 |
Допіс: Сціпласць Блог: Lisa-блог
Спадзяюся, суседка не здзівілася: сама ж прывучыла ))) У дзіцяці рэфлекс, як на Дзеда Мароза.
Канечне, нічога страшнага. Патлумачылі - і добра, падрасце - зразумее  |
|
Palina007 |
7.02.10 0:24 |
 |
Допіс: На Балі дзеці да паўгоду - богі Блог: Пацягунюшкі-парастунюшкі
|
mama Halja |
31.01.10 4:21 |
 |
Допіс: 534 садок Блог: AlenaK-блог
| Cумна,што сышлі,мы возім Янку ў гэты садок у малодшую групу,нашыя выхавацелькі размаўляюць па-беларуску,ня ведаю,магчыма,калі мы сыходзім,яны размаўляюць з дзецьмі па-руску,але мне нават па тэлефоне адказваюць па-беларуску.Сумна іншае,што у нас у групе няма сямей беларускамоўных акрамя нашай |
|
helin |
18.12.09 15:26 |
 |
Допіс: 534 садок Блог: AlenaK-блог
| Добра вам. я вось не ведаю. куды буду Даську прыстройваць. Мая праца пераехала і ездзіць на Кахоўскую мне будзе ўжо недарэчы |
|
julcik |
10.12.09 22:26 |
 |
Допіс: Пра няню Блог: Пацягунюшкі-парастунюшкі
| helin пісаў(-ла): |
А мяне б гэта насьцярожыла  |
А чаму? мяне не насцярожыла - але зрэшты, гэта было сказана з гумарам |
|
mamav |
28.11.09 17:44 |
 |
Допіс: Пра няню Блог: Пацягунюшкі-парастунюшкі
А мяне б гэта насьцярожыла  |
|
helin |
26.11.09 21:18 |
 |
Допіс: Мара-пражэкт. Блог: ruta_mjata
| мне таксама гэта цікава -- толькі, можа, абвестку ў форуме даць -- туды больш народу ходзіць. Я вось толькі зараз на твой дзёньнік набрыла... |
|
Alina |
17.11.09 23:58 |
 |
Допіс: Лінгвістычнае Блог: Пацягунюшкі-парастунюшкі
| для мяне слова 'рэбёнак' гучыць неяк жывёльна. 'А ў вашэга рыбёнка ўжо зубы есць?' |
|
mama Halja |
6.11.09 17:58 |
 |
Допіс: Жыве Беларусь Блог: helin-блог
сьмешна!  |
|
mama Halja |
6.11.09 17:49 |
 |
Допіс: Мара-пражэкт. Блог: ruta_mjata
Дзякуй! Дрэвы і сонейка якраз тое , на што мяне звычайна не хапае можа б вы і п'есы якія паглядзелі, я ,нажаль, не маю гэтых выданняў. ці падкажыце, дзе іх можна паглядзець у кнігарнях? |
|
ruta_mjata |
3.11.09 22:13 |
 |
Допіс: Мара-пражэкт. Блог: ruta_mjata
| Я ў дзяцінстве на такім гурточку займалася: шылі цацкі і ставілі спектаклі. Было вельмі цікава. Думаю, дзеці будуць у захапленні. Мы б з Міронам вельмі хацелі далучыцца, толькі б час падыйшоў (можа ў выходныя?) Тэхналогія вырабу цацак можа быць якая заўгодна - дзецям яшчэ нават цікавей будзе паназіраць за рознымі спосабамі. Якрамя воўны і шытва цацку можна яшчэ звязаць, альбо скамбінаваць шытво і папье-машэ.
Незалежна ад таго, далучымся мы ці не, маю прапанову: з гатовым спектаклем можна хадзіць у госці як у сем'і (мы запрашаем да сябе!), так і ў садкі. А яшэ мы б дыстанцыйна з Мірцікам маглі паўдзельнічаць у вырабе рэквізіту: дрэваў, сонейка, сняжынак, птушак, мэблі і г.д. - у залежнасці ад сцэнару.
Неблагія п'есы паводле народных казак можна знайсці ў чытанках для дашкольнікаў (кшталту "Сцяжынкі"). |
|
Kryscina |
3.11.09 13:25 |
 |
Допіс: Мара-пражэкт. Блог: ruta_mjata
можна і шыць) галоўку лягчэй зрабіць з воўны, а цельца пашыць. а можна і сумяшчаць. гурток , мяркую, не раней снежню пачынаць.  |
|
ruta_mjata |
2.11.09 11:03 |
 |
Допіс: Мара-пражэкт. Блог: ruta_mjata
| Я хачу! Толькі пасля грыпа. Пакуль мы акапаліся ў хаце і нават у краму толькі па раніцах, калі там нікога няма. Толькі мне былобы цікавей шыць лялькі. а не валяць, бо я не вельмі люблю воўну - ад яе нос свярбіць. |
|
julcik |
2.11.09 10:51 |
 |
Допіс: Мара-пражэкт. Блог: ruta_mjata
| Хацела адказаць, што ахвочыя ўжо да Вуршулі зангажаваліся. А пасля зазірнула ў профіль карыстальніка. )
Наста, дужа хочацца. Ці даскочыцца - іншае пытанне. )) |
|
Volha |
1.11.09 14:57 |
 |
Допіс: Гісторыя роднай краіны Блог: Kuzzy-блог
| Дзякуй за спасылку - зручны сайт. А сёе-тое сапраўды забываецца, калі ты працуеш з людзьмі далёкімі ад гісторыі і культуры па прафесіі. Магчымасць хуценька прыгадаць, спраўдзіць патрэбныя факты, даты і імёны - вельмі дапамагае. |
|
Kryscina |
17.10.09 22:07 |
 |
Допіс: Моўныя далягляды Блог: Маленькі блоХ
Галоўнае - каб дзіця САМО зрабіла выснову.
Тлумачэнні тут такія: "Так павінна быць. Але, на жаль, не ўсе ў нас размаўляюць па-беларуску. Нехта жыве тут нядаўна і таму не ўмее. А нехта не хоча вучыцца. У вас на занятках у садочку таксама не ўсе хочуць вучыцца: некаторыя не слухаюць выхавацельку, размаўляюць, штурхаюцца. Так і вырастаюць: адзін лічыць не навучыўся, другі чытаць не любіць, трэці не ўмее па-беларуску размаўляць".
Тут матывацыя да навучання ўвогуле.
Альбо: "Так і павінна быць. Прыкладам, калі б кітаец не ўмеў размаўляць па-кітайску, з яго іншыя кітайцы пасмяяліся б, бо ён - невук. І яшчэ яго проста ніхто не зразумеў бы. Так і беларусы павінны карыстацца сваёй беларускай мовай, каб разумець адзін аднаго і каб ім было цікава гаманіць адзін з адным".
Гэта што да матывацыі ведаць менавіта беларускую мову.
А ўвогуле - разам прыходзім да высновы, што вось нехта не ўмее размаўляць па-беларуску, а ты ўмееш! Дык гэта ж ого-го як крута!  |
|
Palina007 |
5.10.09 20:57 |
 |
Допіс: Моўныя далягляды Блог: Маленькі блоХ
Лагіііічна... А што Вы адказалі? (Я шукаю гатовыя адказы на складаныя пытанні)  |
|
Lisa |
5.10.09 0:29 |
 |
Допіс: Жыве Беларусь Блог: helin-блог
Не,нічога Запытаюся ўвечары,мо ўзгадае пра гэты выпадак |
|
helin |
18.09.09 14:31 |
 |
Допіс: Жыве Беларусь Блог: helin-блог
А што пра гэтае здарэнне думае Янка? Нічога не распавядаў, ніяк не каментаваў? |
|
Lisa |
15.09.09 9:26 |
 |
Допіс: Лінгвістычнае Блог: Пацягунюшкі-парастунюшкі
| Мяне мама дагэтуль ребёнком кліча. Прыемна як, не переказаць словамі!!! |
|
julker |
12.09.09 4:48 |
 |
Допіс: Лінгвістычнае Блог: Пацягунюшкі-парастунюшкі
| Пэўна, да таго, што ў бацькоў з фантазіяй усё ў парадку. У нашай самая смешная мянушка была, бадай, Сценька Разін - а ўсё праз тое, што яна ў самым раннім дзяцінстве, калі яе купалі, не рэагавала зусім ніяк, нават спала ў ванне, і мяне круцілі яе, як маленькі чоўн, і пры гэтым спявалі "выплывалі распісные стенькі разіна челны". А я за гэта зарабіла мянушку "джакузькіна маць". |
|
mamav |
10.09.09 8:55 |
 |
Допіс: Лінгвістычнае Блог: Пацягунюшкі-парастунюшкі
| наш тата нават малпачкай малую называе, але ребенок - гэта па-мойму нейкая дзетдомаўшчына. быццам бы кажа не бабуля, а інспектар савецкага раёна па дашкольнай адукацыі |
|
mamav |
10.09.09 8:53 |
 |
Допіс: Лінгвістычнае Блог: Пацягунюшкі-парастунюшкі
У нас і імёнаў шмат (Мірцік, Мірон, Мірцянятка)і мянушак багата: немяўлятка быў Бабасікам, потым Сонечным Зайчыкам, Хвосцікам Каметы, Усміханам, Балбатуськам, Сонюшкіным, Драпежным Хамячком...
І да чаго б гэта?  |
|
Kryscina |
8.09.09 20:40 |
| |