Хачу працаваць! Дакладней, працаваць не хачу, але грошы патрэбныя. Можа, вы ведаеце, якія бываюць некваліфікаваныя працы, каб на іх працаваць было небрыдка? Ціпа заробак маленькі, затое для душы...
Зарэгістраваны: 23.03.2006Паведамленні: 5715Адкуль: Miensk
Усё залежыць ад таго, чаго душа патрабуе На мой погляд акрэсленым пажаданням адпавядае праца выхавацелькі ці няні ў садку: і грошы маленькія, і для душы...
Зарэгістраваны: 13.06.2006Паведамленні: 1336Адкуль: Гомель - Менск
Слухай, а неблагая ідэя, толькі я вучуся пазнавата. Можа, начной нянечкай у дзіцячы дом?..
Зарэгістраваны: 10.02.2007Паведамленні: 241Адкуль: Маладэчна
Вы сур'ёзна? Я таксама хачу для душы, але каб на заробак можна было не толькі пракарміць-апрануць дзіця, але і самой паесці, і камунальныя паслугі заплаціць і культурную праграму дзіцяці забяспечыць. На зарплату выхавацелькі, прынамсі маладзечанскай, такое жыццё не наладзіш.
Я ж вучуся, шмат грошай па-любому не атрымаецца. Дык хоць душа будзе ляжаць.
Яшчэ і вучыцеся? А калі ж адпачываць? Ці гэта я "раблю культ" з адпачынку?