Апошнія некалікі дзён я штораніцы у адзін і той жа час стаю на прыпынку на скрыжаванні Веры Харужай і.. яшчэ чагосьці, каля "Матрункі", а разам са мной стаяць тата і сын, гады паўтара, у вазочку і з портфелем у руках.
Я заўсёды з'яжджала раней за іх і вельмі мне было цікава, куды яны з такім малым штодзень ездзяць. А сёння тата сказаў:
- Глядзі, наш аўтобусік едзе. - дастаў дзіцёнка з вазочка і пайшоў да дарогі, а вазок так і застаўся стаяць. Тут я зусім зацікавілася, як гэта яны сабраліся без вазочка кудысьці ехаць. І вось пад'ехала жоўценькая маршрутка з надпісам "Школьный", у ёй двое хлопчыкаў гадоў пяці, і цётачка. Цётачка выйшла з аўтобуса, узяла хлопчыка з портфелем, вельмі шчаслівага, і яны з'ехалі. А тата застаўся, таксама шчаслівы
і пакаціў вазочак дадому.
Тут я канчаткова зацікавілася, што ўсё гэта значыць, і пабегла ў вас пытацца.
Праўда, доўга падумаўшы, прыдумала, што гэта прыватны дзіцячы садок сваіх выхаванцаў так збірае. 