дзёньнік-нештодзёньнік

Аўтар: [ LaVita ]
Contributors: [ (none) ]
Блог: [ Усе допісы ]
[ Сябры ]
Перайсьці: [ Назад/Наперад ]
Каляндар
« < » > Люты 2010
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28
Крычалка
Няма.

Мянушка:

Сайт:

Крыкнуць:

Паглядзець і дадаць сьмешку

 
Скантактавацца з LaVita

Адрас e-mail

lavitae85@gmail.com

Цыдулка (асабістае паведамленьне)

Даслаць цыдульку

MSN Messenger



Yahoo Messenger



AIM Address



Нумар ICQ



Пра LaVita

Зарэгістраваны

13.06.06 11:40

Адкуль

Гомель - Менск

Род занятку

студэнтка БДМУ, пэдыятрыя

Інтарэсы



Блог

Дата стварэньня

19.03.08 1:53

Колькасьць допісаў

36

Узрост блога

692 дзён

Колькасьць адказаў

119

Візітаў

565094
RSS
RSS-стужка

Сьпіс форумаў Нашыя дзеткі -> Блогі

Зараз праглядаюць блог: няма

Праца!

2.09.09 19:42

Хачу працаваць! Дакладней, працаваць не хачу, але грошы патрэбныя. Можа, вы ведаеце, якія бываюць некваліфікаваныя працы, каб на іх працаваць было небрыдка? Ціпа заробак маленькі, затое для душы...

Вусень плыве

10.06.09 15:01

[ Кармлю Цяпер: Кармлю  ]



Мой шлюб асацыюецца ў мяне з такім плывушшым па хвалях вусенем. Сьмешка
Віншаваць зусім не трэба, ухваляюцца толькі каменты вусеня.

Аўтобусік

10.06.09 14:46

[ Кармлю Цяпер: Кармлю  ]

Апошнія некалікі дзён я штораніцы у адзін і той жа час стаю на прыпынку на скрыжаванні Веры Харужай і.. яшчэ чагосьці, каля "Матрункі", а разам са мной стаяць тата і сын, гады паўтара, у вазочку і з портфелем у руках. Сьмешка Я заўсёды з'яжджала раней за іх і вельмі мне было цікава, куды яны з такім малым штодзень ездзяць. А сёння тата сказаў:
- Глядзі, наш аўтобусік едзе. - дастаў дзіцёнка з вазочка і пайшоў да дарогі, а вазок так і застаўся стаяць. Тут я зусім зацікавілася, як гэта яны сабраліся без вазочка кудысьці ехаць. І вось пад'ехала жоўценькая маршрутка з надпісам "Школьный", у ёй двое хлопчыкаў гадоў пяці, і цётачка. Цётачка выйшла з аўтобуса, узяла хлопчыка з портфелем, вельмі шчаслівага, і яны з'ехалі. А тата застаўся, таксама шчаслівы Сьмешка і пакаціў вазочак дадому.
Тут я канчаткова зацікавілася, што ўсё гэта значыць, і пабегла ў вас пытацца.

Праўда, доўга падумаўшы, прыдумала, што гэта прыватны дзіцячы садок сваіх выхаванцаў так збірае. Сьмешка

Дзіцячае Еўрабачанне

6.06.09 13:46

[ Кармлю Цяпер: Кармлю  ]

Я паглядзела песню Юры Семяновіча - кандыдата на дзіцячае Еўрабачанне.
Я так зразумела, ён фанат Гары Потэра, мае знаёмыя фанаты таксама любяць лацінскімі словамі кідацца са страшным выразам твару. Сьмешка
Я ў шоку.

Жэньшэнь

3.06.09 22:52

[ Кармлю Цяпер: Кармлю  ]

Вы пілі калі-небудзь жэньшэнь? Ці елі... Я сёньня а 14 гадзіне выпіла паўчайнай лыжкі і цяпер заснуць не магу. Добра, што ў мяне на такі выпадак ёсьць пустырнік. Сьмешка
А можа, гэта плацэба? Ён у мяне вельмі добра развіты - вып'ю таблетачку, і так добра-добра становіцца, потым пагляджу інструкцыю - а эфект толькі праз тры месяцы. Сьмешка

Вучоба

3.06.09 22:48

[ Кармлю Цяпер: Кармлю  ]

Цікава вучыцца - гэта калі ранкам выпадкова адкрыў падручнік на адвольнай старонцы і так зачытаўся, што ледзь на заняткі не спазьніўся. Сьмешка

Чытво

10.05.09 20:10

У часопісе "Малышок" цікавыя артыкулы пра сумесны сон,
прышчэпкі (калі пра шкоду прышчэпак кажа чалавек з мэдычнай адукацыяй, я вельмі пранікаюся),
Івана Айплатава (ох, як я люблю чытаць пра шматдзетных знакамітасьцяў, як у іх усё добра і правільна! Сьмешка ),
гатоўнасьць да школы
і ўсялякія розныя алергіі з пласкастопіямі.
Яшчэ туды пішуць мае выкладчыкі, якіх я вельмі паважаю. Карацей, для мяне самы чытабельны мамскі часопіс.
Гэта я ўсё да таго, што мяне зноў пацягнула на мамскія часопісы і выбіраньне імёнаў, а вучыцца яшчэ доўга. Сумнік

Кніжная выстава

15.02.09 20:27

[ Слухаю БГ Цяпер: Слухаю БГ ]

Мне спадабаўся поўны збор "Хронік Нарніі" па-польску за 12 тысячаў. Самы шчасьлівы ў сьвеце
І не спадабалася, што ўсе мае падручнікі каштуюць ад 40 да 110...

Дзень народзінаў Максіма Багдановіча

9.12.08 21:44

Стаю на прыпынку, чакаю аўтобуса, і тут убачыла, што каля помніка Багдановічу натоўп. Пайшла паўдзельнічаць.
Стаяць школьнікі, за імі сур'ёзныя дзядзькі, яшчэ далей - несур'ёзныя дзядзькі. Школьнікі слухаюць тых, хто па чарзе ім лекцыю чытае, астатнія мерзнуць, нудзяцца, бо ім чутна толькі трактар, які працуе ў пяці метрах. І ніводнага знаёмага твару.
А тут аўтобус прыехаў, і я зьбегла.
Так і не зразумела, хто гэта быў і чым усё скончылася. Сьмешка

Рэцэпт

18.11.08 0:32

Бярэм цянь. Наліваем туды сссььь. Надзяваем піп і ставім на фффууу пліту з фффууу агнём. Цянь робіць "ууууу!", тады робім цік-цік. Бярэм чашку і ясь. Набіраем у ясь япу альбо таўу, высыпаем у чашку. Набіраем цюць, высыпаем туды ж. Заліваем фффууу сссььь. Мяшаем ясем. Гатова. "Тата, пі!" Вельмі шчасьлівы