Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Беларускі рок

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кіно, музыка і TV
 
Аўтар Паведамленне
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 23.11.07 12:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Рэпліка без смешачкаў.

На Дзетках - усё, у той ці іншай ступені, рэальныя знаёмцы. Абураных каментароў - адзінкі: лёгка тлумачацца тэмпераментам, маладосцю, родам дзейнасці каментатараў.
У фрэндстужцы - больш-менш вядома, хто ёсць хто. Пакрыўджаных меней за палову.
На людных форумах - уражанне, быццам "негадуе ўся прагрэсіўная грамадскасць". Адэкватныя галасы тонуць у шматлікіх і шматслоўных абвінавачваннях. Чамусьці - дзіўнае супадзенне - ананімных.

Калі ласка, сябры, узважвайце словы. І тыя, што кажаце, і тыя, што ўспрымаеце. Дзякуй.

_________________


Апошні раз рэдагавалася: Volha (23.11.07 12:32), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 23.11.07 12:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Як ужо пісалі раней і ў тэме МОрсаў. Калі вы слухаеце музыку ад палітычнай праналежнасці і поглядаў выканаўцаў, то вядома вы перастанеце слухаць пералічаныя гурты. А калі вам проста падабаецца музыка то вы і будзеце надалей слухаць яе.

І stasia ты дакладна напісала пра рок і як ён зараджаўся, але з таго часу мінула ўжо багата гадоў і ўсё змяняецца. І смешна будзе называць НРМ папсой калі яны пачнуць зараз спяваць на БТ. Яны застануцца рок-гуртом. А калі яшчэ і на БТ будзе болей беларускай музыкі дзякуючы ім і калі не толькі Морсы будуць замаўляць на радыё звычайныя людзі, калі паболее фанатаў беларускай якаснай музыкі (а гэтыя гурты я да такіх і адношу), я буду толькі рада за іх поспехі.

Можна казаць што заўгодна, але калі вы медык напрыклад (нажаль не ведаю хто вы па прафесіі) вы можаце займацца палітыкай у свой час, але і зарабляць грошы сваей прафесійнай адукацыяй. Вам жа ніхто не забараніў рабіць гэта. І мяне ўсё болей і болей нервуюць палітыкі нашыя якія горда кажуць, што сябры партыі становяцца "прафесійнымі рэвалюцыянерамі", я перайначваю - "прафесійнымі беспрацоўнымі". І вось гэта сумна.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.11.07 12:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я (бійце мяне папругамі) перажыву, калі Лявон выйдзе й прасьпявае "За Беларусь". Нават сама на той канцэрт пайду. Ад таго беларускі рок ня зьменіцца.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 23.11.07 13:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vola, Так
Прыгадала, што я ўпершыню пачула і пабачыла і "Палац", і "НД", і "Краму" на БТ.. Колькі сучасных дзяцей зможа зь імі пазнаёміцца цяпер! Танчу!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.11.07 14:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі даведаюся, што хтосьці са знаёмых выкінуў кампакты з музыкай, буду доўга Ржунімагу Але такіх ня знойдзецца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 23.11.07 15:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ды зрабілі з мухі слана. ну схадзілі, ну пагаварылі. вунь апазыцыйныя лідары самі на сустрэчы набіваюцца, толькі зь імі ня надта сустракаюцца.
і прычым тут канцэрты "за Беларусь"? вось ну ня веру я, што Лявон ці хто пойдуць там сьпяваць.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.11.07 15:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, неяк пад час сустрэчы на БНФ з Вольскім, ён прызнаўся, што шкадуе, што некалі прыкладна ад такога канцэрту адмовіўся. Канцэрт, здаецца, быў БРСМ-аўскі. Лявон тады сказаў, што трэба ў масы ісьці. Штосьці кшталту.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 23.11.07 16:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vola,
ну сказаў, што шкадуе -- мо, ён меў на ўвазе, што трэ было выйсьці і бел-чырвона-белы сьцяг узьняць? памятаю гэты выпадак, але на сёньняшні момант ягоныя словы вырваныя з кантэксту, і моўнага, і часавага, і палітычнага...
мяне, па шчырасьці, дзівіць такая бурная масавая рэакцыя. ну вось жа музыкі адзіныя, хто выконвае стратэгію АДС "дыялёгу з уладамі". Вельмі шчасьлівы
карацей, не разумею, з-за чаго сыр-бор.
зы. пра "наезд" на Мілінкевіча (хоць наездам гэта я не лічу, праўду, шчырую праўду сказалі). а хіба гэта першы наезд? а вы хіба даўна чыталі апошнія ўзаемныя ўнутрыкааліцыйныя і нават унутрыпартыйныя наезды? а паслухалі б вы, што ў кулюарах гаворыцца! а музыкі што... іх ніхто ў кааліцыю не запрашаў. яны і ня мусяць выяўляць адзінства, ад якога і так мала што засталося.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 23.11.07 16:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, праўду кажаш. А пра форумы і ананімаў. Назіраю чамусьці апошнім часам такія рысы. Што калі чалавек з пенай у рта крычыць што гэты не правы і гэты не правы, то ён чамусьці хутчэй напіша пра свае абурэнне, чым той, хто спакойна і ўзважліва ўсё успрымае.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.11.07 17:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прабачце оффтоп, але на вясельлі замовіла ў тамады штосьці з Крамбамбулі. Знайшліся Госьці. Моладзь танчыла і падпявала. Так што масы Вольскага ўсё ж ведаюць, хаця б у выглядзе Крамбамбулі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 23.11.07 23:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

І мяне ўсё болей і болей нервуюць палітыкі нашыя якія горда кажуць, што сябры партыі становяцца "прафесійнымі рэвалюцыянерамі", я перайначваю - "прафесійнымі беспрацоўнымі". І вось гэта сумна.

Прабачце, але гэта не іх выбар. Іх вымушаюць рабіцца такімі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.11.07 2:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia, у табе гаворыць жонка рэвалюцыянера,ці я памыляюся? Міргаю

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.11.07 6:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, ну што ж ён яшчэ мог мець на ўвазе? Я ў шоку! А так - хай ходзяць, размаўляюць. Я да гэтага абсалютна спакойна стаўлюся.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 24.11.07 11:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

stasia, у табе гаворыць жонка рэвалюцыянера,ці я памыляюся?

Так.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 24.11.07 21:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

З прэсканфэрэнцыі:
Выцемка:
На пытаньне, ці будзе мяняцца рэпэртуар гуртоў пасьля гэтых падзей Лявон Вольскі адказаў у жартаўлівай форме:
«Уявіце, што NRM выконвае песьню «Маё пакаленьне» разам з Анатолем Ярмоленкам, а «Нас да халеры» — з хорам БРСМ»

А цяпер патлумачце мне, што гэта значыць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 2 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 136902 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 87390 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 113083 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81572 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 33654 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map