Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Беларускі рок

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кіно, музыка і TV
 
Аўтар Паведамленне
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 22.11.07 1:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось мы тут спрачалісь пра беларускасць морсаў, пра тое, ці з'яўляюцца яны героямі, пра іх прадажнасць.
А цяпер, ў святле апошніх падзей, хачу запытацца -- а ці з'яўляюцца "NRM", "Крама" беларускімі героямі, і ці можна іх цяпер увогуле называць рок-гуртамі?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.11.07 2:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia, хацела напісаць пра тое самае, ты мяне крыху апярэдзіла.
Неяк дзіўна ўсё гэта, ня верыцца ў такія навіны. Зьбіраюся крыху пачакаць, пакуль у Інэце зьявяцца тлумачэньні Вольскага і Хаменкі - а пасьля ўжо рабіць высновы.
І Кулінковіч дзіўна сябе павёў. 14 лістапада адмянілі іх канцэрт, ён амаль нецэнзурнымі словамі пра ўлады выказваўся, а тут раптам расьсьцілацца пачаў.

ЗЫ: гаворка вядзецца пра навіну http://www.charter97.org/be/news/2007/11/21/1767/

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 22.11.07 10:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Давядзецца вам чысьціць комп. Міргаю
Тлумачэньні ад Кулінковіча ўжо там ёсьць: Праляскоўскі харошы і адэкватны, Мілінкевіч бяка.
Але я калі слухаю музыку, менш за ўсё думаю пра палітыку. Таму гэта на мае густы ніяк не паўплывае: як не любіла НД і Краму, так і не палюблю. Сьмешка
Выцемка:

ці можна іх цяпер увогуле называць рок-гуртамі?

Здаецца, Праляскоўскі не даваў указаньняў пераходзіць на папсу.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 22.11.07 11:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Д'Артаньян хадзіў да кардынала! Усё прапала! Ржунімагу

Давяраю Алегу Хаменку. Заўзятарам, ІМГА, лепш прытрымаць фобіі - і дазволіць уцямным і дасведчаным людзям рабіць сваю працу.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 22.11.07 12:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Здаецца, Праляскоўскі не даваў указаньняў пераходзіць на папсу.

Рок першапачаткова ўзнік як рух супраціўлення. Ён можа быць апалітычны, але не можа абмінаць праблемаў грамадства, замоўчваць іх. Калі ён гэта робіць, то гэта не рок.
А цяпер давайце зробім стаўкі, пра што будзе дазволена, а пра што --не спяваць так званым беларускім рок- музыкам.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.11.07 12:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Штосьці ў мяне Хартыя ня грузіцца!
Выцемка:

так званым беларускім рок- музыкам.

stasia, давай пачакаем трохі, а потым будзем прыдумваць мянушкі! Не

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.11.07 13:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так я Хартыю і не загрузіла, толькі першую старонку з навінамі. Але даваць такія каментары, гэта проста сьвінства Evil or Very Mad ! Як палітыкам патрэбна была падтрымка, дык музыкі былі першыя, а як музыкам трэба падтрымка, дык іх гаўном аблілі!!!
Evil or Very Mad У нашых музыкаў проста забарона на прафэсію. Так, яны могуць пісаць музыку і выдаваць яе, але не могуць праводзіць канцэрты!!! Не могуць атрымліваць эмацыйнай падпіткі ад сваіх фанатаў!!! Не могуць адчуваць, што Яны патрэбныя!!!
Стася, ты ж, калі жыла ў Белаазёрску, таксама не магла нідзе працаваць! Але ты магла рэалізаваць сябе неяк інакш. А калі ў творчасьці заключаецца ўвесь сэнс жыцьця?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.11.07 14:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, падлічыла колькасьць тваіх клічнікаў, падзяліла на колькасьць сказаў і ўразілася. Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 22.11.07 15:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне таксама здаецца, што рабіць высновы зарана - пабачым.

Згодна са stasiaй, што рок без вострых тэмаў мёртвы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 22.11.07 22:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,
Выцемка:

stasiaй, гэта ты крутую форму прыдумала.

Відавочна, што зарана, але ж інфармацыйная нагода ўражвае.
Выцемка:

Стася, ты ж, калі жыла ў Белаазёрску, таксама не магла нідзе працаваць! Але ты магла рэалізаваць сябе неяк інакш. А калі ў творчасьці заключаецца ўвесь сэнс жыцьця?

Так, але ж я не пайшла, як шмат хто з маіх аднагрупнікаў працаваць у аддзелы і паддадзелы ідэалогіі. Любыя саступкі маюць межы.
Відавочна, што з творчасцю ўсё куды больш складана, але ж Салжаніцан ні пад якім ціскам не пайшоў на кампраміс з уладай.
А цяпер атрымліваецца, што словы "схавацца ў бульбу, ці легчы на дно" трэба ўспрымаць як параду да дзеяння, а не здзек, кпін з нашага люду?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Juan

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.10.2006
Паведамленні: 1527
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.11.07 23:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гыгыгы Гыгыгы Ржунімагу
Lolik, usio prapała! Крычу! Крычу!
Kapiec, spadarovie…[sami viedajecie chto pa temie J:MOPC]
Vy ciapieraka j Lavonu Volskamu “nia vierycie”? Aniahož, jon žaž naskroź “niaščyry”, jak i ūsia jahonaja hniłaja tvorčaść.
CD-ki jichnyja ūžo pavykidali?

_________________
Ars longa, vita brevis!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 22.11.07 23:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька пісаў(-ла):
Як палітыкам патрэбна была падтрымка, дык музыкі былі першыя, а як музыкам трэба падтрымка, дык іх гаўном аблілі!!!

+1

Калі на акцыі апазыцыі прыходзіць 300 чалавек, а на канцэрт НРМ прыйдзе 1000, то я абіраю канцэрт НРМ. Гэта для нашай справы будзе больш карысным. Нарэшце, можа і музыка іх стане больш якаснай, калі ў іх пашырыцца кола фанаў і ім ня трэба будзе адпавядаць чаканням 100-200 суперпалітызаваных паклоннікаў.

А з рокавасцю, я думаю, у нас яшчэ лет 50 будзе ўсё нармальна, бо куды не ступі - толькі праблемы. Сумнік

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 23.11.07 1:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось добры такі тэксьцік знайшла на http://krywal.livejournal.com/52290.html:
Выцемка:
Ведаю, зараз некаторыя гарачыя галовы пачнуць мяне расфрэнджваць, нават не паспрабаваўшы зразумець маю думку. А вось ты, дружа, паспрабуй зразумець.

МузЫка перш за ўсё павінен займацца мУзыкай, а не мітынгамі.
Пры гэтым абавязаны мець сваю грамадзянскую пазыцыю.
Ён не павінен быць галодным.
Ён павінен быць таленавітым.
Я за выступы Лявона, Русі і Дарафеевай па БТ, ОНТ і БелСату.
Я супраць размежаваньня краіны па колерам сьцягу.
Музычная канкурэнцыя не павінна быць палітычнай.
Музыка на беларускай мове павінна быць папулярнай у грамадзтве.
Але не з-за "прыгнечанасьці", а з-за якасьці.
Нельга забараняць канцэрты "па тэхнічных прычынах".
Нельга цэнзураваць тэксты песень.
Нельга займацца музыкай толькі за грошы.
Акрамя тых музыкаў, якія былі на сустрэчы, ёсьць яшчэ шмат, і шмат, і шмат.
Рана казаць пра нейкія вынікі. Пабачым яшчэ, як яно будзе.

За абразу людзей, якія зрабілі столькі для Беларусі і мовы, кожны адкажа перад сваім сумленьнем. Прыстойней трэба, спадарства.

Цалкам падзяляю гэты пагляд.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 23.11.07 10:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Згодна.
Толькі вось праблема, не я рабіла музыкаў галоднымі, не я іх размяжоўвала па розныя бакі барыкадаў, не я забаранялы іх канцэрты, не я цэнзуравала іх песні ...........
І нават не "бяка" спадар Мілінкевіч.
А менавіта тая ўлада, якую зараз называюць "разумнай і адэкватнай".

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 23.11.07 11:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia пісаў(-ла):
не я рабіла музыкаў галоднымі, не я іх размяжоўвала па розныя бакі барыкадаў, не я забаранялы іх канцэрты, не я цэнзуравала іх песні ...........
І нават не "бяка" спадар Мілінкевіч.

І за гэта музыкі вам з "бякам Мі" - як зямля калгасу. І вы ім так па-апекунску: ты туды не хадзі - ты сюды хадзі. А то, маўляў, снег-башка... У двухкосьсі
Кранальна. Самы шчасьлівы ў сьвеце

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 1 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 136932 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 87402 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 113135 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81593 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 33663 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map