Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
J-Морс

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 13, 14, 15  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кіно, музыка і TV
 
Аўтар Паведамленне
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.07 13:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У "J-Морс" у кастрычніку выходзіць беларускамоўны альбом!!!! Танчу! Танчу! Танчу!
http://www.jmors.by/forum/viewtopic.php?id=450

Пачытала морсаўскі сайт і са здзіўленьнем даведалася, што гітарыст Раман Арлоў -- сын Уладзіміра Арлова. Ён яшчэ і словы да песень піша, канешне, па-беларуску. Ружа

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.07 14:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Пачытала морсаўскі сайт і са здзіўленьнем даведалася, што гітарыст Раман Арлоў -- сын Уладзіміра Арлова.


Раман Арлоў 2 ці 3 курсы адвучыўся ў МДзЛУ ў адной групе з маім мужам, таму пра гэта я даўно ведала. І быў тады Раман расейскамоўным, нягледзячы на вучобу на беларускім аддзяленьні. Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 16.10.07 16:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Другі сын Арлова таксама даволі актыўны. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.07 16:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Палазіла яшчэ па сайце. Народ абмяркоўвае, якая песьня найлепшая з альбому "БПМ". Адсоткаў 50 кажуць, што "Сонца сьмяецца". І мая ўлюбёная таксама. Анёл Словы Арлова. Сьпяваюць Пугач і Лісіцкая. Запісала на слых.
-- Мілы мой, ты прайшоў сто дарог...
-- Без адной, мілая, той што разам з табой.
-- Мілы мой, я заўсёды з табой, я – твая!
-- Ведаю я!
-- Не стаяла на мейсцы жыцьцё, пакуль я чакала.
-- Мілая, я маланкай ляцеў да цябе!
-- Я зьмянілася, любы, я іншаю стала!
-- Так ці не? Так ці не?
-- Безь цябе не хачу, не магу, не умею!
Бачыш -- сонца сьмяецца, а вецер мацнее,
Не кажы: Так ці не! Я ўсё разумею!

-- Азірніся назад і ўсьміхніся.
-- Кім я быў да цябе?
-- Да цябе кім была?
-- Улева, управа, уперад, назад, уверсе і ўнізе...
-- Я – твой!
-- Я – твая!
-- Безь цябе не хачу, не магу, не умею!
Бачыш -- сонца сьмяецца, а вецер мацнее,
Не кажы: Так ці не! Я ўсё разумею!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.10.07 17:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

быў тады Раман расейскамоўным
і застаўся

Не Не люблю гэты гурт за няшчырасць. За ганебны выступ у Горадні, дзе яны не здолелі праспяваць ніводнага куплету са сваіх "беларускамоўных" песняў, за жаданне прагнуцца і дагадзіць нашым і вашым...

Выбачайце, фанаты Сумнік

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.07 17:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Не люблю гэты гурт за няшчырасць.


+1.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.07 19:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

За ганебны выступ у Горадні, дзе яны не здолелі праспяваць ніводнага куплету са сваіх "беларускамоўных" песняў,

Дзіўна, дзіўна, я, канешне, гэтага выступу ня чула, але нешта не разумею, як гэта можна ня ведаць слоў, калі сьпяваеш песьню разоў 100?
Выцемка:

за жаданне прагнуцца і дагадзіць нашым і вашым...

Гэта ты на Рок-каранацыю намякаеш? Міргаю А я чула (можа гэта канешне і плёткі), што хлапцам забаранялі канцэрты за тое, што яны адмаўляліся сьпяваць "ЗА Беларусь". І калі хтосьці і мае права пагарджаць, то гэта Лявон Вольскі&Co. Але вось ён, чамусьці, абараніў нашых гора-сьпевакоў-забеларусаў, калі народ патрабаваў забараніць ім выезд у ЕС. Наогул, хочацца дажыць да тых часоў, калі музыкі будуць мець магчымасьць займацца творчасьцю нягледзячы на палітыку!!!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 16.10.07 19:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, а мне саліст нечым твайго мужа нагадвае, калі яны выступалі перад Акіянам Эльзы, то ніяк не магла пазбавіцца ад гэтай думкі...
а яшчэ яны мне не падабаюцца за тое, што ў іх усё сыходзіць на адзін матыў,таму што салісту няблага даюцца пэўныя віражы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.10.07 19:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Дзіўна, дзіўна, я, канешне, гэтага выступу ня чула, але нешта не разумею, як гэта можна ня ведаць слоў, калі сьпяваеш песьню разоў 100?

калі спяваеш яе 100 разоў па-расейску і адзін раз у студыі для запісу, з паперкі - па-беларуску.

Беларускія спевы для іх - не больш як спроба дыверсіфікацыі і заняцця незанятай нішы беларускай папсы для адукаваных гараджанаў. Элементарны дадатковы спосаб паднакасіць бабла, на жаль. Таму за беларускасць іх любіць не выпадае, бо яе няма. За нешта яшчэ? - я не прыхільніца мужчынскіх шчымлівых рыфмаванак і красуноў на сцэне. Для мяне музыка - гэта калі немагчыма змаўчаць. У іхнім выпадку змаўчаць лёгка. Ніякі
Яшчэ раз выбачаюся перад фанатамі. Rolling Eyes
Люблю рок, магу пад настрой слухаць рэгі і джаз, паважаю фолк і класіку. Грэбую папсой. Так склалася, я з-за гэтага нават у падлеткавым узросце на дыскатэкі не хадзіла Rolling Eyes

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.07 19:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

быў тады Раман расейскамоўным

Як пісала ў іншым форуме julcik, невядома на якой мове будуць размаўляць нашыя дзеці, калі вырастуць. А песьні Раман піша па-беларуску.

Я наогул лічу, калі такая супер-папулярная група сьпявае па-беларуску, то беларускамоўныя мусяць дзякуй сказаць, а не пагарджаць, бо гэта супер-падтрымка беларускай мовы. Песьні ў іх файныя! Гэта не лубок нейкі! І нам на руку, каб на радыё было як мага больш беларускамоўных песень!!!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.07 19:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вой, колькі вы панапісваць пасьпелі.
Kryscina, а ты іх акрамя Горадні чула? А то мне здаецца, што ты адзін раз іх пачула і склала пра іх адмоўнае меркаваньне.

Каб чыясьці незнаёмая музыка пачала падабацца, трэба праслухаць альбом прынамсі 2-3 разы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.07 19:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia пісаў(-ла):
Kryscina, а мне саліст нечым твайго мужа нагадвае

Угу, ёсць такое. )))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.07 19:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Беларускія спевы для іх - не больш як спроба дыверсіфікацыі і заняцця незанятай нішы беларускай папсы для адукаваных гараджанаў. Элементарны дадатковы спосаб паднакасіць бабла, на жаль. Таму за беларускасць іх любіць не выпадае, бо яе няма.

J-Морс -- гэта рок-група. Можа і папсовая, але і папса розных гатункаў бывае!!! Што людзі сваёю працаю грошы зарабляюць, то так і мусіць быць, але ці зарабляюць, пытаньне... Вось выйдзе беларускамоўны альбом, я табе падару. Можа і знойдзеш у іх беларускасьць. А то пакуль твае словы нагадваюць: не чітал, но осуждаю!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.10.07 20:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

я не прыхільніца мужчынскіх шчымлівых рыфмаванак і красуноў на сцэне.

Гэта ты пра мой запіс, дык гэтую песьню слухаць трэба, а не словы чытаць.
І красуном бы я яго не назвала. Звычайны хлопец. Гэта ж не размаляваны Калдун.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.10.07 20:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Гэта ты пра мой запіс?

не. Я слухала ўсё, што ў іх ёсць. Некалькі разоў нават на канцэртах вымушаная была.
але ж у нас дыспут на тэму "пра густы не спрачаюцца" атрымліваецца. Спрабую давесці, што героямі беларушчыны іх назваць нельга. А астатнее - каму што падабаецца, у каго які стыль і рытм жыцця і светаўспрыманне... Я за разнастайнасць.

З.ы. А вось Калдуна прыгожым не лічу

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 13, 14, 15  наступная »
Старонка 1 з 15.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Беларускамоўны сайт папаўнення Skype 1 Skype Народу 3944 18.02.13 14:03
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 168967 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81557 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60853 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзякуй шчырым людзям за такі файны сайт!!! 21 Ліцьвін 33170 17.02.07 20:56
Алена Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map