Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Карысныя парады

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 11.06.06 23:05    Загаловак паведамлення: Карысныя парады Адказаць з выцемкаю

Ёсьць шмат істотных рэчаў, якія вядомы большасьці насельніцтва, але час ад часу сустракаюцца тыя людзі, якія зь імі ўсё ж такі не знаёмы, і з-за гэтага робяць сур'ёзныя памылкі, якія пасьля часта цяжка ці не магчыма ваправіць.
Напрыклад, усе ведаюць, што малыша на працягу яго першых месяцаў жыцьця нельга пакідаць аднаго, калі ён ляжыць на сьпіне, бо ён можа адрыгнуць і захлібнуцца, але нажаль такія выпадкі час ад часу ўсё ж такі здараюцца.
Таму я і вырашыла прапанаваць тэму, у якой кожны можа напісаць тое, што як ён ліча павінны ведаць усе.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 11.06.06 23:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Лепш за ўсё (з пунту гледжаньня мясцовых лекараў) каб на працягу першых месяцазў жыцьця малыш спаў на баку (можна пры гэтым пад сьпіну падкладваць у валік закручаны ручнік). Але самае галоўнае - трэба сачыць, каб кожны раз пасьля кармленьня малыша клалі на іншы бок, інакш сфарміруецца няправільная (крывая) форма галавы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 11.06.06 23:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ад дунды малыша трэба адвучваць (калі ёе яе сасе), чым раней тым лепш, а самае позняе на працягу другога года жыцьця (самы лепшы варыянт, яе проста схаваць) , у гэтым выпадку, усё праходзьць без асаблівых праблем. Пазьней жа гэта перазодзіць у звычку, ад якой цяжка адмовіцца + перашкаджае правільнаму развіцьцю цягліц рта.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 11.06.06 23:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі малыш ня любіць ляжаць на жываце (бо гэта яму здаецца вельмі складаным з-за слабых цягліц), можна ўсё-роўна класьці яго на жывот і чакаць пакуль ён стане мацнейшы, а можна на пачатку трошкі дапамагчы, паклаўшы пад грудзі ў валік скручаны ручнік (у гэтым выпадку "трэніроўкі" будуць праходзіць цішэй Сьмешка ).

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 12.06.06 12:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ня ведаю, ці атрымаецца ў нас такі зборнік карысных парадаў, бо тое, што камусьці здаецца відавочным, для іншых -- абсалютная лухта. Але тэма ўсё адно карысная Сьмешка
Часам мамы кажуць, што ў іх мала ці няма малака, і пачынаюць дакормліваць дзетак сумесьсю. Гэта яны сабе прыдумалі. Ува ўсіх жанчын ёсьць малако (ну, тую адну на мільён, у якой сапраўды няма, пад увагу не бярэм Сьмешка )
Праблемы ўзьнікаюць, калі жанчына спрабуе карміць па гадзіньніку, пачынае дапойваць малога сумесьсю ці нават вадзічкай, і г.д. Калі жанчына сапраўды хоча карміць -- яна карміць будзе Клічнік
Паступова колькасьць малака стане такой, колькі трэба -- чым больш дзіцё смокча (асабліва важнна -- пад раніцу!), тым больш малака выпрацоўваецца. І наадварот. Сыстэма рэгулюецца сама!
Першы прыкорм уводзіць зараз рэкамэндуюць з 6 месяцаў! Першы прыкорм -- кашы альбо пюрэ з гародніны! Ніякіх сокаў!!! -- яны -- канцэнтраваная кісьля -- разьядаюць страўнік!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 12.06.06 13:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прыкорм нам таксама раілі пачынаць з 6 месяцаў, тлумачылі, што ў гэтым выпадку будзе меншая верагоднасьць зьяўленьня алергіі ў малыша (для дзяцей, якіх кармяць з бутэлькі - 4мес).
Пры гэтым новыя прадукты раілі уводзіць паступова, пачынаць з морквы, бульбы, пасьля паступова ўводзіць гародніну, і толькі праз месяц пачынаць даваць мяса (пры гэтым трэба ўвесь час сачыць за рэакцыяй на ежу ў малыша).

Кожныя 3 дні мы давалі Роме штосьці новае, і што мяне здзівіла - праз 2 месяца былі яшчэ прадукты, якія мы толькі зьбіраліся паспрабаваць (я нават і ня думала, што ёсьць столькі смачных страў Вельмі шчасьлівы )

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 12.06.06 13:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дарэчы сцэжваньне таксама тэма для дыскусіі, мая мама лічыла, што гэта рабіць неабходна, я ж гэтым ніколі не займалася, толькі сачыла каб кожны раз Рома пачынаў з новай грудзі (а калі мне здавалася, што дзесьці ўзнікла штостці цьвёрдае, то масіравала грудзі ў час кармленьня) - у выніку аніякіх праблем у мяне не было.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 12.06.06 13:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я таксама ня сцэджваюся. Аніякіх праблем!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 12.06.06 14:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ія не сцэжвалася і ніводнай праблемы з грудзямі і колькасьцю малака не было. Мала малака - давайце часьцей і даўжэй смактаць грудзі. Няма малака, ну зьнікла - давайце смактаць пустыя грудзі. Зьявіцца. Так дзетак малаком выкормлівалі няродныя мамы. Тых дзетак, якіх бралі з прыюту, ці пляменьнікаў. галоўнае, нават не дапускаць думкі, што гэта можна нечым замяніць. Мой вопыт паказвае, што кормяць нядоўга мамы якія, ці карміць няхочуць (напрыклад вельмі хочуць параней маць магчымасьць пакінуць дзіця на бабулю на некалькі дзен), ці вельмі турботныя (ім збольшага не кансультант па натуральнаму харчаваньню патрэбны а псыхатэрапеўт).

Яшчэ трэба ведаць як ойча наш тое, што, чым болей дзіценку дапамагаешь, тым меней ен будзе ўмець і тым пазней пачне трымаць галоўку (размаўляць, чытаць, сам есьці, знаеміцца з людзьмі... і т.д.). Дапамога патрэбна, каб паказаць што: "Мама з табою, яна вельмі цябе любіць і зацікаўлена ў тваім развіцці (але тармазіць цябе не будзе залішняй "любоўю"). Ты мяне вельмі цікавішь..."

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 12.06.06 15:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Лепш за ўсё (з пунту гледжаньня мясцовых лекараў) каб на працягу першых месяцазў жыцьця малыш спаў на баку (можна пры гэтым пад сьпіну падкладваць у валік закручаны ручнік). Але самае галоўнае - трэба сачыць, каб кожны раз пасьля кармленьня малыша клалі на іншы бок, інакш сфарміруецца няправільная (крывая) форма галавы.


А мы спалі на жываце. Галоўнае каб ложак быў цьвёрды - каб не задызнуцца. Ну і аніякіх падушак, безумоўна. Калі дзіця сьпіць на жываце яно раней пачынае трымаць галаву, у яго лепей адыходзяць газікі і меней турбуюць колікі. Галаву толькі кожны раз на іншы бок, але.

Выцемка:

Часам мамы кажуць, што ў іх мала ці няма малака, і пачынаюць дакормліваць дзетак сумесьсю. Гэта яны сабе прыдумалі. Ува ўсіх жанчын ёсьць малако (ну, тую адну на мільён, у якой сапраўды няма, пад увагу не бярэм )


Не паверыш - такіх большасьць. Мне нават надакучыла лікбез праводзіць. Я ўжо проста маўчу, калі чую расповеды пра недахоп малака, дакорм, сокі ў 3 месяцы і ўсё такое.

Калісьці запісала. Вам. праўда нецікава, самі ведаеце ўсё, але раптам хто непісьменны зойдзе
http://julcik.staronki.com/janka/articles/malako.html

І пра прыкорм - http://julcik.staronki.com/janka/articles/prykorm.html

Наконт сцэжываньня. Я сцэжвалася толькі калі мне было неабходна сыйсьці - каб пакінуць малако. Падумаць стражна, што некаторыя займаюцца гэтым кожны дзень. Ім можа рабіць няма чаго проста? Кул!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 12.06.06 15:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А вось такая карысная парада. Маленькае дзіця добра абаграваееца, само, а вось асьцюжацца яму цяжэй. Трэба сачыць каб не перагрэць яго. Апранаць на 1 слой вопраткі менш, чым на сябе. Халодныя ручкі і ножкі - не паказчык таго, што яно зьмерзла. Калі нос цёплы, значыць усё добра.
Увогуле дзяцей трэба загартоўваць. Вада для купаньня ня мусіць быць 36 градусаў, як чамусьці многія думаюць, і ня трэба мыць дзіця на кухні, "натапіўшы" перад гэтым - анічога акрамя шкоды гэта не прынясе. тэмпературу вады раяць паступова зьніжць да 28-30 градусаў, а па некаторых кніжках і ніжэй.
Калі пераграваць дзіця ў маленстве, яно на ўсё жыцьцё застанецца мярзьлючым і незагартаваным. Асабліва важны пры гэтым першы год жыцьця.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 12.06.06 20:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,
ага, згодна. зараз Адась бегае дома бяз памперса, у адной маечцы, босы. я ў джынсах, майцы, таксама бяз шкарпэтак. Адчыненыя вокны і гаўбец. дык вось, у мяне рукі-ногі халодныя, а ў малога -- цёплыя!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.06.06 0:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гэта больш для тых, у каго хутка зьявіцца дзіця ці для бацькоў зусім маленькіх дзетак. Маленькія (нават меней 1 месяца) дзеткі яшчэ не поўзаюць, але могуць нейкім чынам перасоўвацца, таму іх нельга пакідаць без дагляду на сталах, канапах і г.д.нават на некалькі хвілін.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.07.06 14:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Урачы - артапеды звычайна настойліва раяць трымаць дзіцёнка, якому яшчэ ня споўнілася тры гады, нават дома ў абутку дзеля прафіляктыкі плоскаступнёвасьці. Ці ёсьць у гэтым сэнс?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 11.07.06 10:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я чула, што наадварот, чым большь малое будзе хадзіць басанож, тым натуральней разаўецца стапа. Мае хадзілі і ходзяць басанож. Калі вельмі халодна, то ў шкарпэтках. Ногі добрыя у абодвух. І нават у Вацака ягоная касалапасьць паціху выпраўляецца. А яшчэ больш карысна хадзіць басанож па траве, па пяску і па іншых няроўных паверхнях.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4  наступная »
Старонка 1 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Хто можа пазычыць аўтакрэсла? 2 nata 3646 28.08.17 4:02
nata Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 15786 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Клуб аратарскага майстэрства - хто можа дапамагчы? 6 Vera 16968 27.01.11 12:11
varjatka_aa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 18273 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А можа хто добра малюе? 4 tasia 17876 22.05.08 8:29
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map