Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Абіраем радзільню

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 20, 21, 22  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 1:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, раскажыце, калі ласка, чаму вам абсэрвацыя не падабаецца? Я ведаю людзей, якія наадварот імкнуліся туды патрапіць, нараджалі па дамоўленасьці.
Сама ляжала ў абсэрвацыі 7-га шпіталю. Ёсьць там, канешне, адметнасьці. Па-першае, часта даводзілася казаць сабе: "З маім дзіцём усё ў парадку". У абсэрвацыі нараджаюцца неданошаныя дзеткі (часам вагой каля 1 кг), сумны настрой іх маці, канешне, перадаецца. Часам неяк нават сорамна станавілася ад таго, што я шчасьлівая, што мне прыносяць на кармленьне дзіця, а за сьценкай ляжаць дзьве маці, якія нарадзілі немаўлятаў на 20-24-м тыдні і ня ведаюць, што зь іх малымі будзе далей... Цяжка псыхалягічна.
Па-другое, у абсэрвацыі можна займець ня надта добрае суседзтва. Чамусьці ў абсэрвацыі ляжала жанчына-бомж, зь нейкімі нават псыхічнымі адхіленьнямі. Яна нарадзіла 5-е дзіця і адразу ў раддоме "падарыла" гэтае дзіця дзяржаве. Дзяўчаты, якія патрапілі зь ёй у палату, моцна скардзіліся... Канешне, такія жахлівікі назіраюцца ня кожны дзень, гэтую жанчыну пастараліся як мага хутчэй выпісаць, такое суседзтва было нядоўгім.

Плюсы абсэрвацыі - менш народу, чым у звычайным аддзяленьні, пасьля родаў нават былі вольныя палаты "Маці і дзіця". Яшчэ кажуць, што у абсэрвацыі працуюць лепшыя брыгады. Параўноўваць брыгады я не магу, няма зьвестак. Раскажу толькі, што ўсіх, хто ляжаў у абсэрвацыі, даглядалі вельмі добра - і да, і пасьля родаў. Кожны дзень аглядалі, не выпісвалі, пакуль не ўпэўніваліся ў нармальным стане (абавязкова аналізы перад выпіскай і УГД). Калі мне калолі антыбіётыкі, бясплатна выдалі "Біяфлёр", таму прыём антыбіётыкаў не адлюстраваўся на грудным выкормліваньні. Для пазьбяганьня праблемаў са смочкамі рабілі фізіяпрацэдуры.
Дзеткі таксама былі дагледжаныя. Я забрала сваё дзіця з раддому з прыбаўкай вагі, без алергіяў, дысбактэрыёзу, з нармальнай попай (пра нейкі раддом расказвалі, што дзеткам там пампэрсы рэдка мяняюць, бацькі пасьля мучаюцца). У нас жа не было ніякіх праблемаў.

Карацей, у абсэрвацыі мне вельмі спадабалася, другі раз хацела б патрапіць толькі туды.
b]Tanya[/b], а табе як абсэрвацыя? Можа, і ня варта здаваць гэтыя аналізы (тым больш, за такія грошы), каб патрапіць у "чыстае" аддзяленьне?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 2:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka,
ой, ты так распавяла пра "плюсы" абсэрвацы, што мне адтуль зьбегчы захацелася.
Я ў шоку!
кожны дзень аглядалі, адмаўляліся выпісваць, калолі антыбіётыкі, фізіяпрацэдуры для смочкаў, ды яшчэ дзеці асобна знаходзіліся...

ой-ёй... я ўжо лепей тады, як Kotka...

хоць маю таксама досьвед родаў у абсэрвацыі па дамоўленасьці. Абсалютна іншы. Мне якраз падабаецца палітыка мінімальнага ўмяшальніцтва,, што ў працэс родаў, што пасьля. Чым менш "лечаць", тым менш шанцаў, што "залечаць"...
Карацей, я да чаго. Абсэрвацыя -- гэта сапраўды ня страшна. І бывае абсалютна па-рознаму. Дакладней, як дамовіцеся.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 2:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

ды яшчэ дзеці асобна знаходзіліся...


Дзеці знаходзіліся асобна да таго часу, пакуль не рашалі, што іх можна аддаць мамам. Як толькі фізычны стан маці дазваляў ёй - наперад, у палату "Маці і дзіця". У нашым выпадку зь пятага дня жыцьця Алеся мы былі разам - да выпіскі на 12-ы дзень (кесарава).
Наконт антыбіётыкаў - пасьля кесарава бязь іх хіба магчыма выжыць?..

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 15:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я ляжала з кесарскімі ў палаце - ім не давалі антыбіётыкаў, акрамя адной жанчыны, у якой былі праблемы з загойваньнем.

І дзіця аддавалі не на 5 дзень, а як толькі маці скажа, што хоча забраць (на 2 звычайна забіралі). і выпісвалі іх на 6 дзень - толькі на 1 дзень пазьней, чым звычайныя роды (хто без аскладненьняў, вядома).

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 23.08.07 22:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прабачце, а што ёсць розныя варыянты родаў? Што такое абсервацыя?
Я ляжала проста ў палаце, дзіцё з першай хвілінкі было са мной: і прышчэпкі рабілі ў палаце, і аналізы бралі. Даглядалі нас вельмі добра. І аналізы ўсе бралі, і УГД перад выпіскай, і расказвалі, што і як рабіць з дзеткамі, і кансультант па грудному выкормліванню прыходзіў, альбо яго можна было выклікаць -- ў мяне Агата першыя суткі смочак не магла захапіць. Дык тая кансультантка ўсё кармленне са мной сядзела і папраўляла яе, каб яна захоплівала, і мне паказала, як трэба ёй прапаноўваць, каб яна магла захапіць -- смочкі былі ўцягнутыя. Да дзетак таксама і педыятар і артапед прыходзілі. І я адмыслова ні з кім не дамаўлялася, куды накіравалі -- туды і пайшла. А што, хіба гэта кепскія ўмовы? што яшчэ трэба?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.08.07 23:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia, дзе такі цуд бывае?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 24.08.07 0:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У другой менскай радзільні.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.08.07 14:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007,
у абласным таксама -- дзетку ні разу з палаты не забралі, усё на месцы рабілі. і кансультант па ГВ прыходзіла.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.08.07 20:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

У другой менскай радзільні.


stasia, чытала сучасныя водгукі пра 2-ю радзільню (і слухала расповеды ў маёй жаночай кансультацыі, якая якраз у будынку 2 радзільні знаходзіцца) - за галаву хапалася. У адной палаце могуць ляжаць 6 мамак+6 дзетак. На мой погляд, гэта не зусім нармальна. Адно дзіця пачынае плакаць - за ім ўсе. Адно дзіця інфэкцыю падхапіла - доза інфэкцыі перападзе ўсім. Шмат хто, дарэчы, скардзіцца, што стафілакок у гэтай радзільні дзіця падхапіла.

Платныя палаты ёсьць, але іх няшмат, можна ў іх не патрапіць.

2-я радзільня зараз чамусьці перапоўненая, жанчынаў перад родамі кладуць нават у калідорах. Кесарава пастаўлена на канвэер, данасіць да нармальных родаў могуць і ня даць - прапануюць кесарава. Ці гэта сапраўды так радзільня зьмянілася, ці гэта мне адны нэгатыўныя водгукі трапляюцца?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 24.08.07 23:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Можа і тое і другое. Скажу толькі, што калі туды трапіла я, туды накіроўвалі з 7(бо быў на мыйцы), было насамрэч шмат народу, але ніхто на калідорах не ляжаў, а ў палату больш ніж па 4 чалавекі не клалі. А наконт 7 зараз таксама кепскі пагалосак, прычым менавіта з лекарскіх крыніц, што ў іх змяніўся персанал, і ўсё не вельмі добра.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.08.07 23:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А наконт 7 зараз таксама кепскі пагалосак, прычым менавіта з лекарскіх крыніц, што ў іх змяніўся персанал, і ўсё не вельмі добра.


Ага, чула такое.
І куды ж цяпер прыстройвацца? Можа, у абласны?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.08.07 23:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Размаўляла са знаёмай, якая пару месяцаў таму нарадзіла дзіця ў 7-й. Яна кажа, што дзетку з-за _фізіялагічнай_ (падкрэсліваю!) жаўтушкі паклалі асобна ад мамы, на кармленні не прыносілі, а давалі сумесь. Ну добра хоць знаёмая, як той казаў, "не першы раз замужам", таму малако здолела захаваць. Дагэтуль, праўда, дакормлівае сумессю. Вось такі там "клопат" пра ГВ. Яшчэ дадала, што, мабыць, з прычыны знаходжання ў 7-й вялікага начальства там шмат дзіўных, мякка кажучы, правілаў і абмежаванняў.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 25.08.07 23:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

у 2 радзільні сапраўды 6-месныя палаты (і платныя 2 месныя), аднак каб усё было занята - гэта мабыць бум нейкі...

Мне там вельмі спадабалася. Наконт падхопліваньня плачу - ня веру. Сытаму здароваму дзіцяці некалькі дзён ад нараджэньня па-барабану іншыя гукі. яно прызвычаенае да шума (у матцы ВЕЛЬМІ шумна, калі хто ня ведае).
А стафілакок лепш за ўсё ў найбольшай стэрыльнасьці разводзіцца. Ніхто не застрахаваны.

Затое доктары там з сучаснымі поглядамі, можна нармалёва паразмаўляць, параіцца. Нясьмелых мамак ледзьве не прымушаюць браць дзіця на сумеснае прыбываньне. Вучаць карміць. Адзін раз адмаўляешся ад прыкорму - кажуць, што калі будзе трэба- папросіце і больш ні разу не заікнуцца. Так што я за 2.

Яшчэ пра 6 добрыя водгукі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 26.08.07 0:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі я нараджала, то платныя былі аднаместныя. Мо з таго часу так моцна памянялася.
А наконт сумесі ў нас было цікавей. Адна дзяўчына вырашыла, што яе дзіцянёнку патрэбна сумесь і папрасіла, дык ёй сказалі, што сумесь выдаецца толькі па загаду педыятара. Дык стала-такі яна карміць груддзю, і пасля мы сустракалісь, то да году карміла дакладна.
А яшчэ мне там вельмі спадабаўся адзін момант: ў адной дзяўчыны з маёй палаты дзіцё было неспакойнае, шмат плакала, прыйшоў педыятар, паглядзеў на гэта і кажа:
-- ДЫ пакладзіце вы яе разам з сабой ў ложак, прытуліце, яна і супакоіцца. Не мучайце вы яе ў асобным ложку
Спрацавала.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 26.08.07 0:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

пра роды ў 6й я пісала ў тэме "роды з мужам". поўнасцю задаволена персаналам. Да мяне ў род залю з суседняй падыйшла загадчыца, сказала, што яе дзяўчына (мабыць, якую яна даглядала), шчэ ня скора народзіць, а тут "вельмі прыемна, калі чалавек ведае, што рабіць і не крычыць". Rolling Eyes
Палаты ў звычайным аддзяленні па 2-3 чалавекі. У платных - па аднаму. У абсервацыі па 6 чалавек на палату можа быць. (тут праўда, магу быць не дакладнай, бо пішу толькі пра тыя палаты, дзе сама ляжала, ці захадзіла наведваць знаёмых). З прыбіральнямі толькі праблема - ня ў кожнай палаце. Бо да нас з суседніх чамусьці хадзілі..
Наконт плачу, дзецям ён не перашкаджае, а вось жанчынам.. Калі тваё дзіця спіць, а суседскае не супакойваецца, ты сама адпачыць ня можаш зусім. А мо гэта толькі на мяне так дзіцячы плач дзейнічаў пасля родаў Сумнік А верагоднасць дэннага сну ў палаце, у якой 6 чалавек, большая, чым у якой 3.
Дзіця адразу не аддаюць, а прыносяць пасля (праз 6 гадзін у сярэднім). Наконт ГВ. Мне, магчыма, спачатку не пашэнціла. Але першыя суткі я намучылася. Дзяўчына, што прынесла мне дзіця, прыклала яго да грудзі. Кастусь адзін раз чмокнуў і выплюнуў. І болей браць грудзь адмовіўся. Так да вечара. Мне сказалі, што мае смочкі ён ня возьме Я ў шоку! Мне перадалі накладкі, але з імі было тое самае. Але на маё шчасце ўвечары прыйшла больш уважлівая дзяўчына (а можа лепшы спецыяліст). Сказала, што ў мяне ўсё Ок, а вось дзіця пакуль не галоднае ды й лянуецца чмактаць. Першыя суткі Кастусь праспаў. Толькі памперсы я мяняла - усе справы мае. Ды ўсё старалася яго малозівам напаіць. А ноччу прагаладаўся, але грудзі так і ня ўзяў. Бутэлечку сумесі з'еў (мне дзяўчына паабяцала, што ад грудзі ён зусім не адмовіцца, а з 4 раніцы пачнем яго вучыць есьці). У 4 не прачнуліся, а з 5 і да 6 раніцы яна са мной стоячы вучыла Кастуся чмакнаць. Бо сядзець я не магла, а лежачы Кастусь засынаў адразу і не еў). Усоўвала яму ў рот смочку, ён зробіць рух і адчэпіцца. Зноўку.. І так гадзіну. За тое праз 3 гадзіны пасля такога мучэння ён стаў есьці нармалёва. па 5-10 хвілін не адчапляўся. А як дамой прыехалі, дык зусім не адарваць першы месяц было Вельмі шчасьлівы Рассмакаваў Сп. Зялёная Усьмешка

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 20, 21, 22  наступная »
Старонка 1 з 22.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map