Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Беларусы цi лiцьвiны?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Алег

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 12.06.2006
Паведамленні: 173
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.08.07 12:26    Загаловак паведамлення: Беларусы цi лiцьвiны? Адказаць з выцемкаю

Мяне вельмi хвалюе гэтае пытаньне. Дэвiзам гэтай бачыны зьяўляецца: "Расьцем беларусамi"! А цi беларусы мы? Чаму мы забылiся на другое нашае ўласнае "iмя" - лiцьвiны.

Я ведаю некалькi чалавек, сталыя родзiчы якiх маюць афiцыйныя дакумэнты, дзе пазначана, што яны лiцьвiны.

Я сустракаў iнфармацыю (не высьветлена цi дакладная яна), што паводле этнаграфiчных дасьледваньняў, праведзеных у 1950 годзе пераважная большасьць сельскiх жыхароў Менскай вобласьцi звала сябе "лiцьвiнамi" i "тутэйшымi", а "беларусамi" - жыхары Вiцебскай, Магiлёўскай, Курскай, Смаленскай ды Бранскай вобласьцей.

Наколькi я ведаю спадар Конан (жыхар вёскi Лiтва, герой другой сусьветнай вайны, удзельнiк бойкi пры Монта Касiа) таксама лiчыць сябе лiцьвiнам.

Дык хто мы насамрэч? Цi не варта ўзгадаць, што наша зямля/дзяржава мае права/павiнна звацца "лiтоўскай/Лiтвой" не меньш чым "беларускай/Беларусьсю", а мы - "лiцьвiнамi" не меньш чым "беларусамi"?

З павагай,
Алег К.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.08.07 16:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Алег, па-мойму, мы абавязаны пра гэта памятаць. Цудоўна і ўхвальна, што вы паднялі такую тэму, праўда! Толькі я пачуваюся менавіта беларускай. Вы можаце сказаць - "гэта ўбіта ў нашыя галовы са школьнай лаўкі" - што ж, магчыма. Але назвы "Беларусь", беларусы" таксама маюць свае гістарычныя карані, і не менш трывалыя, чымсьці "Літва", "ліцьвіны".
P.S. Калі гіпатэтычна дапусьціць, што нашая краіна будзе звацца "літоўскай/Літвой", што ж рабіць з назвай Літвы-суседкі? Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Алег

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 12.06.2006
Паведамленні: 173
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.08.07 17:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Па-першае Лiетуву ставiць на месца й не даваць скрадаць наш агульны гiстарычны скарб i спэкуляваць штучна складзеным падабенствам назваў "Лiтва/Лiтоўскае" з "Лiетува/лiетувiскае" (на расейскi лад яны наўпрост робяць "старажытная Лiтва = Рэспублiка Лiетува"/"Литва=Литва").

Па-другое не заўважаць стагнаньня й ляманта Лiетувы (памятаеце, не так даўно Беларусь ужо атрымлiвала дыпламатычныя ноты з нагоды падабенства нашага герба "Пагоня" зь лiетувiскiм "Вiтiсам", але плёну яны не прынесьлi... Пагоню зьмянiлi з iншай нагоды).

Нiхто не кажа, што "беларусы" няслушна цi не мае права на iснаваньне. Як жа ж?! На нашай зямлi жывуць нашчадкi тых, хто зваўся "беларусамi/беларусцамi/лiцьвiнамi/лiтвакамi" i г.д. Нашчадкi маюць права называцца так жа ж, як i iх продкi.

А Лiетува можа звацца так, як ёй заўгодна... праўда толькi пасьля таго, як аддась Вiльню (як лагiчны крок пасьля асуджэньня Пакта Молатава-Рыбентропа й прыняцьця раней дасягнутых дамоўленнасьцяў наконт права жыхароў Вiленскага края самавызначацца ў якой краiне iм жыць... зразумела, што з тых часоў беларусаў, якiх была пераважная большасьць асымiлiравалi, але ж нiхто яшчэ не забыўся, што Вiленскi край быў дадзены ЛССР "саветамi" на тэрмiн, якi, лiчу, ужо даўно скончыўся). Даеш рэканкiсту! Вельмі шчасьлівы

З павагай,
Алег К.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 21.08.07 21:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мае стаўленьне такое: усё крута, класная і гістарычная назва і ўсё такое. аднак Літва "забіла" яе першай. На данным гістарычным этапе ім гэта трэба, а нам (за выключэньнем вузкага кола) - не. Мы выкідаем герб, перапіваем гісторыю, не паважаем сябе.
Не нам ставіць Літву на месца. Нам вучыцца ад іх жыць. Пачынаць трэба з таго, што яднае. Новая-старая назва будзе разьядноўваць.

Асабіста мне назва Беларусь падабаецца больш (хаця я не аспрэчваю яе меншую гістарычнасьць і цьмянае паходжаньне)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kolchyn

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 97

ПаведамленнеДададзена: 21.08.07 22:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

[quote="Алег"]Па-першае Лiетуву ставiць на месца ... як аддась Вiльню ...

Алег, у Крэве развальваецца замак - Вы б лепш там свой патас прыклалі, замест таго, каб летувісаў палохаць. Што да Вільні, дык дзякаваць трэба богу, што аддалі, а то б засталося два праспэкты замест старога гораду.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 21.08.07 23:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

kolchyn, +100

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 22.08.07 0:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, развалены ці не развалены... пьюць ня пьюць... - гэта не аргументацыя гістарычнай справедлівасьці. Калі чалавек сьпіты і хворы ляжыць на зямлі - ці гэта апраўданьне ягонаму суседу скрасьці ягоны пашпарт??? Чаму яны не засталіся Жамойцю - гэта іхныя справы, але калі яны перацягваюць гісторыю на сябе - гэта ўжо жах, такі ж шавінізм як і ў маскалёў - з чым іх можна павіншаваць. Можы яны яшчэ скажуць, што ВКЛ размаўлялаласкас якскіс яныскіс заразскас??? Ментальнасьць імпэрскую ненавіжу. Чаму трэба перакручваць факты?

Я лічу, што Беларусь трэба замяніць на Літва (можа ў дужках дадаваць Беларусь). Дарэчы, летувісы сябе пішуць ЛЕТУВА. Няхай і застаюцца падробкай, калі хочуць. Усім астатнім народам трэба будзе крыху паварушыць магзамі каб разабрацца. Урэшце рэшт Швэцыю і Швэйцарыю навучыліся адрозніваць і не блытаюць.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.08.07 0:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прынамсі, усё ж добра, што вузкае кола людзей называе сябе ліцвінамі. Значыць - жыве гістарычная памяць народа. І гэта вялікі плюс у нашай сітуацыі Супер!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 22.08.07 5:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дарэчы, калі назавемся Літва, то хоць з масклямі перастануць блытаць Блазан

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 22.08.07 8:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

mama Halja пісаў(-ла):
дарэчы, калі назавемся Літва, то хоць з масклямі перастануць блытаць Блазан
Ага, пачнуць з литоуцами. З той хвали Украина пераназавецца Русьсю а жыхары русичами. А што, таксама справедлива.

Недзе я чула трапную прымауку " Аддайце нам Вильню и мы ператворым яе у Гародню."
Сапрауды больш важна захаваць тое што маем, чым махаць руками и забираць тое, што старанна захавали иншыя.
Мне гэта нагадвае, як непрадбачливая Рада, зьеушы усе свае цукерки адразу, з воплями спрабуе забраць у Вацака частку з ягоных. А цукерак давали пароуну.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Алег

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 12.06.2006
Паведамленні: 173
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.08.07 10:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik пісаў(-ла):
Мае стаўленьне такое: усё крута, класная і гістарычная назва і ўсё такое. аднак Літва "забіла" яе першай.


Не магу з Вамi пагадзiцца. Не "забiла", а абрабавала. Таксама, як Былая Югаслаўская Рэспубка Македонiя спрабавала скрасьцi гiсторыю Грэцыi й ўсё, што тычылася Аляксандра Вялiкага. Не атрымалася ў iх i ў Летувы не атрымаецца.

julcik пісаў(-ла):
На данным гістарычным этапе ім гэта трэба, а нам (за выключэньнем вузкага кола) - не.


Вы лiчыце? Я ў шоку! А я й мае сябры ўпэўненыя, што аднаўленьне/аб`яднаньне Лiтвы можа быць нацыянальнай iдэяй, якая аб`яднае нацыю, якая зараз раз`яднана й не мае анiякай iдэi (дарэмныя спробы афiцыйных iдэёлагаў стварыць "iдэю" яскрава паказалi, што без трывалага гiстарычнага падмурку гэтае зрабiць нельга). Аб`яднаць/аднавiць нацыю - вось iдэя. Узгадаць беларусаў Смаленшчыны, Браншчыны, з Курскага краю, лiцьвiнаў Вiленшчыны й Беласточчыны, заклiкаць iх у адну сям`ю, не забыцца на iх i на тое, што нас зьвязвала стагоддзямi - вось рысы iдэi.

julcik пісаў(-ла):
Мы выкідаем герб, перапіваем гісторыю, не паважаем сябе.


Я вельмi не люблю, калi кажуць "мы", асаблiва, калi я да справы не маю анiякага дачыненьня. Не я, не Вы й, упэўнены, нiхто з гэтага форуму, не выкiдаў Пагонi й блiзкага сэрцу БЧБ сьцягу. Кожны з нас ведае сапраўдную гiсторыю, а не ту лухту "савецкiх" часоў. Я паважаю сябе (як i кожны тут) i паважаю Вас, паважаю кожнага, хто мае гонар i годнасьць, вольную душу й прагне свабоды. Дык нашто казаць "мы"?

Так, маеце рацыю, мы маем то, што маем (i "мы" адносiцца да маўклiвай большасьцi), але ж мы з Вамi не стаiм апусьцiўшы рукi. Заўсёды так было, што невялiчкi гурт пасыянарыяў кiраваў "маўклiвай большасьцю", ствараў iх думкi й настрой. Наша праблема, што зараз ва ўладзе людзi, якiя наўпрост не могуць кiраваць свабоднымi, разумнымi асобамi й таму мэтанакiравана пакiдаюць маўклiвую большасьць у цемры й катуюць "пасыянарыяў". Але навала не будзе вечнай. Нiколi не была й у нас не будзе. Нам трэба проста несьцi сьвет, быць самiмi сабой i вучыць быць такiмi астатнiх.

julcik пісаў(-ла):
Не нам ставіць Літву на месца. Нам вучыцца ад іх жыць. Пачынаць трэба з таго, што яднае. Новая-старая назва будзе разьядноўваць.


Вучыцца чаму? Скрадаць гiсторыю? Фальшаваць? Выкарыстоўваць адсутнасьць доказаў i фактаў у якасьцi самага галоўнага "аргумэнту", якi падцьвярджае вартасьць нашай пазыцыi? Не, дзякуй, асабiста мне гэтага не трэба. Калi Вы зьвяртаеце ўвагу на тое, як яны "захоўваюць" гiстарычную спадчыну - так там не ўсё так добра. За адноўленымi фасадамi гiстарычных будынкаў хаваецца зафарбаваная гiсторыя лiцьвiнаў-беларусаў. Шматлiкiя артэфакты, схаваныя (спадзяюся яшчэ не зьнiшчаныя) ад нашых гiсторыкаў, будынкi пераробленыя на манер "Паркiнга Нямiгi" i некаторых будынкаў Гораднi (замест былых вокан - iх малюнкi, замест будынкаў - iх муляжы). З-за таго, што ў iх не ўласная гiсторыя, а мiт, складзены на падмурку скрадзенай гiсторыi суседзяў - яны вымушаны захоўваць, тое, што маюць, бо таго патрабуе iдэалёгiя (а тая патрабуе складаць i iншыя мiты, напрыклад, пра iснаваньне нейкай сталiцы Мiндога, рэшткi якой маўляў знайшлi не так даўно... "Лiнiю Сталiна" Вам гэтае не нагадвае?).

julcik пісаў(-ла):
Асабіста мне назва Беларусь падабаецца больш (хаця я не аспрэчваю яе меншую гістарычнасьць і цьмянае паходжаньне)


Не маю нiчога супраць. Яна мае права на iснаваньне роўна зь Лiтвой i можа быць пазначана ў назве дзяржавы.

З павагай,
Алег К.

P.S. Прабачце за памылкi - вельмi сьпяшаюся... часу бракуе.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алег

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 12.06.2006
Паведамленні: 173
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.08.07 11:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

[quote="kolchyn"]
Алег пісаў(-ла):

Алег, у Крэве развальваецца замак - Вы б лепш там свой патас прыклалі, замест таго, каб летувісаў палохаць. Што да Вільні, дык дзякаваць трэба богу, што аддалі, а то б засталося два праспэкты замест старога гораду.


1. Замак развальваецца не толькi там, а па ўсёй Беларусi й майго патасу на ўсiх не хопiць. Пакуль здолеў толькi з сябрамi вычысьцiць некалькi паркаў (у тым лiку ў Нясьвiжы), уладкаваць некалькi старых могiлак ды дапамагчы аднавiць касьцёл у Барысаве.

А чым дапамагчы замку ў Крэве? Ёсьць прапановы? Ёсьць дазвол ураду? Архiтэктурны праект? Адкрыты рахунак на пераказаньне грошай на рэстаўрацыю? Агучвайце - зарганiзуемся.

2. Яшчэ раз падкрэсьлiваю - дзякаваць асаблiва няма за што, бо зьнiшчаецца там не шмат меньш чым у нас, асаблiва таго, што анiякiм бокам не прычапiць да лiетувiсаў, бо лiцьвiн/беларус вылазiць.

З павагай,
Алег К.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алег

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 12.06.2006
Паведамленні: 173
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.08.07 11:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

mama Halja + 100

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алег

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 12.06.2006
Паведамленні: 173
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.08.07 11:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker пісаў(-ла):
Ага, пачнуць з литоуцами. З той хвали Украина пераназавецца Русьсю а жыхары русичами. А што, таксама справедлива.


1. Зь якой нагоды?
2. Так, i справядлiва й дакладна.

julker пісаў(-ла):
Недзе я чула трапную прымауку " Аддайце нам Вильню и мы ператворым яе у Гародню."


"Аддайце нам" - каму? Сучаснай уладзе, цi нам з Вамi? Прымаўка не трапная. Паглядзiце сытуацыю з Горадняй i зрабiце высновы. Калi б гiстарычную спадчыну аддалi тым, хто яе баронiць - яна б захавалася, а пакуль мы толькi здольныя жывыя ланцугi ствараць, малiцца ля храмаў, каб нам iх аддалi ды сьмецьце выносiць з рэшткаў замкаў, кiрх i суседнiх паркаў Сумнік

З павагай,
Алег К.

julker пісаў(-ла):
Сапрауды больш важна захаваць тое што маем, чым махаць руками и забираць тое, што старанна захавали иншыя.


julker пісаў(-ла):
А цукерак давали пароуну.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Natka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.10.2006
Паведамленні: 59
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.08.07 14:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дазволю сабе выказацца на гэтую тэму, хоць ад пачатку думала ўстрымацца ад уступлення ў дыскусію.
Адразу хачу адзначыць, што вельмі паважаю актыўных, дзейных і сведамых асобаў, што сапраўды ў розныя часы былі здольныя "рабіць нашую гісторыю". Аднак, на маю думку, не ўсялякая актыўнасць прыносіць жаданы плён, а часам можа мець наступствы зусім іншыя ад меркаваных.
Перш чым праілюстраваць апошняе ўсё ж згадаю пра Літву/Беларусь. Праблема гэтая значна больш складаная, чым можа падавацца. Саманазвы "ліцьвіны" і "беларусы" доўгія часы суіснавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у розных яе рэгіёнах: "ліцьвіны" пераважна ў заходніх, "беларусы" ва ўсходніх. Літвой ніколі не называлася ўся сучасная Беларусь і гэта таксама трэба памятаць. У той час як назва Беларусь у ХХ ст. ужо датычыла ўсёй тэрыторыі краіны і такім чынам мае пэўную (хоць можа і не такую працяглую) традыцыю. У сувязі з гэтым, узнікае пытанне, калі мы сёння будзем казаць, што беларусы мусяць сябе называць ліцьвінамі, то гэта гістарычна зразумела для жыхароў Гарадзеншчыны, але чаму ліцьвінамі мусяць называць сябе магілёўцы, прыкладам, якія імі ніколі не былі? Ці не прывядзе гэта да новага рэгіянальнага супрацьстаяньня ў беларускім грамадстве?
Так, прыгожая гісторыя пра беларускую дзяржаву - Вялікае княства Літоўскае - вельмі прыцягальная, каб узгадаць сёння гістарычную назву "Літва". Аднак, што нам перашкаджае лічыць ВЛК гістарычным папярэднікам сучаснай Беларусі без перайменавання? На геаграфічнай мапе можна знайсці шмат прыкладаў, калі сённяшняя назва дзяржавы адрозніваецца ад гістарычнай і нацыі ад гэтага не знікаюць. Ну хоць бы сённешняя Нямеччына, што некалі была аб'яднаная Прусіяй, тым не менш не імкнецца навязаць сёння гістарычную назву аднаго з рэгіёнаў цэлай краіне. І такіх прыкладаў можна прывесці шмат.
Не ўпэўненая, што трэба зараз займацца ідэйным змаганнем з летувісамі наконт назвы краіны, гэтаксама як з палякамі наконт іх разумення Заходняй Беларусі як Ўсходніх крэсаў і г.д.. Калі ў самой беларускай нацыі будзе сфармаванае трывалае ўяўленне пра сваю гісторыю, свой нацыянальны погляд, згодна з якім вытокі і праявы нашай дзяржаўнасці можна шукаць і ў Полацкім княстве, і у ВКЛ, і ў БНР, а не толькі ў БССР, калі знікне комплекс нацыянальнай непаўнавартасці, тады зусім залішнімі пададуцца і розныя праекты перайменавання краіны.
А цяпер наконт наступстваў падобных праектаў. Адзін невялікі эпізод з гісторыі. У першай палове ХХ ст. ужо была зробленая спроба рэалізаваць ідэю змены саманазвы беларусаў, каб адрозніць іх ад расейцаў. Вядомы беларускі мовазнаўца прапанаваў "вярнуць" саманазву "крывічы", а Беларусь называць "Крывіяй". Гэтая ідэя была вельмі актыўна агучаная для масавай беларускай паваеннай эміграцыі, для якой таксама мела стаць "нацыянальнай ідэяй" і таксама атрымала падтрымку можа сотні ці двух яе актыўных дзеячоў. Сталі ўзнікаць арганізацыі, дзе ў назвах фігураваў прыметнік "крывіцкі", выходзіць адпаведныя перыёдыкі. І чым ўсё гэта скончылася? Не проста расколам эміграцыі па моўным пытанні, што падмацаваў яе палітычны раскол, не проста ледзь не бойкамі "крывічоў" і "беларусаў". У выніку актыўнай прапаганды ідэі Крывіі ад грамадскіх арганізацый беларусаў на эміграцыі сталі масава адыходзіць тыя простыя іх сябры, што не хацелі і не маглі ўдзельнічаць у ідэалагічных дыскусіях, станавіцца на той ці іншы бок, што не лічылі гэтую праблему наогул актуальнай. У выніку беларускі рух на эміграцыі так і не змог пераадолець наступствы моўна-палітычнага расколу. Не атрымалася ніякай ні нацыянальнай, ні аб'яднаўчай ідэі. Баюся, што і праект замены Беларусі на Літву чакае тая ж доля.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 1 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 88927 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 65926 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49938 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28637 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 51167 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map