Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Кантрацэпцыя

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
schtirliz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 27.12.2006
Паведамленні: 201
Адкуль: Менск, Беларусь

ПаведамленнеДададзена: 24.05.07 12:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina,
о, пра такі прыборчык я нічога не чула. А пра тэрмометр, дык я напрыклад у Вільні у тым жа самым Акропалісе такі бачыла, і у Расеі такія прадаюцца ў розных і-нет крамах, па Беларусі не шукала, бо уласна сабе набываць збіраюся у Вільні, там праграмка на ангельскай.
у чым плюс такога тэрмометра, дык гэта тое што графік ён "вядзе " сам, а табе толькі застаецца штораніцы памерыць тэмпературу і ён сам табе скажа ці магчымае сёння зачацце ці не.
_______________

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.05.07 15:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina пісаў(-ла):
Mary,
проста "больш ня хоча" можа быць сёньня, а заўтра сытуацыя можа зьмяніцца, і што?


Зьявіцца магчымасьць усынавіць/удачарыць кінутае дзіцятка. Мая даўняя мара, супраць ажыцьцяўленьня якой катэгарычна выступае муж.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.05.07 15:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha пісаў(-ла):
Mary,
дык не з працаёмістасці жахаюся. ІМГА, гэта тупік. Ніякі


Volha,

гл. папярэдні адказ. Няма тупіковых сытуацый, проста выйсьце не заўсёды ляжыць на далоні.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.05.07 15:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha пісаў(-ла):
Абсалютна нязгодная. Сярод знаёмых поўна выпадкаў позняга бацькоўства / мацярынства. Не заўсёды ўсё лёгка-гладка, але ж усё роўна - шчасце!


Вядома, шчасьце, калі людзі доўгі час чакалі - не маглі нарадзіць дзіця, і толькі ўжо досыць сталым узросьце атрымалася... Але не пра тое ідзецца. І ў мяне досыць прыкладаў зь ліку знаёмых, якія пацьвярждаюць і маё нежаданьне быць старой мамай (тут я, дарэчы, кажу толькі пра сябе, а не што я наогул супраць позьняга бацькоўства/мацярынства), і тваё выказваньне наконт шчасьлівых сем'яў з адносна позна народжанымі дзеткамі. Найбліжэйшы прыклад - мая малодшая сястра, якой было з бацькамі, на мой погляд, цяжэй за нас, старэйшых брата (розьніца зь ёй 14 гадоў!) і сястру, бо маці нарадзіла яе ў 38 гадоў, палажыўшы на гэта рэшту свайго здароўя і зарабіўшы дыябэт... Усё вельмі адносна, і кожны выпадак павінен разглядацца асобна...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 24.05.07 15:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary,
тваё выказванне і не збіралася каментаваць. Асабістае рашэнне - права кожнага. Але ж Кропка была прайшлася наконт той жанчыны, што нарадзіла ў 60. Якую пасля не ўхваляюць, ды яшчэ да нечага там прымушаюць...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 24.05.07 15:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary пісаў(-ла):
Вядома, шчасьце, калі людзі доўгі час чакалі - не маглі нарадзіць дзіця, і толькі ўжо досыць сталым узросьце атрымалася... Але не пра тое ідзецца.

І ў мяне не пра першых дзяцей вялося, угу. Ладна, згадаю ўжо свайго мужчыну (прабач, любы, так трэба! Гыгыгы). А таксама - шматлікіх сваякоў, сяброў, знаёмых (некаторыя і на форум часам зазіраюць)... У людзей новая маладосць, верыш? Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 24.05.07 15:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary пісаў(-ла):
Alina пісаў(-ла):
Mary,
проста "больш ня хоча" можа быць сёньня, а заўтра сытуацыя можа зьмяніцца, і што?

Зьявіцца магчымасьць усынавіць/удачарыць кінутае дзіцятка. Мая даўняя мара, супраць ажыцьцяўленьня якой катэгарычна выступае муж.

А без аперацыі - такой магчымасці не маеш? Вой, як усё складана... Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.05.07 22:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha пісаў(-ла):
У людзей новая маладосць, верыш? Міргаю


Веру - а ў дзяцей?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.05.07 22:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha пісаў(-ла):
Mary пісаў(-ла):
Зьявіцца магчымасьць усынавіць/удачарыць кінутае дзіцятка. Мая даўняя мара, супраць ажыцьцяўленьня якой катэгарычна выступае муж.

А без аперацыі - такой магчымасці не маеш? Вой, як усё складана... Міргаю


Я кажу пра выйсьце з сытуацыі, якая ў пляне нараджэньня дзетак здаецца тупіковай/незваоротнай.
Што да мяне, то такія пытаньні ўсё ж такі не вырашаюцца аднабакова, ці не? Я не магу паставіць мужа перад фактам: з заўтрашняга дня займаемся ўсынаўленьнем, калі ён і чуць пра тое не хоча. А калі іншай магчымасьці няма, то, можа, і спрацавала б. Толькі ня трэба разумець, што я дзеля гэтага хачу апэрацыю зрабіць. Вялося пра сьвядомае рашэньне, што 1-2-3... дзяцей дастаткова, бо іх трэба вырасьціць, даць магчымасьць знайсьці сваё месца ў жыцьці, з аднаго боку, і не зацыклівацца на іх, займацца сваёй працай, кар'ерай і ў рэшце рэшт мець сэкс без аглядкі на тое, колькі прайшло/засталося дзён да наступнай мэнструацыі, ці не забыла праглынуць пігулку і г.д., з другога боку. Голы прагматызм. Міргаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.05.07 23:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha,
а як у пратэстантаў?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.05.07 23:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary пісаў(-ла):
Volha пісаў(-ла):
У людзей новая маладосць, верыш? Міргаю


Веру - а ў дзяцей?


а што такога страшнага адбываецца зь дзецьмі, калі бацькам не па дваццаць-трыццаць гадоў? можа, скажу банальнасьць, а мне ўсё ж эдаецца, што самае галоўнае для дзяцей, каб іх любілі, а ня тое, ці здолее мама скласьці кампанію ў паходзе на дыскатэку.
дарэчы, у мужа таксама сястра на 14 год маладзейшая. а ў чым праблема?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.05.07 23:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

увогуле, калі я разважаю пра незваротнасьць, я менш за ўсё думаю пра тое, што вось, а раптам у мяне ўсё ў жыцьці зьменіцца, і я захачу яшчэ дзіця. (дарэчы, вельмі не падабаюцца расповеды ў гэтым месцы пра тое, як адзінае дзіця загінула, і стала трэба "новае", "на замену") і замуж я другі раз не зьбіраюся. тут гэтая незваротнасьць хутчэй у пэўным нейкім містычным сэнсе... ну, неяк успрымае мая падсьвядомасьць гэта як калецтва нейкае... ці што. жанчына, якая ня здольная нараджаць, яна быццам бы ўжо як трошку і не жанчына... (здольнасьць -- ня значыць абавязанасьць!!!) усё ІМХА. ведаю, што рацыі тут мала, але ўнутраныя адчуваньні ў мяне менавіта такія.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 24.05.07 23:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

дарэчы, у мужа таксама сястра на 14 год маладзейшая. а ў чым праблема?

А я нарадзілася ў адзін год і месяц з малодшым бабуліным сынам (розніцйа паміж братамі 26 год)!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 24.05.07 23:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

schtirliz,
http://www.maybebaby.com.au/ (у нас у ГІППА прадаецца, каля 100 тыс)

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 24.05.07 23:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary пісаў(-ла):
Volha пісаў(-ла):
У людзей новая маладосць, верыш? Міргаю

Веру - а ў дзяцей?

У дзяцей - шчаслівае жыццё побач са шчаслівымі бацькамі. Вельмі шчасьлівы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 3 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Як лепей шукаць кватэру? 23 наталька 19233 25.04.12 17:42
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 187655 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 12464 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 45398 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 14288 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map