Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Кантрацэпцыя

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 18.05.07 16:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а чаго вы так на аральныя кантрацептывы накінуліся? Я піла і да Вацака і да Радусі. І зараз пью. Зараз праўда больш у лекавых мэтах. З Радкаю дык, як па падручніку атрымалася - праз 3 месяца пасля спыненьня прыёму Вельмі шчасьлівы Яны эканомяць дахалеры нэрваў і дапамагаюць нашым сапсутым экалогіяй, кепскім ладам жыцця арганізмам. Канешне лепей прпавільна харчавацца, не ўжываць алкаголю, шмат спаць, не худнець. Тады ўсё будзе добра. Але так бывае вельмі рэдка, нажаль Сумнік

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 18.05.07 16:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker,
Выцемка:

дапамагаюць нашым сапсутым экалогіяй, кепскім ладам жыцця арганізмам.

чым? дакладней, ведаю, што прызначаюць, калі ёсьць праблема -- непарадкі там з цыклам і г.д.
але калі праблемаў (цьху-цьху) няма? тады чым дапамагаюць?
асабіста я лічу АК абартыўным сродкам. + баюся, што парушу гарманальны балянс, ды й ўвогуле проста мне непрыемна піхаць у сябе розныя рэчы невядомага мне паходжаньня. ну гэта ж зноўку, ІМХА

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.05.07 19:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

асабіста я лічу АК абартыўным сродкам.

Alina, а чаму?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 18.05.07 20:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

у пігулак некалькі мэханізмаў дзейнасьці. Па-першае, яны перашкаджаюць высьпявать яйцаклетцы, па-другое, празь іх адбываецца загушчэньне сьлізі, каб, у выпадку высьпяваньня (усё ж такі часам яно магчымае), не дапусьціць пранікненьня ў маціцу спэрматазоідаў, і, па-трэцяе, вытанчыць эпітэлій на ўнутраных сьценках маціцы, каб, у выпадку чаго, аплодненая яйцаклетка не магла прымацавацца.
вось гэта апошняе, калі яйцакледка ўжо аплодненая, і проста выпадае з маціцы, так і не знайшоўшы, за што "учапіцца", і ёсьць абартыўным дзеяньнем. Зьнешне гэта выглядае як выкідыш у вельмі раньні тэрмін -- месячніца прыйшла на некалькі дзён пазьней, мо, троху мацней прайшла, і ўсё... У сьпіраляў падобнае дзеяньне (толькі ўсё яшчэ горш, калі пры АК усё ж ёсьць вялікая верагоднасьць. што запладненьня ўвогуле не адбываецца з-за падаўленьня авуляцыі, то сьпіраль дзейнічае фактычна толькі па трэцім спосабе)
Зрэшты, гэта ня я прыдумала, паглядзі, у Інэце шмат інфармацыі пра АК, і пра гэта таксама.
вось, напрыклад
Выцемка:

Наиболее широко используются таблетки, содержащие смесь двух гормонов - эстрогена и прогестагена. Их также называют комбинированными оральными контрацептивами (ОК). Эстроген предупреждает овуляцию (выход женской яйцеклетки из яичника), а синтетический гормон прогестин влияет на слизь шейки матки, способствуя ее загустеванию и непроходимости для спермы. Он также влияет на внутренние слои стенки матки, делая невозможным прикрепление оплодотворенной яйцеклетки. В настоящее время используются ОК третьего поколения. В них значительно снижена доля эстрогена, с которым ранее были связаны некоторые осложнения - тромбофлебиты, сердечно- сосудистые заболевания, а также включены гормоны прогестины нового поколения (дезогестрел, норгестимат, гестоден).

і вось яшчэ артыкул пра шкоднасьць АК знайшла http://www.wh-lady.ru/index.php?page=22999&preview=print

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 18.05.07 21:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну наколькі я ведаю, асноўнае дзеяньне аральных кантрацэптываў, гэта стымуляваньне ранейшага выхаду яйцэклеткі ў фалопіевы трубы. Адпаведна, яна яшчэ ня здольная да апладненьня, і цяжарнасьць не адбываецца менавіта таму.
Я вельмі радая, за тых, у каго няма ніякіх праблемаў з цыклам. У мяне яны ёсьць. І былі з 13 год. А цяжару "ад пацалунка" Сп. Зялёная Усьмешка . Таму, для мяне, гэта самы лепшы варыянт. Спіраль не люблю менавіта за тое, што Аліна напісала: апладненьне такі адбываецца. Гэта ўжо патаньні асабістага стаўленьня.
А пра сапсутыя жаночыя арганізмы, напісала, бо Аліна бадай першая з маіх знаёмых, якая ня мае праблемаў. Вельмі балючыя масячныя, прыгаючы цыкл, ПМС ды шмат яшчэ чаго, з чым сучасныя жанчыны збольшага сутыкаюцца. Праблемы гэтыя лепей такі вырашаць. Аральныя кантрацэптывы, адзін са сродкаў. Я яго выкарыстала. Пакуль задаволеная. Іншым раіць буду толькі ў тым выпадку, калі дзеўка ну надта безадказная, і верагоднасьць аборту значна большая, чым верагоднасьць непрыемных наступстваў прыёма пігулак.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.05.07 20:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я піла з зімы 2004года, з перарывамі на тры месяцы кожныя поў гады.
Зь імі канешне зручна: ні табе ПМС, ні жырнай скуры. Калі гэта дзеля папраўкі здароўя - хай сабе. Але ж я ня ведаю на 100% ці не падзейнічаюць яны у будучым на цяжарнасьць ці яшчэ там на што. Таму з гэтай зімы кінула іх піць.
Alina, у зімку ўважліва пачытала натацыю таблетак, і знайшла ў ёй тое, пра што ты напісала - пра іх абартыўнасьць. Такое мяне ня надта ўстройвае.
Я піла Ярыну, бо толькі ад яе гарантавана не набіраеш вагу, але ў мяне з'явілася непераноснасьць кантактных лінзаў. Растлумачце, якія глыбі гарманальнай сістэмы павінны зачапіць таблеткі, каб мае вочы не змаглі пераносіць лінзы? Ня ведаю...

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.05.07 21:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, ого, начыталася я тваёй спасылкі Я ў шоку! .

julker, напішы, калі ласка, што ты піла, і ці не было якіх-небудзь пабочных эфэктаў ад таблетак?

Да таго, як нарадзіць дзіця - можа і ня трэ піць АК, але як пасьля - прэзерватыў Зьбянтэжаны

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 20.05.07 14:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тады сустрэчнае пытанне -- як засцерагацца? Прабачце, але ў нас покуль дзейнічае спосаб -- няхай бог нас беражэ. Пігулкі -- шмат абмежаванняў, спіраль -- яшчэ больш, ды і не магу я сабе ўявіць іншароднае цела ўнутры. Прэзерватывы -- сэкс з гумовай лялькай. Дык што тады?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 20.05.07 15:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

julker, напішы, калі ласка, што ты піла, і ці не было якіх-небудзь пабочных эфэктаў ад таблетак?
спачатку піла трірегол (неяк так называлася здаецца) зараз Логест. А пасля радкі піла Мікрогінон. Гэную трасцу сапраўды лепш індывідуальна падбіраць, пад свой гарманальны тып. Я ніколі ніякіх наступстваў не заўважала. Але пігулкі мне гэтыя раілі лекары, я ніколі не займалася самадзейнасьцю.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 20.05.07 19:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia,
кожнаму сваё -- мяне, напрыклад, прэзэрватывы не турбуюць. аніяк. хоць часам нас таксама толькі Бог беражэ Вельмі шчасьлівы

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 20.05.07 21:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дык вось я быццам адукаваны чалавек, мне абсалютна не абыякава маё здароўе, але.. свайго знайсці не магу.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.05.07 21:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, дзякуй. Я таксама толькі з ўрачом падбірала, але ад трызістону мяне "надула" на 8 кг. Прашда і грудзі былі як Памэлы Андэрсан Вельмі шчасьлівы . А Ярыну ўсе хваляць, яна то і праўда меньш давала пабочных эфектаў, але ж адносная навінка, можа таму і рэклямавалі.
stasia, вось і я пра тое самае... Зьбянтэжаны

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
matias

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 15.05.2006
Паведамленні: 617
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.05.07 11:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, а вось мяне прэзерватывы вельмі турбуюць...я іх не пераношу. А таблетак я не спрабавала ніколі. НІякіх праблемаў (цьфу-цьфу-цьфу) ў мяне ніколі не было ні з цыклам ні са скурай. Па-ранейшаму з мужам практыкуем стары дзедавы спосаб...Ня ведаю, мне ўся кантрацэпцыя не падабаецца і я ніяк не вырашу, якая ж бяда ўсе ж такі лепей. Найбольш премным асабіста для мяне здаецца гель сперміцыдны.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.05.07 0:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас чамусьці пра кантрацэпцыю пераважна жанчыны клапоцяцца. Мы ніколі нічым не карысталіся і не карыстаемся, ні прэзэрватывамі, ні АК, пры тым нават, што месячныя ў мяне ад часу іх зьяўленьне нерэгулярныя і залежаць ад настрою, моцнага стрэсу ці нават "унутранай просьбы": ну можна на пару дзён пазьней, бо заўтра/пасьлязаўтра/... будзе ну ВЕЛЬМІ недарэчы Сп. Зялёная Усьмешка Ёсьць дастаткова спосабаў атрымаць асалоду без пашкоджаных нэрваў. Калі ж будзе вырашана, што дзяцей мы больш ня хочам/ня можам мець. ёсьць спосаб перавязваньня матачных труб - як на мой погляд, ідэальны, як і вазэктамія для мужчын. Мае добрыя знаёмыя-замежнікі старэйшага веку праз аднаго прайшлі пра гэтую апэрацыю. Ня ведаю, ці многія міужчыны ў нас пагадзіліся б, ня ўпэўнена. Між тым гэта мне ўяўляецца сапраўдным клопатам пра каханую жанчыну (і сябе таксама Сьмешка ) Асабіста я зьбіраюся папрасіць перавязаць мне матачныя трубы падчас наступнага кесарава, пасьля нараджэньня другога дзіцяці.
http://www.arborita.lt/RU/Medical/Contraception/surgical-contraception-RU.htm

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 23.05.07 1:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary,
не, я асабіста трубы не хацела б перавязваць. ІМХА, спосаб не ідэальны, бо незваротны.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 1 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Як лепей шукаць кватэру? 23 наталька 18551 25.04.12 17:42
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 184114 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 12252 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 44227 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 14093 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map