Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Фота-відэа, сіблінгі-родныя на родах

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 17.10.10 16:23    Загаловак паведамлення: Фота-відэа, сіблінгі-родныя на родах Адказаць з выцемкаю

http://www.lifeinmotionphotography.com/photoblog/?p=5482

Фотаслайдшоў пра хатнія роды, абавязкова ўключыце гук, бо музычнае суправаджэньне проста шыкоўнае. Цікава яшчэ і тым, што можна глянуць рэакцыю сіблінгаў на нараджэньне дзеткі.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 17.10.10 18:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ці тое тамака пасьлядоўнасьць парушаная, ці тое у цёткі потугі чэрагаваліся з пахадзіць ды пасядзець :/
А дзеці мае прыйшлі у страшэнны жах. Зараз ходзяць на дыбачках і запытваюцца ці я сапраўды буду пакутаваць як тая цёценька? Карацей трэ было спачатку адной паглядзець Сьмешка
Хатнія роды пры сіблінгах напэўна рэальныя з зусім іншым кшталтам дзядзей. Мае пачынаюць нэрвавацца і пакутаваць нават як у мяне проста галава баліць. Магу ўявіць што былоб каб я там войкнула ці скрывілася.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 17.10.10 20:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, дык ад узросту дзяцей успрыманьне таксама залежыць, ад выхаваньня. У сям'і на фатаграфіях гэта можа быць ня першае дзіця, народжанае дома. А калі так, дык самы дарослы хлопчык ужо "дасьведчаны" ў гэтай справе, а сярэдняму дзіцяці неяк усё адно, яно не асабліва праніклася працэсам, бо малое.

Я таксама зьвярнула ўвагу на пасьлядоўнасьць, наблыталі, відаць.

Вось яшчэ адно слайдшоў, на ім менш "балючыя" здымкі, здымалася ў больніцы, першынец.

lizzy, афтопік: афігенны юзэрпік! Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.10.10 12:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прапаную мадэратарам перанесьці ў асобную тэму. Можна назваць "Фота, відэё, дзеці, родныя на вашых родах". Бо гэта тэма даволі цікавая.

Ксеня, дзякуй за спасылку.
Што да маіх думак, дык я б вельмі хацела глядзець на Мілу, калі ёй што-небудзь баліць і не перажываць. Спачуваць, але не перажываць што ёй "ой як больна".
Адсюль і з дзеткамі. Як іх выхаваць так, каб яны зразумелі нават у сем ці адзіннаццаць год, што маме больна, але гэта пройдзе? Не ўяўляю... Па-першае гэта нейкі інстынкт мне здаецца (маме больна, я перажываю, таму што гэта мая мама). А па другое нявольна віноўнай у гэтых пакутах робіцца навароджанная дзетка (гэта ж з-за яе маме так больна).
Задумваючыся пра наступныя роды, хачу каб Міла бачыла што нешта пачалося адбывацца, што нешта меняецца. Але калі будуць потугі і я мажліва буду крычаць, я б не хацела, каб Міла гэта бачыла. Яшчэ не прыдумала, як гэта арганізаваць, бо хачу, каб Муж быў побач, а з Мілай трэба, каб нехта пагуляў на вуліцы. Але мажліва будзе ноч ці яшчэ што. Паглядзім.
А ўжо адразу пасьля нараджэньня абавязкова каб уся сям'я была разам. Такі класны імпрынтынг)).

Што датычыцца фота, таксама мабыць не хацела мець фота, дзе мой твар перакрыўлены ад болю. Абдымкі, сціснутыя рукі, але не такія пакуты.

Агулам жа фоткі прыгожыя.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 19.10.10 13:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мне першае слайд-шоў не вельмі. Надта шмат народу, тлумна, яшчэ ж нехта ўвесь працэс фоткае. Імга, роды -- куды больш інтымны працэс.
Дзеці падчас саміх родаў, імга, залішнія. Бо зноў жа, працэс надта інтымны. Вельмі часта натуральныя роды адбываюцца менавіта ўначы, калі дзеці спяць (і чамусьці не прачынаюцца, нават калі мамы выдаюць гучныя гукі ў родах). А ўдзень можна дамовіцца з бабулямі-сяброўкамі, каб са старэйшым пагулялі-паглядзелі.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.10.10 13:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, вось і я пра тое. Вельмі б хацела мець фота першых гадзінак жыцьця Мілы. Але для гэтага насамрэч не было месца. Дзяніс зрабіў адзін размыты здымак і неяк больш і не хацелася. Хацелася засяродзіцца на іншым.
Пра відэё. Мне здаецца, што самае цудоўнае ў родах (аркамя непасрэдна народжаннай дзеткі))), гэта тое, што ўся боль і пакуты забываюцца. А калі б я глядзела на запіс, як я верашчу ці плачу, то нявольна б засяроджвала ўспаміны на гэтым, а не на цудзейку)).

Што датычыцца дзяцей. Мае думкі ўсхвалявала Ліза. Пагутарыўшы з ёй мы ўспомнілі Адэна, ягоную клініку. І тое, як ён паказвае старэйшым, як праразаецца галоўка... Ня ведаю, мне б не было прыемна глядзець жанчыне, якая нараджае ў прамежнасьць. Думаю, што і Мужу майму таксама, таму ён і не глядзеў)). Што ж тады казаць пра дзяцей?

Ці гэта насамрэч так выхаваныя дзеці? Для якіх у сьвядомым узросьце нармальна глядзець маме туды?
Мы ня робім з голага цела табу. Веру, што калі задаволіць усе цікавасьці ў свой час, то потым яны не з'явяцца зноў у паталогіі. Я маю на ўвазе калі даць гадавасікам сябе патрогаць, паглядзець, зразумець, што ў браціка нешта не такое, як у сястрычкі, для мяне гэта больш натуральна, чым потым заставаць падлеткаў пад час мастурбацыі.

То бок гэта настолькі натуральна для сямей, якія пагаджаюцца на прысутнасьць дзяцей? Яны ўсе настолькі адно цэлая, ці як?

Дапамажыце разабрацца.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 19.10.10 15:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наста,
ну, я не бачу нічога страшнага ў падлеткавай мастурбацыі. А каб не заставаць, відаць, не трэба ламіцца да падлетка ў пакрй без стуку.
Вось не ведаю, як дзецям глядзець маме ў прамежнасць, натуральна ці не. Ведаю, што _мне_ было б непрыемна, каб мне глядзеў хтось туды падчас родаў.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 19.10.10 15:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пра фота-відэа адкажу зараз, а пра сіблінгаў увечары, пасьля працы.

У Амэрыцы досыць шмат прапаноўваў birth photography. Натуральна, розныя фатографы па-рознаму здымаюць і, мо галоўнае, адбіраюць здымкі. Мне таксама болей падабаецца другое слайдшоў. Асабліва люблю шчасьлівыя здымкі з нованароджаным дзіцяткам, там настолькі чыстыя, шчырыя, непаўторныя эмоцыі!

У нас непрынята здымаць ані роды (мужа ў радзільню часта не пускаюць, куды яшчэ й фатографа!), ані нованароджаных. Чаму? Постпаганская вера ў сурокі ці страх адкрываць прыватнае -- не зразумела і, ў прынцыпе, не істотна. Я ня бачу асаблівага сэнсу ў здымках потугаў ці схопак са скажоным тварам, пагатоў не разумею нашто гэта ў нэт выкладаць, але людзі розныя бываюць. Хтосьці знаходзіць прыгажосьць у фатаграфаваньні дзяцей, якія румзаюць і ладзяць гістэрыкі... Ведаю, што я б вельмі хацела мець здымкі першых хвілінаў разам зь дзеткай. Калі чужыя здымкі мяне прымушаюць ледзь ня плакаць, дык што сказаць пра ўласныя. Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
lizzy

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.05.2007
Паведамленні: 388
Адкуль: Крупіца, Менскі раён

ПаведамленнеДададзена: 19.10.10 17:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

хм, мне не спадабалася першае слайдшоў зусім... па-першае, сапраўды, працэс інтымны, а тут столькі людзей, фатограф...бррр. па-другое, дзіўна, што жанчынка так сціскае рукі і сківіцы - гэта ж зусім раскрыццё не садзейнічае. неяк не зусім для мяне гэта па-хатняму выглядае, бо цяжка зразумець, навошта дома нараджаць НА СПІНЕ Rolling Eyes не ведаю аніводнай жанчыны сярод нараджаўшых дома, якая б сама ў такую пазіцыю ўлеглася на потугах!! і яшчэ - я вось упэўнена, што не выглядаў мой твар вось так падчас схопак, таму і не супраць была б, калі б Міраславік мяне бачыў. але ён спаў і сам не захацеў. ну, значыцца, так і трэба было. на потугах то дакладна пыхцела і пастонвала Сьмешка наконт дзяцей на родах - мне падаецца, прысутнасць дачкі больш важнай (яна ж таксама будучая мама Сьмешка )

Наста, нешта занадта часта ў цябе побач з родамі слова боль. можа замяні боль і пакуты на Адчуванні Міргаю

_________________



жж - lizzytaki.livejournal.com
мой блог доулы і кансультанта па гв - nursing-lizzy.livejournal.com
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 19.10.10 17:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Згодная з Алінаю пра інтым. Перакананая што дзеці павінны ведаць што такое сэкс і роды, але да пэўнага ўзросту не перажываць гэта ў рэальным жыцці Сьмешка
У маленькіх дзяцей непрыняцце мамінага болю на ўзроўні інстынктаў. Мама - гарант выжываньня. Адпаведна калі ёй кепска - маё жыццё таксама пад пагрозаю. Ну прыкладна так. З узростам гэта праходзіць і застаецца проста суперажываньне і клопат. Тады і можна даводзіць што боль гэта нармалёвая частка жыцця, і час ад часу нават карысна.
Больш за тое, нават у так званых прымітыўных сацыяльных группах, дзе ўсё жыцьцё адбываецца на вачох роду, маленькія дзеці негатыўна рэагуюць на мамін сэкс і тым больш роды. Тыя самыя інстынкты (мне гэта невыгодна).
А полавае разьвіцьцё і астатнія маструбацыі - зусім з іншае опэры Сьмешка І ад веданьня як выглядаюць полавыя ворганы хутчэй ці павольней ня пойдзе Сьмешка
Карацей я супраць дзяцей на родах. Іх можна запусьціць на наванароджанае немаўлятка пглядзець. Можа нават трэба. Але зусім не абавязкова. Радусі напрыклад, будзе карысьней пабачыць ружовенькае і ў каруначках. А не чачнае і сіненькае Сьмешка Не забывайцеся, што гэта нам мамкам, яно прыгожае, а ў астатніх гармоны ў крыві ня граюць і яны бачаць больш аб'ектыўную рэчаіснасьць Вельмі шчасьлівы
Імпрытынг гэта тэорыя прыгожая і мне асабіста сімпатішная, але калі адключыцца ад рознае містыкі, то больш за два тры твары маленькі мозг не захавае. Таму на маё меркаваньне - чым большы натоўп, тым большы шанец, што ўсе твары ў дзеткі сальюцца ў менавіта натоўп.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
lizzy

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.05.2007
Паведамленні: 388
Адкуль: Крупіца, Менскі раён

ПаведамленнеДададзена: 19.10.10 17:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

такое адчуванне, што ў другім слайдшоў жанчыне на нейкім этапе эпідурал паставілі. ці то здымкі рабілі толькі паміж схопкамі. кажу гэта, бо ў самой у першых родах эпідуралка была Сумнік

_________________



жж - lizzytaki.livejournal.com
мой блог доулы і кансультанта па гв - nursing-lizzy.livejournal.com
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.10.10 20:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Skarynka, я б таксама хацела мець фота з навароджаннай дзеткай, але пасьля родаў насамрэч не ўяўляю ну дзе тут фатаграфавацца? Мне хацелася быць толькі ўтраёх. За тое і вельмі ўдзячна нашай акушэрцы, што яна сябе вяла так, што я яе ня памятаю, нібыта яе не было. Канешне мо і прафесійны фатограф вёў бы сябе так і не перашкаджаў, але ня надта сабе пакуль гэта ўяўляю.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.10.10 20:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

lizzy, роды больна, для мяне гэта абсалютна нармальна. Я іспытвала пад час родаў боль, я хацела ніколі больш не займацца сэксам, я пыталася ў Н ці захачу яшчэ дзяцей. Гэта ўсё было за тыя 22 гадзіны, якія я нараджала. І я была да гэтага гатова і гатова цяпер. Але гэта ўсяго частка Адчуваньняў, якія я перажыла. У тым та і сэнс, што пасьля адчуваеш шмат больш шчасьця і тая самая боль забываецца.
А вось як нарадзіць бяз болю, як не стаміцца ад 22 гадзінаў і як радавацца пад час схопак і потуг - гэта тое, над чым я зараз працую. Маю надзею, што калі-небудзь адчую так званыя аргазмічныя роды. Добра, калі я да гэтага прыду з гэтай цяжарнасьцю. Міргаю

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.10.10 20:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, я гэта і пыталася сказаць, пра гарант выжываньня.
А пра імпрынтынг, мяне больш маніць ня тое, што навароджанны запомніць усіх (згодна, што чым больш людзей, тым меньш запомніць), колькі мне падаецца важным, каб старэйшая дзетка не адчувала, што яе "прамянялі" (я кажу пра дзетак да трох год). Я думаю, што ў два гады ў дзеткі яшчэ ёсьць вялікая патрэба ў маме і яшчэ ня ўсё яна зразумее. Таму калі аддаць напрыклад на некалькі дзён бабулі, а потым дзетка вяртаецца, а тут опа - нехта маленькі ў мамы на руках - прамянялі((. А так, калі старэйшая дзетка пойдзе пагуляць на вуліцу і вярнуўшыся ўбачыць, што вось яно, нарадзілася, але я таксама з татай і мамай, мяне нікуды не аддалі, то можа будзе лепш?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.10.10 21:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пра мастурбацыю я мела на ўвазе іншае. Я разумею, што гэта этап такі)). Але я ўпэўнена, што калі маленькаму дзіцяці не даваць трогаць свае палавыя ворганы бо гэта не прыгожа і г.д., то ў такога дзіцяці інтарэс да гэтага ўсяго будзе большы, чым у дзеткі, якая своечасова натрогалася, надзёргалася і навывучалася)).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3  наступная »
Старонка 1 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 148783 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 57703 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Усё не так проста... 41 Alionka 63488 21.04.11 21:52
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў што наконт фітнэсу для цяжарных? 25 schtirliz 52881 3.03.11 19:46
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кажуць што калі сьніцца ... 13 andrei 24784 22.11.09 21:21
algunia Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map