Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Тэатр

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кіно, музыка і TV
 
Аўтар Паведамленне
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 5.10.10 17:05    Загаловак паведамлення: Тэатр Адказаць з выцемкаю

А чаму толькі "кіно, музыка і тв"? А пра тэатр можна?

Я вось ажно на 2-х спектаклях была ў Купалаўскім за мінулы год. Глядзела Translations (Пераклады) і Пінскую шляхту.
Можа неяк і пра самі спектаклі распавяду. Трэба прызнацца, што мне спадабалася і паглядзець было варта.

Але я спачатку ніяк не магла зразумець, што мяне ўвесь час раздражняе. Было адчуваньне, што нечага не хапае і нешта перашкаджае...
Потым зразумела: мне не спадабаліся гледачы. Мне не спадабалася не сцэна, а менавіта глядзельня.
То нехта побач абмяркоўваў вартасці беларускага тэксту ў праграме - абмяркоўваў і крытыкаваў беларускі тэкст на расейскай мове і мне гэта не падабалася. Нехта ўвесь час абмяркоўваў, на якім аўтобусе-трамваі дамоў паедзе. Большасць гледачоў радавалася і рагатала там, дзе мне было сумна і пад час нават хацелася плакаць. Радок песні ў Пінскай шляхце: "Ці расейцы, ці палякі нам да дупы, нам да сракі", - сустрэлі авацыямі і радасным віскам.
Адзін знаёмы, які працуе на дзяржпрадпрыемстве распавёў, што ім білеты ў тэатр прапануюць браць задарма ў прафкаме. У тым ліку ёсьць і білеты ў Купалаўскі. Можа пра гэта і рэч? Можа большасць гледачоў і прыйшло праз гэнае дармавое размеркаванне білетаў, выкупленных оптам прафкамамі?
Натуральна, лепш глядзець спектаклі, калі побач людзі адчуваюць нешта падобнае да тваіх пачуцьцяў. Інакш вельмі непрыемнае адчуванне застаецца. Непрыемна, калі навокал рагочуць над тым, што ў цябе сум выклікае.
А з другога боку, што атрымліваецца? Што я адна такая ўся далікатная асоба, а ўсе астатнія - чальцы прафкамаў? Сьмешка І здаецца, што раней інакш было: дрэвы большыя, снег глыбейшы, зімы халаднейшыя... Сьмешка Ці можа я такая ўразлівая зараз з-за гарманальнага дысбалансу, выклінага ГВ? Міргаю Трэба наступным разам браць білеты ў асобную ложу... ці хаця б у першы рад Самы шчасьлівы ў сьвеце

Так даўно мару паглядзець "Каласы пад сярпом тваім" (рэж. Анісенка(?)) у Тэатры беларускай драматургіі і ніяк не атрымліваецца. Адзін раз нават білеты мела. Месяц назад набыла... рыхтавалася пайсьці, перабірала, каго б з сабою запрасіць... Сумнік Сьмешка
Распавядзіце, калі хто быў, ці варты спектакль атрымаўся? (Я вось ведаю, што LaVita была Сьмешка )

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 6.10.10 0:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, Мы ў мінулым годзе хадзілі на прэм'еру Translations (Пераклады), загадзя, з цяжкасцю набылі квіткі і... ад публікі таксама атрымалі расчараванне. Пасля антракту людзі сыходзілі натоўпам, бо не было "экшыну", яны ішлі на Пінігіна... Цёцечкі, якія працуюць у тэатры, ледзь не плакалі. Пад час спектаклю цяжка было акунуцца ў дзеянне стоадсодкава, але і зараз, амаль праз год, урыўкі з яго усплываюць перад вачыма.
Я, увогуле, Купалаўскі тэатр люблю, і лесвіца, і заля, і атмасфера непаўторныя. Мне вельмі падабаецца "Паміеальная малітва" па Шаломалейхэму. Увесь спектакль прасякнуты жывым габрэйскім юмарам, а сканчаецца екавой габрэйскай тугою... Раю паглядзець.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 6.10.10 9:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Аксана,
Памінальная - рэч. За гэты спектакль шмат што Мілаванаву дарую. )
Як і Дудараву за Вечар.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 6.10.10 9:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пінская шляхта пакінула дваістыя ўражанні. З аднаго боку, вельмі моцная і энергетычная Хітрык. З другога - вось менавіта што моцная і энергетычная, астатнія на яе фоне не дабіраюць. Расчараваў Манаеў: шмат прыватных шаблонаў.

Але я глядзела ў прэм'ерны месяц, можа пасля і дагаблявалі.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.10.10 16:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я абодва разы глядзела не з Хітрык, а з Няфёдавай. Вельмі спадабаўся. Манаеў расчараваў і ў "Вячэры з прыдуркам". Жэсты і інтанацыі як і ў "Пінскай шляхце". Паўтараецца.
Учора хадзіла на "Зіму". Прачытала ўражанні гледачоў: спужалася. На які жах іду! Насамрэч спектакль цудоўны. І мне здалося, што ўсім прысутным спадабалася. Акторы былі Яскевіч і Чарнігін. Можа, іншыя горш іграюць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 7.10.10 18:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, дзякуй вялікі за квіткі, схадзілі вельмі прыемна. Сьмешка
За што люблю ТБД - гледачы там не расчароўваюць. Ды і акторы таксама. Была там на спектаклях:
Чарнобыльская малітва. Гэта быў мой першы спектакль у Менску, мабыць, таму ён найбольш мяне ўразіў.. Адчуванні пры праглядзе такія ж , як і пры чытанні аднайменнай кнігі - доўгія роздумы, слёзы.. Адзін маналог, пра хворае дзіця, дагэтуль не магу забыць, а было гэта 7 год таму.
Адэль. Мне не спадабалася, таму што не люблю творы пра каханне і без сюжэта. Суцэльныя дыялогі, дыялогі - ледзь не заснула.
Адвечная песня. Вельмі жывенька - музычна, ну і трагічна, сюжэт жа такі.
Белы анёл з чорнымі крыламі. Трошкі заўныўна. Адзін раз мне не пашанцавала з гледачамі: спектакль праходзіў у Палацы рэспублікі, і туды прывялі школьнікаў, з адпаведнымі паводзінамі. Мне запомнілася канцоўка спектакля - там галоўная гераіня ўвесь спектакль чакае выніку аналіза на ВІЧ, і ў канцы ёй урачыста кажуць: У вас не ВІЧ, а інфекцыйны монануклеоз. У залі маўчанне, потым пытанне: чево? Ржунімагу
Яшчэ нейкі супертрагічны спектакль быў, але начыста забыла назву.
І, нарэшце, Каласы пад сярпом тваім. Нават не ведаю, што сказаць адметнага.. Ёсць відэашэраг, ёсць аўдыёзапісы Караткевіча, ёсць народная музыка. Сюжэт, калі кніжку не чытаць, зразумець праблематычна. Было прыемна ўзгадаць добрую кніжку. Трошкі зацягнута. А так - стандартны для ТБД спектакль, з вечным Ігарам Сігавым сярод галоўных роляў. У канцы героі выходзяць і пералічваюць па чарзе беларускіх гістарычных асобаў - я як у школе апынулася, на ўроку гістбела. Сьмешка
Гледачы:
- А гэта хто?
- Гэта Алесь Загорскі.
- А адкуль ты ведаеш, ты ўжо глядзеў гэты спектакль? Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 7.10.10 18:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У Купалаўскім я была на "Я не пакіну цябе" яшчэ ў школе - рэальна заснула, нічога не магла з сабой зрабіць. Там пра праблему самоты пенсіянерак, думаю, чым бліжэй да пенсіі, тым лепей заходзіць. Сьмешка
І была на "Камедыі" - сапраўдная камедыя, вельмі смешна.

А больш за ўсё мне спадабалася ў Сучасным мастацкім тэатры - была на "Дванаццатай ночы" - і смешна вельмі, і акторы самі граюць на інструментах - усё мару яшчэ туды схадзіць.

Узгадала, што яшчэ мне вельмі спадабалася - дыпломны спектакль БАМа "Кысь". Ён то ўжо не ідзе, але можна паспрабаваць і што-небудзь іншае. Квіткі там каштавалі калісьці 2 тысячы, але зараней не прадаваліся, і там набілася народу - хто паспеў, той сеў, такі студэнцкі варыянт. Абалдзенна! (бо паспелі сесці Сьмешка ) Пад музыку "Нагуаль", ммм...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 7.10.10 18:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Звярніце ўвагу, як многа я накатала. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 8.10.10 0:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Камедыя! Камедыя! Ну і яшчэ раз "Камедыя"!
Цытатамі стуль працята маё жыццё Сьмешка Ад вандроўкі на Беларусь і дзеці мае пачалі цытаваць Сьмешка На Паўлінку іх таксама звадзіла. Мне не падабаецца а нашчадкі рагаталі што дурныя Сьмешка Радуся зацаніла сукенкі ў Чорнай паньне Нясвіжу. Ну і Князя Вітаўта шкада да сьлёзаў. Так марыла6 як Вацака туды павяду Сумнік

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
nata

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 285
Адкуль: Менск, Уручча

ПаведамленнеДададзена: 8.10.10 17:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, стварайма клюб аматараў тэатра! Міргаю
Разам - яно весялей. І гарантыя будзе, што хоць адзін глядач побач будзе адэкватны, а не выпадковы, па прафкамаўскім разьмеркаваньні. Вельмі шчасьлівы
Weranika, я таксама даўно ўжо хочу паглядзець "Каласы..." Бліжэйшы паказ - 29 кастрычніка, у пятніцу. Хадзем?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 11.10.10 18:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

nata, хачу заўтра за квіткамі з'ездзіць. Хаця не думаю, што на 29 кастрычніка яшчэ будуць...
О! Прыгадала! у ТБД квіткі можна па тэлефоне замаўляць!

А з Купалаўскага хутка Ганна Хітрык сыходзіць... на некаторы час... Сьмешка) http://kp.by/daily/24571/743499/

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 11.10.10 21:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, а з якога ўзросту вы дзетак бралі з сабой у тэатр? Ці хадзіў хто з такой малечай у слінгу?
Вельмі ў тэатр хочацца, в Рагнеду пакінуць ніяк.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 12.10.10 2:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Каласы пад сярпом тваім. Нават не ведаю, што сказаць адметнага.. Ёсць відэашэраг, ёсць аўдыёзапісы Караткевіча, ёсць народная музыка. Сюжэт, калі кніжку не чытаць, зразумець праблематычна. ...

LaVita, не, здаецца спачатку трэба кніжку... Ці школьнікам, якія чытаць не любяць, трэба ісьці з канспектам. Сьмешка Але ўсё роўна хачу сваімі вачыма пабачыць.
Выцемка:
Камедыя! Камедыя! Ну і яшчэ раз "Камедыя"!

Ага, я тры разы была. У 98 - 2 і ў 2008. Спачатку сама схадзіла - сяброўка распавяла, а потым сваіх сябраў вадзіла. І шмат хто па маёй наводцы яшчэ без мяне хадзіў. Але ў 98 спадабалася больш, чым у 2008... Магчыма таму, што ў 98 Камедыя была на сцэне Белсавпрафу і мне было 20, а ў 2008-м - у клубе імя Дзяржынскага і мне ўжо не 20. Ці то мяне будынак КДБ так прыгнятаў, ці то з цягам часу патрэбны ўсё больш выкшталцоныя задавальненні. Вельмі шчасьлівы
Помню як сябрам распавядала куды іх хачу запрасіць:
- Што там за спектакль?
- "Камедыя"
- Добра, але як ён называецца?
- "Камедыя"...

І здаецца, што ў 98-м чорта іграў не Фамін (трэба пашукаць у мяне недзе фотаздымак з подпісам быў з таго спектаклю...). І тады ў 98-м чорт дазваляў сабе жарты на дзейныя палітычныя тэмы і не двухсэнсаваю пародыю на найгалоўнейшага чорта. Сьмешка

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681


Апошні раз рэдагавалася: Weranika (12.10.10 10:13), усяго рэдагавалася 2 раз(ы)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 12.10.10 2:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Аксана, я з Анрэйкам у тэатру не была, але была, напрыклад, з ім у слінгу, калі яму было каля 6 месяцаў, на шлюбнай імшы ў касьцёле. З дому выязджалі ён пачаў піць малачко і амаль усю імшу так сабе і правёў каля грудзі. Ад аргана прачнуўся і паглядаў шырока адкрытымі вачыма, але маўчаў. Але ён наогул да году голасу асабліва не падаваў, бо ўсё, што было патрэбна заўсёды было побач. Сьмешка Але я сядзела недалёка ад дзьвярэй, каб калі што сысьці і не перашкаджаць...
Але мне здаецца, што ў тэатр не варта браць маленькага. Цяжка паводзіць сябе ціха з маленькім і шмат можа здарыцца нечаканага. Мне б, напрыклад, не спадабалася, каб нехта побач са мною ў тэатры займаўся немаўлём. І на сцэне шмат рознага можа адбывацца, што будзе замінаць маленькаму - гучная музыка, нейкія нечаканыя гукі і інш. І мне дакладна зусім не спадабалася б, каб побач у тэатры нечае дзіця, напрыклад, плакала. Прынамсі, калі гэта не на сцэне адбываецца адпаведна сцэнарыю.
Не, з немаўлём у тэатр - нейкая неслушная ідэя. У ТЮГ ці ў лялечны - пасьля 3-х-5-ці год можна і разам. Вельмі шчасьлівы
Я пасьля нарадженьня Андрэйкі першы раз была ў тэатры ў красавіку ў Купалаўскім на "Перакладах", калі яму ўжо год быў. Але ён дома з бацькам застаўся. Першы раз, калі я сышла з дому без Андрэйкі на такі працяглы тэрмін - амаль 4 гадзіны. Дамоў ужо бегла, бо Сяргей ужо рады даць не мог, маму патрабавалі.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 12.10.10 22:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, дзякуй, у мяне такія ж думкі былі. Я сама так ужываюся ў тое, што адбываецца на сцэне, што не адразу думкамі вяртаюся, калі мяне нешта пытаюцца. Уогуле, не люблю, калі падчас спектаклю размаўляе нехта, таму і не іду пакуль у тэарт. Было цікава думкі яшчэ каго пачуць.
Дарэсы, мне ў мінулым годзе "камедыя" з Фаміным таксама, неяк не так зайшла, як адразу, калі яна толькі выйшла. Мы ў Купалаўскім глядзелі апошнім раз.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 1 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў у якім узросьце вашыя дзеці пачалі (пачынаюць) размаўляць? 67 mama Halja 67843 22.02.11 20:39
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81576 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60874 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У якім месяцы/сэзоне лепш цяжарыць і нараджаць? 19 Halina 28849 5.10.07 14:18
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто патрабуе больш часу - дзеткі, якім 2 тыдні альбо годзік? 26 LaVita 36767 1.06.07 15:11
Alina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map