Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Дзіцячая электрычная зубная шчотка

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.09.10 10:46    Загаловак паведамлення: Дзіцячая электрычная зубная шчотка Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, чые дзеці карыстаюцца электрычнымі шчоткамі, падзяліцеся вопытам, ці лепей выходзіць чысьціць зубы. Франак гэты працэс ня вельмі любіць, чысьціць неахайна, вось думаю, можа электрычная шчотка дапаможа?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 12.09.10 10:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, нам лекарка такую шчотку не параіла. Сказала, што ёй можна карыстацца толькі год з 10-12, калі добра авалодаеш звычайнай шчоткай. А так параіла год да 8 каб вечарам зубы дачышчаў хтосьці з дарослых. Гэта лепш, чым электрычная шчотка.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 12.09.10 13:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а мой брат - стаматолаг даваў электрашчотку ўжо 2-гадоваму сыну і сам чысціць электрашчоткай і сцвярджае, што розніца ВЕЛЬМІ значная і на карысць электрычнай шчоткі. Мне так сама электра падабаецца, але мае чэрці разгрызаюць шчацінне - фішка ў іх такая Злы Таму мне гэта эканамічна напружна. Як убачу проблескі свядомасці - набуду чарговую і хаця б пару разоў на тыдзень буду выдаваць пад подпіс Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.09.10 18:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мірцік карыстаецца электрычнай шкоткай ужо другі год (хаця падарылі яму яе раней - але маленькі ён яе баяўся). Стаматолаг ідэю падтрымала. Яму вельмі падабаецца, чысціць адказна пасля кожнага падсілкавання.
Адзіная праблема - знайсці насадкі ў Беларусі. Перыядычна даводзіцца купляць цалкам новую шчотку, бо патрэбных насадак знайсці не можам. Таму найлепш адразу купляць шчотку і штук 10 насадак. Ну і як заўсёды - танней не ў нас...

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 14.09.10 17:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

цікава, а я заўважыла, што электрычныя шчоткі не так ўжо і добра чысьцяць. Мне асабіста здаецца, што паміж зубамі лепш пралазіць звычайная шчотка, а для дзяцей электрычная - проста забаўка. Але калі трэба хуценька пачысьціць, то мы і электрычнымі карыстаемся зрэдчасу.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 29.09.10 15:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне казалі, што электрычнай лепш чысьціць, чым звычайнай (калі тыя ж 1-2 хвіліны). Для дзяцей не раілі яе як адзіную, каб яны авалодалі правільнай маторыкай - нам параілі раз так, а раз так. Але якая правільная маторыка, я і сама ня ведаю. Раней казалі трэба па бакам шчоткай ўверх - уніз, а не управа-лева, зараз схадзілі ад лекаркі, яна сказала, трэба па колу, бо інакш дрэнна для дзёсен. А паміх зубоў - то мне толькі нітка дапамагае, а ў дзяцей зубы ўсё ж такі меншыя. Ня ведаю, як хто, а мне задецца, што здароўя зубоў больш залежыць ад таго, як часта еш салодкае, і як часта пасьля гэтага чысьціш зубы (ўсё роўна чым, абы стараўся).

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.09.10 16:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Тоня пісаў(-ла):
Мне казалі, што электрычнай лепш чысьціць, чым звычайнай (калі тыя ж 1-2 хвіліны). Для дзяцей не раілі яе як адзіную, каб яны авалодалі правільнай маторыкай - нам параілі раз так, а раз так. Але якая правільная маторыка, я і сама ня ведаю. Раней казалі трэба па бакам шчоткай ўверх - уніз, а не управа-лева, зараз схадзілі ад лекаркі, яна сказала, трэба па колу, бо інакш дрэнна для дзёсен. А паміх зубоў - то мне толькі нітка дапамагае, а ў дзяцей зубы ўсё ж такі меншыя. Ня ведаю, як хто, а мне задецца, што здароўя зубоў больш залежыць ад таго, як часта еш салодкае, і як часта пасьля гэтага чысьціш зубы (ўсё роўна чым, абы стараўся).

Проста есць шмат розных методык чысткі зубоў-і уверх,ніз правільна і па колу таксама.Але наконт чысткі абы чым-не пагаджуся-важна якая шчотка(як часта яе мяняеш)паста грае таксама значную ролю,а чысціць дастаткова 2 разы на дзень.
Што тычыцца эл. шчоткі-лічу што гэта больш для дарослых,ці для дзетак з абмежаванымі магчымасцямі,у якіх з маторыкай праблемы.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.09.10 21:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а наша "сямейная" стаматолаг катэгарычна забараніла карыстацца эл.зуб. шчоткай часцей ым раз на тыдзень нават дарослым. маўляў, ёсць у яе такія пацыенты са сцёртай ушчэнт эмаллю. вось і каму верыць???

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 30.09.10 15:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наконт чысткі ўверх і ўніз - калі гэта я пісала, бо хацела падкрэсьліць, што нават у напрамку лекары яшчэ не вызначыліся, бо наша казала, што можна толькі па колу і ніяк інакш.
Калі я пісала любая добра, то вядома мела на ўвазе якасную і чыстую (не брудную, якой чысьціць зубы ўся сямья), але ўсё-роўна якая электрычная ці звычайная.
Таксама вядома, што ёсьць розныя элекртычныя шчоткі, як і пыласосы, ці іншая тэхніка, таму трэба выбіраць якасныя.
Ня ведаю, якія зараз прадаюцца ў Мінску, толькі тут "+" добрай электрашчоткі як раз і ставяць тое, што яна не так цісне на эмаль, таму гэта лепш для зубоў і дзёсен.

Вядома выбірай і правярай. Але па свайму вопыту - я ніколі не любіла чысьціць зубы - у мяне не хапае трываньня якасна вадзіць зубной шчоткай 2 хвіліны, асабліва калі хочацца спаць, таму я вельмі рада што ў нас ёсьць электрычная.
Маторыку ж дзеці развіваюць у дзіцячым садку, таму увечары мы таксама выкарыстоўваем дзіцячую электрычную шчотку.
Мы імі карыстаемся ужо больш чым 4 годы, за якія стан маіх зубоў і дзёсен (згодна мясцовым лекарам) толькі палепшыўся.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 30.09.10 23:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я чысціла зубы элетрычнай шчоткай 5 год. Потым шчотка здохла і новую я ўсё ніяк не куплю. Стаматолаг лічыць, што з-за гэтага ў мяне сталі большаголеныя шыйкі зубоў. але з электрычнай шчоткай зубы чысцейшыя - гэта факт.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 30.09.10 23:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тоня, а якімі вы шчоткамі карыстаецеся (марка, мадэль)?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 1.10.10 12:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мы карыстаемся дзіцячай -Braun Oral-B Advance Power, мне здаецца што яна адзіная ў сваім родзе.
Дарослая Braun Oral-B Professional Care 6500.
Я б сказала вельмі вялікі мінус іх - гэта кошт, але я набывала з думкай, што гэта ўсё роўна танней, чым лячыць зубы.
Але як я раней ужо пісала, гэта шчотка вельмі добра часьціць мае зубы спераду, але паміж бакавымі зубамі да канца не залазіць, таму мне спачатку ў любым выпадку трэба ўсё пачысьціць ніткай. Для мужа ж яе дастаткова - усё залежыць ад зубоў (адлегласьцю паміх імі).

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 2.10.10 15:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тоня, дзякуй, я даўно зьвяртала на гэтыя шчоткі ўвагу, але ня ведала ці ёсьць сэнс браць. А на здароўі сапраўды ня варта эканоміць. Міргаю

_________________
"Любоў ніколі не мінаецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца. " 1-ае да Карынфянаў, 13:8

facebook.com/Aksana.Biazrukaja
facebook.com/Paparazzikidz.cz
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Хто пераклаў бы гэты вершык беларускай мовай? 5 Кот Максім 3864 17.09.17 11:05
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Як лепей шукаць кватэру? 23 наталька 19189 25.04.12 17:42
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 187447 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 45337 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якім вы бачыце гэты рэсурс? 5 julcik 18923 3.07.06 0:56
Ptyz Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map