Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
садок на Якубава

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Hanna




Зарэгістраваны: 16.02.2008
Паведамленні: 37

ПаведамленнеДададзена: 25.07.10 14:26    Загаловак паведамлення: садок на Якубава Адказаць з выцемкаю

Спадарства! Збіраемся ў садок. Ці наведвае хто садок на Якубава? Ці мо проста што чуў пра яго? Сапраўды там ёсць белгрупа?!! А выхавацелька добрая?
Ці як садок на Партызанскім 85а?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Таццяна




Зарэгістраваны: 17.09.2009
Паведамленні: 20

ПаведамленнеДададзена: 27.07.10 22:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Які садок на Якубава Вы маеце на ўвазе?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hanna




Зарэгістраваны: 16.02.2008
Паведамленні: 37

ПаведамленнеДададзена: 2.08.10 8:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Садок №101 на Якубава 60. Праўда як я даведалася там зараз будзе толькі старэйшая выпускная група. Там набіраюць дзетак ад пачатку і вядуць да канца. Не ведаю ці ёсць сэнс прасіцца туды...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Таццяна




Зарэгістраваны: 17.09.2009
Паведамленні: 20

ПаведамленнеДададзена: 2.08.10 23:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы запісваліся ў гэты садок. Я пайшла размаўляць з загадчыцай, размаўляла з намесніцай загадчыцы. Яна мне сказала , што ў іх няма ніякай беларускамоўнай групы!!!!
Rolling Eyes
Яшчэ мы хадзілі ў гэты садок на заняткі ў "Маміну школу", нас вадзілі ў ясельную групу. Там адна з выхавацеляк любіць беларускую мову і час ад часу вучыць з дзецімі вершыкі на мове роднай.
Можа такія там беларускамоўныя групы???!!!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hanna




Зарэгістраваны: 16.02.2008
Паведамленні: 37

ПаведамленнеДададзена: 3.08.10 15:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі, я тэлефанавала, то мне сказалі, што група рэальная. Але ж хто іх ведае. Па ўзросце мы не падыходзім. Вось і запісаліся ў 202 садок на Партызанскім. Там 2 групы для 3-4 і 5-6 гадоў. Будзем хадзіць з восені. Нас запэўнілі, што і заняткі і размовы выхавацелька ажыццяўляе па-беларуску. Няўжо кіраўніцтва можа падманваць? Гэта ж высветліцца вельмі проста і хутка...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 5646
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 3.08.10 16:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Hanna пісаў(-ла):
Няўжо кіраўніцтва можа падманваць?


Ржунімагу Плачу! Я ў шоку!

_________________

Skype: Kryscina
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Yahoo Messenger MSN Messenger
Hanna




Зарэгістраваны: 16.02.2008
Паведамленні: 37

ПаведамленнеДададзена: 3.08.10 20:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, я выклікала ў вас столькі эмоцый. То вы мяркуеце, у азначаных садках не існуе белгруп? І сайт dzietki.org тады таксама ўводзіць у зман?... Дарэчы тэлефоны пададзены на сайце несапраўдныя.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 543

ПаведамленнеДададзена: 4.08.10 6:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Hanna, тады просімо выкласці сапраўдныя тэлефоны
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 5646
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 4.08.10 8:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Hanna, На сайце інфармацыя як раз ад кіраўніцтва садкоў і раённых аддзелаў адукацыі. Я асабіста ў свой час аб'ехала іх усе і праверыла. Але спіс складаўся на той момант, калі я шукала садок для свайго дзіцяці (5 год таму). Існаванне беларускіх груп у многіх садках трымаецца на працы аднаго выхавацеля і згодзе канкрэтных бацькоў. Штогод сітуацыя мяняецца. Аддзелам адукацыі невыгодна выкрэсліваць садок з ліку беларускіх, і загадчыцам невыгодна паведамляць, што праца па-беларуску ўжо не вядзецца. Таму часам статус намінальна захоўваецца, а ніхто акрамя загадчыцы пра яго не ведае. Тым больш калі статус трымаўся на 1 групе. Нават у нашым цалкам беларускім 187 садку, дзе беларускамоўнасць на ўсіх узроўнях прапісаная ў Статуце, штогод наймалі персанал "забываючы" паведаміць яму пра адмысловы статус садка. І няні, вартаўнікі, медсёстры і фізрукі даведваліся пра гэта ад бацькоў.

Тэлефоны спраўджваліся гады 4 таму, маглі і састарэць. Звычайна, калі нехта заўважае памылку ці змену сітуацыі, паведамляе пра гэта, і мы мяняем інфармацыю.

Суср'ёзна, а Вы лічыце начальства па вызначэнні крышталёва чэсным?

_________________

Skype: Kryscina
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Yahoo Messenger MSN Messenger
Hanna




Зарэгістраваны: 16.02.2008
Паведамленні: 37

ПаведамленнеДададзена: 4.08.10 21:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, не лічу начальства як "род" ці так бы мовіць гэтую "катэгорыю людзей па вызначэнні крышталёва чэсным. Ішла гаворка пра канкрэтных загадчыц, з якімі была гутарка. У 202 мы размаўлялі з выконваючай абавязкі разам з мужам. І калі ўдакладнялі, пэўныя моманты, то нам сказалі, што выхавацелька акурат набірае гэтую групу, што ўсё будзе па-беларуску, што нехта будзе ездзіць нават з Чыжоўкі. Я ведаю, што існуюць фіктыўныя групы. Адна такая ёсць у садку побач з Гіппа на Ракасоўскага. З садка ў аддзел адукацыі накіроўваюць справаздачы пра жыццё і дзейнасць неіснуючай групы, пішуць справаздачы па-беларуску.
Дзякуй вам за сабраную інфармацыю. Ёю кіруючыся і выбіралі садок. Вось тэлефоны 101 садок- 220-88-41, 202садок - 295-12-92.
А што ніхто са спадарства не аддаваў дзетак у 202?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 2
Старонка 1 з 1

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 84 julcik 38850 11.08.10 14:25
kropka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кажуць што калі сьніцца ... 13 andrei 4856 22.11.09 20:21
algunia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў што на конт фітнэсу для цяжарных? 24 schtirliz 13653 15.12.08 1:23
Weranika Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Усё не так проста... 27 Alionka 12446 14.12.07 19:35
Sebabr Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 23 наталька 10293 15.11.07 12:11
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map