|
|
|
|
| Аўтар |
Паведамленне |
hormashyki
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 24.05.2006 Паведамленні: 711
|
|
Дзяўчаны, збіраюся набываць сокавыціскалку, не на вялікія аб'ёмы, а так каб на кожны дзень. Можа вы ўжо карыстаецеся такой і можаце параіць нешта? Задаволены ці не задаволены ёй? _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Black aspid
Вельмі актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 543
|
|
у нас двухкамерны камбайн BRAUN, CombiMax700 - дазваляе ціснуць і з цытрусавых і са шчыльных пладоў (розныя сістэмы). Пакідае невялічкія рэшткі ад кавалкаў, затое жмыхі амаль сухія. Праўда, аб'ем выдае невялікі (з добрую шклянку), потым даводзіцца скідаць жмыхі, іначай атрымаецца "з мякаццю". |
|
| Угару |
|
|
hormashyki
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 24.05.2006 Паведамленні: 711
|
|
т.е. яна на штодзень. мне якраз трэба каб можна было якую шклянку выціснуць дзецям і нам папіць, не ў загатоўкавых мэтах. Вы задаволены ім? _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Black aspid
Вельмі актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 543
|
|
так, задаволеныя. Там добра ўсё дапасуецца, ставіцца "да шчаўчка" альбо не ўключаецца, легка мыецца зубной шчоткай і сумяшчае апроч сокавыціскання столькі функцый(здрабніць, перамяшаць. узбіць, па ўсялякаму нарэзаць і г.д.) ... Адно: трэба мець месца для насадак дадатковых. Гэтыя "браўны" маюць шмат мадыфікацый, але нам падарылі людзі, якія самі карысталіся і шукалі нам менавіта такі. Бралі "на Нямізе" на першым паверсе.Кошт не памятаю. Карыстаемся ўжо гады два - без пытанняў. |
|
| Угару |
|
|
Alenka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 1826 Адкуль: Менск
|
|
hormashyki, а патрэбны камбайн ці менавіта сокавыціскалка? Для камбайна шмат месца на кухні патрэбна, палова стала будзе ўвесь час занятая, калі вы зьбіраецеся штодзень сок выціскаць. Для штодзённага карыстаньня, на мой погляд, лепш браць асобна сокавыціскалку, бо яна больш кампактная.
У нас ёсьць сокавыціскалка ў камбайне Philips, таксама ўсё лёгка зьбіраецца, добра адціскаецца. Але месца для камбайна на стале няма, камбайн стаіць на шафе. Зразумела, штодзень лазіць па камбайн я не магу, таму сок выціскаем рэдка.
Хацела параіць Вам http://nadavi.com.ua/src/101/src-39.php. Там шмат водгукаў пра побытавую тэхніку. Я сама заўжды карыстаюся апісаньнямі мадэляў і водгукамі людзей на гэтым сайце, калі нешта абіраю, і ўсімі набыткамі задаволеная.  _________________
 |
|
| Угару |
|
|
hormashyki
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 24.05.2006 Паведамленні: 711
|
|
Alenka, не... у тым та і справа што я хачу мелкую сокавыціслаку. Каб вось так на шафы не прыгаць. Проста гляджу,больш менш кампактныя, і калі гляжу на кошт, дык думаю, што калі танна дык дрэнна. Што кітайскае і хутка паламаецца. Думала што можа нешта набыў сабе нейкую ўніверсальную маленькую сокавыціскалку і не нарадуецца дома.  І можа таксама параіць. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6335
|
|
А я хачу сокавыціскалку да камбайна, але да майго камбайна існуе толькі для цытрусавых і для ягад і яблыкаў. З морквы і травы не зможа  але я ўсё адно планую яе купіць _________________
 |
|
| Угару |
|
|
|