Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Натуральныя роды/кесарава

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
schtirliz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 27.12.2006
Паведамленні: 201
Адкуль: Менск, Беларусь

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 15:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Слухайце, а патлумачце мне, калі ласка,(крыху ня ў тэму) няўжо кесарава гэта так дрэнна? Вось калі, напрыклад, двайняты?


___________________________


_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 15:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

schtirliz, гэта цяжкая балючая рана, якая доўга і непрыемна загойваецца. Пасьля кесарава жанчыны першыя дні ходзяць толькі ўздоўж сьценак. Клізмамі мучаюцца. А яшчэ бывае загнаеньне, не ўва ўсіх, вядома, але ў адной жанчыны, зь якой я ляжала, было. Яна вельмі пакутвала.
Куды прасьцей нарадзіць самой і ня мучыцца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 15:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну, вядома, калі няма важкіх мэдычных паказчыкаў. Тут ужо калі трэба - то трэба

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 16:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

schtirliz,
акрамя таго, мышцы жывата назаўсёды застаюцца перарэзанымі.
Так што, сапраўды, толькі па жыцьцёва-важных паказьніках я б пагадзілася на кесарава...
(гы. парадокс, але мяне вельмі непакоіў той факт, што гэта не я, хутчэй за ўсё, буду прымаць рашэньне -- кесарава ці ня кесарава. у сэнсе, што толькі па паказаньнях яго робяць. але, урэшце, здаровы сэнс перамог Сьмешка )

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 16:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

schtirliz, гэта цяжкая балючая рана, якая доўга і непрыемна загойваецца. Пасьля кесарава жанчыны першыя дні ходзяць толькі ўздоўж сьценак.


Ну уж, якія жахлівікі! Некаторыя і пасьля натуральных родаў такія праблемы маюць - ні сесьці, ні легчы. Я, напрыклад, так была рада, што ў нас усё абыйшлося больш-менш, што пасьля кесарава не хадзіла, а бегала з другога на першы паверх, каб у мужа перадачы праз акно забраць. А пасьля з сумкай, поўнай прадуктаў-пампэрсаў-вопраткі, на другі паверх, амаль бегам... А на шосты дзень я спакойна спраўлялася з трымя дзецьмі (свой і дзеці суседак) - адразу двух карміла, а трэцяга загойдвала. Так што сілы былі!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
schtirliz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 27.12.2006
Паведамленні: 201
Адкуль: Менск, Беларусь

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 16:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina,

А мяне ўсё ж непакоіць той факт, што пры цяжарнасці двайнятамі усе палохаюць вялікай верагоднасццю смерці дзіцяці пры натуральных родах

______________________

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 16:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

у любым выпадку, гэта хірургичная апэрацыя. Зразумела, што лепш так, чым ніяк.
Але, калі можаш сама, дык самой у любым выпадку лепш!

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 16:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

schtirliz пісаў(-ла):
Alina,

А мяне ўсё ж непакоіць той факт, што пры цяжарнасці двайнятамі усе палохаюць вялікай верагоднасццю смерці дзіцяці пры натуральных родах



о-о-о, яны любяць палохаць. З якой-такой нагоды? і што за "вялікая" верагоднасьць? Статыстыку даюць якую-небудзь?
______________________

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
schtirliz

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 27.12.2006
Паведамленні: 201
Адкуль: Менск, Беларусь

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 17:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну вось на прыклад гэтак

"Риск смерти плода во время родов увеличивается, если плод не один. По данным родильных домов, это происходит в 10 процентах случаев."

___________________---


_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 17:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пазаўчора якраз файны фільм быў пра двайнятаў-трайнятаў-чацьвярню. Кадры, зьнятыя да нараджэньня, і роды. Жанчына нараджала двайнятаў сама - поўнасьцю паказвалі, як спачатку адна галава вылазіць, пасьля усё цела, затым другая галава.... Прагучалі словы, што кесарава пры двайнятах робяць у 50% выпадкаў. Ёсьць шмат паказьнікаў, асноўныя - здароўе маці і разьвіцьцё дзетак. Па УГД глядзяць. Зараз ужо тазавае знаходжаньне аднога зь блізьнятаў і абвіцьцё пупавінай - не абсалютныя паказьнікі да кесарава пры двойні.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 18:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

schtirliz,
хто аўтар? бо, на мой погляд, сумнеўна -- яны хочуць сказаць, кожныя дзесятыя натуральныя роды з двойняй сканчаюцца трагедыяй???

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 20:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Проста прафесійныя акушэры, лекары і неанатолагі павінны быць на родах, каб у любы момант рэагаваць на змены і карэктаваць сцэнар родаў. Двойня для кесарава - ускладненая задача. Ёсць нарматыў (без мужа пад рукой дакладана не скажу), колькі секунд мусіць прайсці з моманту разрэзу, каб дастаць дзіця і скончыць усе маніпуляцыі. Нават з адным дзіцём у гэты нарматыў часам не ўкладаюцца, калі ўзнікае нейкі форс-мажор. З двойняй лекарам будзе яшчэ цяжэй. А мама нічым дапамагчы не зможа.
Натуральныя роды лепей, таму што жанчына можа максімальна кантраляваць працэс, ён сапраўды ад яе залежыць, медыкі - толькі дадатковая опцыя. А прырода прадугледзела такія неверагодныя магчымасці для парадзіхі, што ніякія медычныя тэхналогіі і блізка не стаялі.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.03.07 23:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І для дзіценка лепш,калі ен нараджаецца натуральным шляхам,бо ен паступова,праходзячы праз родавыя шляхі,адаптуецца да знешняга сьвету.А дзеці пасьля кесарава, акрамя ўсяго, атрымоўваюць нейкую частку наркозу,што давалі пад час аперацыі маці.
Дый і не дарма дзеці пасьля кесарава нейкі час знаходзяцца асобна ад маці,бо за імі патрэбны асобы нагляд.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mary

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.10.2006
Паведамленні: 451
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.03.07 0:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik пісаў(-ла):
schtirliz, гэта цяжкая балючая рана, якая доўга і непрыемна загойваецца. Пасьля кесарава жанчыны першыя дні ходзяць толькі ўздоўж сьценак. Клізмамі мучаюцца. А яшчэ бывае загнаеньне, не ўва ўсіх, вядома, але ў адной жанчыны, зь якой я ляжала, было. Яна вельмі пакутвала.
Куды прасьцей нарадзіць самой і ня мучыцца.


Прабач, julcik,
але ты перабольшваеш. Рана балючая, так, але нядоўга і трываць можна. Мне было цяжкавата, бо ў мяне парог успрыманьня болю наогул высокі. Але ўжо праз некалькі гадзін пасьля аперацыі дапамогуць устаць і прайсьці трохі, у прыбіральню, напрыклад... Па сьценцы - ну хіба ў першы дзень, ужо на другі значна лягчэй.
Клізму робяць толькі адзін раз пасьля - каб вывесьці тое, што засталося ад наркозу.
Пры сьпінна-мазгавой анестэзіі дзіця не атрымлівае практычна ніякага ўзьдзеяньня наркозу, бо прамежак часу паміж увядзеньнем наркозу і выхадам дзіцяці "ў сьвет" вельмі кароткі. Вось як было ў мяне: на 10.00 была прызначана апэрацыя. 10 хвілін - на ўсе падрыхтоўкі. Прыкладна ў 10.15 - 10.20 увялі наркоз, а ўжо 10.35 - час нараджэньня Карыны.
Дзяўчына, якая на наступны пасьля маіх родаў дзень зьявілася ў маёй палаце (натуральныя роды), пакутвала да самай выпіскі ад таго, што не магла сядзець.
Мне здаецца, што па ўзроўню і колькасьці болю натуральныя і апэрацыйныя роды прыкладна аднолькавыя.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 20.03.07 1:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Mary, натуральныя роды гэта ўвогуле не балюча. А сядаць больш страшна, а не балюча. Мне першыя некалькі гадзін у прыбіральню страшна п-вялікаму было схадзіць - я 3 разы на пост схадзіла і спытала, ці сапраўды можна. (Я іх вельмі павесяліла, ага Сьмешка)
Сядзець падклаўшы пад сябе ногі можна адразу. альбо на адмысловых падушках (якіх у нашых раддамах няма, угу)

Магчыма ты такая мужная і табе было ўсё лёгка, але проста са мной ляжалі кесарскія. якія безперапынку нылі, як ім цяжка першыя дні.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  наступная »
Старонка 1 з 7.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Чаму так важна купляць беларускае? 105 Несцерка 91453 29.11.11 1:07
Weranika Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Усё не так проста... 41 Alionka 63540 21.04.11 21:52
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Вось і нам 6 месяцаў... 5 гануля-мамуля 9131 6.04.09 23:00
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Чаму званіць у Беларусь так дорага???? 7 mama Halja 15801 13.02.09 10:08
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Каляровыя кніжкі - не так складана, як здавалася 26 julcik 39939 13.02.08 1:10
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map