Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
"Эміграцыя"

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 9, 10, 11  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.03.07 23:36    Загаловак паведамлення: "Эміграцыя" Адказаць з выцемкаю

Гэта тэма узнікла,бо як раз сеньня даведалася аб тым,што адна мая знаемая з'язджае з Беларусі ў Данію-мужу прапанавалі добрую працу і даюць від на жыхарства,а адна з маіх сябровак ў хуткім часе з'язджае жыць ў Піцер,бо там для бізнэсу больш перспектываў.
Ці думалі вы калі-небудзь аб тым каб з'ехаць з сваей Радзімы?Ці магчыма быць шчасьлівым чалавекам па-за межамі Беларусі?Ці есьць у вас знаемыя, сябры,якія з'ехалі і добра ўладкаваліся на чужыне,ці есьць такія,што мараць вярнуцца назад?З-за чаго людзі часьцей з'язджаюць з Беларусі-па палітычных,эканамічных матывах?Ці не пачуваеце вы сябе дома,як у эміграцыі?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 7.03.07 14:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

1. Да.
2. Да.
3. Куча сяброў з'ехала. Тыя, што рэальна адразу думалі пра эміграцыю (не падпрацаваць) з большасці засталіся і задаволеныя тым, што ёсць у іх зараз. З усіх вярнуліся пару знаёмых. Тыя, хто проста не здолеў уладквацца. На жаль.
4. А з усіх разам і з'язжаюць. У кагосьці больш гэтага ці другога... але агулам і палітыка, і эканоміка і нешта яшчэ.
5. Беларускамоўныя - вельмі часта пачуваюць у Беларусі сабе чужымі. Адзін паважаны чалавек параўнаў становішча беларускамоўных са становішчам індзейцаў у рэзервацыі. Я з ім згодная. Урэшце, людзі ці зміраюцца з дадзеным становішчам і спадзяюцца пабудаваць сваю краіну, ці то не едуць будаваць жыццё ў іншую. Я не асуджаю ні тых, ні тых. Галоўнае каб чалавек не забываўся дзе ягоная радзіма і якой ён крыві. А нас за межамі беларусі ў дыяспарах - 3 мільёны. Так што мы сіла Ура! І калі-небудзь з'явіцца магчымасці і ахвота вяртацца, тады эміграцыя можа вельмі дапамагчы змяніць свядомасць тутэйшых беларусаў.
Вось маё меркаванне.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 7.03.07 17:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так. Я са сваёй радзімы зьехала. І даволі добра ўладкавалася тут. Вывучыла мову, знайшла сяброў, нарадзіла дзяцей. І дабра жыву. Хутка зноўку памяняю краіну жыхарства. Бо такое рашэньне прыняў муж. Як будзе там - паглядзім. Напэўна ня горш як тут.
Выцемка:

Галоўнае каб чалавек не забываўся дзе ягоная радзіма і якой ён крыві.
напэўна. Праўда што ёсьць радзімаю, дакладна няведаю. Тая радзільня, дзе чалавек нарадзіўся? Той горад дзе правёў дзяцінства? Тая краіна, дзе прайшло юнацтва? Тая краіна, дзе пражыла сваю маладосьць маці (ці бацька). У мяне ўсе гэтыя краіны розныя. Таму самай важнай краінаю, лічу тую, дзе жыву зараз.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.03.07 23:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker,
Выцемка:

Хутка зноўку памяняю краіну жыхарства.

Ці ў далекі сьвет сабраліся?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.03.07 23:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Праўда што ёсьць радзімаю, дакладна няведаю. Тая радзільня, дзе чалавек нарадзіўся? Той горад дзе правёў дзяцінства? Тая краіна, дзе прайшло юнацтва? Тая краіна, дзе пражыла сваю маладосьць маці (ці бацька). У мяне ўсе гэтыя краіны розныя. Таму самай важнай краінаю, лічу тую, дзе жыву зараз.

Так
Добрае пытанне: што ёсць Радзіма, для чалавека, народжанага па-за межамі радзімы сваіх бацькоў, ды яшчэ калі бацькі розных нацыянальнасцяў, калі жыццё ідзе ў вандроўках па свеце і імкненні вывучыць мову і культуру той краіны, у якой жывеш на дадзеныф момант.
З усіх магчымых "радзмаў" я абрала Беларусь напэўна таму, што адчуваю яе патрэбу ўва мне. Неяк перажыве без маіх талентаў і Нямеччына, і Латвія, і Украіна. А Беларусі я патрэбная, патрэбныя мае дзеці, якіх я мушу нарадзіць і выгадаваць вартымі гонару быць беларусамі. Патрэбная мая памяць і мае карані, маё жаданне дамагчыся справядлівасці, якую баранілі мае бабуля і дзед, іх дзяды. Ведаеце, гэта мабыць як з каханнем: можна адчуваць сімпатыі да розных людзей, але ўзаемнае каханне адно, і вытлумачыць яго немагчыма. Так і з Радзімай: здаецца, ў нас з Беларуссю ёсць узаемнасць Міргаю , таму мне хочацца быць вернай ёй і вартай яе.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 8.03.07 10:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Ці ў далекі сьвет сабраліся?
у Канаду

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 8.03.07 12:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Ці думалі вы калі-небудзь аб тым каб з'ехаць з сваей Радзімы?Ці магчыма быць шчасьлівым чалавекам па-за межамі Беларусі?Ці есьць у вас знаемыя, сябры,якія з'ехалі і добра ўладкаваліся на чужыне,ці есьць такія,што мараць вярнуцца назад?З-за чаго людзі часьцей з'язджаюць з Беларусі-па палітычных,эканамічных матывах?Ці не пачуваеце вы сябе дома,як у эміграцыі?

A ja vos velmi douha byla upeunenaja, sto emigramtkaj nikoli nia budu. A pryjslosia. Uzo 5 hod zyvu za miazoj. Spacatku, pakul nia vyvucyla movu bylo ciazkavata. Zaraz pryzvycailasia. Josc siabry, znajomyja, casam svajaki pryjazdzajuc. Jak kazuc, calavek da usiaho pryzvycajevajecca. Casam, kanesne, byvaje sumna, ale kali uves cas ne zacyklivacca na adnym i tym za, to usio ne tak uzo i kepska.
A zjazdzajuc z Belarusi cascej za usi pa ekanamicnych (vedaju heta, tamu sto casam pravodzu sacyjalahicnyja aoytanni).
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.03.07 23:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker,
Выцемка:

Канаду
_________________

шкада,што добрыя людзі з'язджаюць...
Згодная,kropka, што часьцей з'язджаюць па эканамічных матывах.А ваш выпадак,калі людзі з'язджаюць з-за палітычнага перасьледу-гэта хутчэй выключэньне з правілаў.

_________________




Апошні раз рэдагавалася: helin (8.03.07 23:13), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.03.07 23:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, Я ўраджанна тваей асобай,калі наступяць такія часы,калі на Беларусі будзе прызідэнтам жанчына,то яна будзе падобна на цябе Супер!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 9.03.07 13:15    Загаловак паведамлення: Re: "Эміграцыя" Адказаць з выцемкаю

helin пісаў(-ла):
Ці думалі вы калі-небудзь аб тым каб з'ехаць з сваей Радзімы?

Аднойчы ўжо мусілі выбіраць - ехаць ці не. Хацелася застацца. Атрымалася. Магло скласціся інакш.
Выцемка:
Ці магчыма быць шчасьлівым чалавекам па-за межамі Беларусі?

Так. Хочаш шчасця - знайдзі яго перадусім у сабе.
Выцемка:
Ці есьць у вас знаемыя, сябры,якія з'ехалі і добра ўладкаваліся на чужыне, ці есьць такія,што мараць вярнуцца назад?

Ёсць. І тыя, і тыя.
Выцемка:
З-за чаго людзі часьцей з'язджаюць з Беларусі-па палітычных,эканамічных матывах?

З'язджаюць, калі не маюць магчымасці рэалізаваць сябе тут. Рэалізацыя ў кожнага свая.
Выцемка:
Ці не пачуваеце вы сябе дома,як у эміграцыі?

Сёння - не. Заўтра - не ведаю.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.03.07 0:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Усур'ез ніколі не думала, каб з'ехаць. Гіпатэтычна - так, думала.
Але я шчыра спадзяюся, што такога ніколі не здарыцца, таму што проста фізічна не магу пакінуць краіну больш як на 3 тыдні - пачынаю захворваць, псуецца настрой, раблюся шкоднай і сярдзітай. Афігець-застрэліцца!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.03.07 0:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Адна мая знаёмая выйшла замуж у далё-ё-ёкае замежжа. Хоць яна і шчаслівая са сваім абраннікам, але ўсё ж сумуе і марыць вярнуцца

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.03.07 18:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Больш за ўсіх зьяжджаюць студэнты, ці дакладней студэнткі ін'язу. Веданьне мовы ёсьць, добры атэстат і табе адкрыта дарога ў любы ўнівер той жа Нямеччыны. У мяне дзьве сяброўкі ў Нямеччыне, ужо выйшлі замуж. Адна вывучылася і зарабляе больш за мужа-немца. Другая піша навуковую працу па мове. З'яджалі і іншыя сяброўкі, але вярнуліся. Цяжка вучыцца і працаваць.
А мне ніколі не хацелася зьехаць. Хаця разумела, што калі тутака стане невыносна, трэба будзе спрабаваць. Мяркую, што такі час усё ж ня прыдзе. Лепей ў госьці езьдзіць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 16.03.07 23:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а я думала, больш за ўсё зьяжджаюць праграмісты Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.03.07 17:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дарэчы, трое знаёмых хлапцоў падаліся пасьля ін'язу паступаць у Нямеччыну на праграмістаў. Там, бач, бракуе праграмістаў. Зараз, пэўна, ужо не бракуе. Вельмі шчасьлівы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3 ... 9, 10, 11  наступная »
Старонка 1 з 11.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87039 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 64675 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49005 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28188 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50244 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map