Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Істыміка-цэрвікальная недастатковасць (ІЦН)

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 11:57    Загаловак паведамлення: Істыміка-цэрвікальная недастатковасць (ІЦН) Адказаць з выцемкаю

Паненкі! Ці сутыкаўся хто з гэтай пужалкай падчас цяжарнасці, калі так - дык як змагаліся? бо мандражырую з гэтай нагоды тыдні 2 як, хоць покуль ніхто дыягназу не ставіць, але балансую дзесці каля яго Rolling Eyes
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 13:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Luba,
колькі ў вас тыдняў?
цяжарнасць першая?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 14:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

так, цяжарнасць першая, 20 тыдняў.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 14:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Luba,
а якія канкрэтна прыкметы? мне ставілі такую трасцу, але пазней -- тыдні на 32-ім. Прапаноўвалі надзець кальцо на шыйку, я адмовілася. Калолі ношпу, каб не было тонусу. А яго і так, і так не было. Пасьля роды выклікалі, бо яны і не думалі пачынацца.
Якое раскрыццё ў цябе? У мяне было паўтары см на 32 тыдні дзесьці.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 14:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

прыкметы: караткавата шыйка (32 мм), раскрыцця няма. але разам з гэтым я сяджу на гармонах, што падтрымліваюць шыйку (утражэстан) і якія трэ адмяняць. усё б нічога, але ўрачы хочуць адмяніць і глядзець што будзе далей. Бомба а мне дужа страшна за ляльку і ў песарыі я бачу сваё выратаванне.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 14:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Luba,
ну.. можа, яшчэ з якім іншым лекарам параіцца? відаць, ёсць у іх прычыны, чаму яны хочуць адмяніць... і песарый вам заўсёды паспеюць паставіць. калі будзе негатыўная дынаміка.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 15:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Люба, мне пад час першай цяжарнасці ставілі песарый. Кароткая шыйка, раскрыццё на паўтары пальцы ў 30 тыдняў. (а угд паказвала, што раскрыцця не было. Шыйка добра закыта з боку дзіця, але раскрыта з іншага боку, шо на аглядзе Г і кажа. ..не ведаю дакладных мед тэрмінаў). Піла ў нейкіх лашадзіных дозах гінепрал (каб зняць тонус)… два з паловай месяцы на захаванні ў лякарне ў ляжачым рэжыме (да таго, што ежу прыносілі ў палату).. Пасля гэтага нарадзіць было вельмі складна – сама “вытужыць” не змагла дзіця, рабілі эпізіатамію (бо яшчэ і па зроку былі паказчыкі, і ўпрасіць даць мне болей часу, чым тры потугі, на паспрабаваць самой у мяне не атрымалася)

Пасля першай цяжарнасці зрабіла выснову, што болей дактарам не буду казаць, што жывот цягне, калі не крытычна.. Другую адхадзіла без яго. Мінімум аглядаў, мінімум наведванняў Г. На угд таксама прасачыла, што шыйка знутры закрыта добра, з вонку прасіла не лазіць.. Жывот таксама цягнуў, але я ўжо ведала, што для МЯНЕ!!! гэта норма. Не гледзячы на забарону насіць цяжкае – цягала 13-14 кг старэйшага ўсю цяжарнасць.. Нарадзіла сама, без разрэзаў. І была вельмі шчасліва з гэтай нагоды)))

Што магу сказаць: знайсці лекара не па знаёмству і не ў паліклініцы.. Там яны супер перастрахоўваюцца. У паліклінікі нашай Г пры малейшай скарге, што жывот баліць – выпісвае накіраванне на гаспіталізацыю, не разбіраючыся, ці гэта фізіялагічны дыскамфорт (проста ад павялічэнны памераў). Хай глядзяць у лякарне, а я з сябе адказнасць здыму.. Мая мама з плачам званіла сяброўке, якая працавала ў лякарне, куды мяне паклалі.. Як вынік мяне добра што не пад шкляны чахол паклалі і не прыязалі да ложку, каб ціпа дахадзіла.... ў лоб пытаешся ў іх – што, так Страшна?? Не, не так.. Але ляжым-ляжым!!!
Параіць не магу таму адэкватнага лекара, які ўзважыць рызыку.. Шмат хто раіць Шродара, але на сабе я не спрабавала.. (бо акрамя як на УГД да яго не хадзіла, і ці прымае ён без угд, не ведаю)

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 17:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, дзякуй за падрабязны адказ. на угд у мяне УНУТРАНЫ зеў закрыты, наконт Вонкавага не ведаю. з боку сваёй лекаркі асаблівага перастрахоўвання не наглядаю, а хацелася бы. Вы пішаце, што ўнутраны зеў у вас быў адкрыты да 30 тыдняў, няўжо раней гэтага не заўважалі??? я вось менавіта гэтага і баюся - правароніць час раскрыцця, бо ж могуць адысці воды і ўсё... баюся, што песарый ужо ставіць будзе позна Плачу! дзякуй Богу, што ў Вас усё добра, а колькі жанчын губляюць дзетак праз гэты ІЦН і заўчасныя роды?! і бягуць потым зашывацца шчэ да 20 тыдняў.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 18:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я пісала, што ўнутраны (той, што збоку дзіця) ў мяне быў ЗАКРЫТЫ да самых родаў (усе угд да 36 тыдняў гэта паказвалі, спецыяльна прасіла дакладна паглядзець), а вонкавы адкрыты на 30 тыдні ўжо, ці калі там пачынаюць абавязкова планава ў паліклініке глядзець перад дэкрэтным адпачынкам? Можа дзе незразумела напісала. Падшыць шыйку мне таксама прапаноўвалі наўсялякі выпадак, калі хачу. Але не настойвалі.

А ўвогуле я апісала СВАЮ сітуацыю. У вашай вырашаць Вам. Шмат яшчэ чаго напісала і сцерла. Напішу, калі народзіце)) Што б не вырашылі, якому лекару давяраць, галоўнае каб самі супакоіліся! Я веру, што большасць хваробаў з галавы..

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.05.10 19:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

так, перапрашаю, неўважліва прачытала. а вось супакаенне - гэта сапраўды тое што мне зараз найбольш неабходна Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 15375 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Усё не так проста... 41 Alionka 63522 21.04.11 21:52
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 17978 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Чаму званіць у Беларусь так дорага???? 7 mama Halja 15796 13.02.09 10:08
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Каляровыя кніжкі - не так складана, як здавалася 26 julcik 39928 13.02.08 1:10
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map