Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Падзенні, удары, ранкі, апёкі.

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.05.10 15:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, ты пішаш, што "гамеяпатычныя сродкі прызначаюцца і дазуюцца індывідуальна. І вельмі часта правакуюць цяжкія алергіі".
Пагаджуся з тым, што гамэапатычныя сродкі прызначаюцца індывідуальна, але ёсьць так званыя "гамэапатычныя сродкі хуткай дапамогі". Іх могуць прымаць пацыенты з рознай канстытуцыяй і рознага ўзросту, гэтыя сродкі прымаюцца адзін раз і толькі паводле пэўных сымптомаў. Разавы прыём гамэапатычнага сродку хуткай дапамогі ў 6-й патэнцыі ніяк ня можа справакаваць цяжкую алергію, тут ты не права.

Так, прызнакі алергіі могуць зьявіцца пры разавым прыёме сродку ў 200-й патэнцыі, ці пры даўгім бяздумным выкарыстаньні розных гамэапатычных сродкаў (калі ў адзін дзень прымаюцца 3-6 розных сродкаў, нічога добрага з гэтага ня будзе), ці пры ўжываньні так званых "камплексонаў".

Вядома, кожны вырашае сам, што яму зь лекаў прымаць і што даваць дзецям. Я не настойваю на ўжываньні гамэапатыі, але расказваю пра канкрэтны сродак, які дапамагае мне і маім дзецям у пэўнай сытуацыі. Арніка - добра вядомая зёлка, якой пры траўмах лячыліся яшчэ грэкі і рымляне. Той, хто зусім не давярае гамэапатыі, можа набыць негамэапатычную мазь "Арніка" і ўжываць яе, гэтая мазь добра дапамагае пры гузаках.

І вядома, калі сытуацыя сур'ёзная і ёсьць нагоды зьвяртацца да хірурга-траўматоляга (Black aspid вышэй добра апісала гэтыя сытуацыі), ня варта прымаць ніякіх сродкаў (гамэапатычных ці алапатычных), трэба выклікаць "хуткую" ці сьпяшацца самім у Дзіцячы хірургічны цэнтар ці ў траўматалягічны пункт.

[Мад.: раней і далей пра гамеапатыю тут]

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.05.10 15:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Раз ужо такая тэма ўзьнікла, можа, хто-небудзь параіць: чым можна прыбраць сьляды ад старых ранаў на твары ў дзіцяці? Алесіка калісьці моцна падрапалі ў садочку. Бруднымі пазногцямі, жорстка, з выдзіраньнем кавалкаў мяса са шчакі. Прайшло амаль 3 гады, лёгкія сьляды на шчацэ так і засталіся. Такія сьляды калі-небудзь самі зьнікнуць (у пераходным пэрыядзе, напрыклад) ці нешта зь імі можна паспрабаваць зрабіць?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 17.05.10 16:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

рубец саспявае за 6 месяцаў. Пазней з ім мала што ўдаецца зрабіць кансерватыўнымі сродкамі. Але ёсць псіхатэхнікі, якія пры пэўных навыках дазваляюць прыбіраць знакі.Праўда, у мяне не атрымалася. Але дзіцяці, кажуць, прасцей. Я маю на ўвазе курсы Нарбекава. У сталым узросце дэрмабразію робяць.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.05.10 16:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, невялікія шнары прыбіраюць глыбокім ці сярэднеглыбокім пілінгам, але дзецям такое не робяць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.05.10 17:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, julcik, зразумела, што нічога тут зараз ня зробіш. Гэта не зусім рубец, хутчэй неглыбокія ямкі. Можа, самі калі й зарастуць.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.05.10 17:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, калі будзе турбаваць - то ў падлеткавым узросце можна зрабіць пілінг. Гэтак ямкі ад вятранкі прыбіраюцца, напрыклад, ці наступствы бурнага росту падлеткавых прышчоў. Вынік не 100%, але агульны выгляд скуры зглажваецца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Lyubasha

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.02.2010
Паведамленні: 53

ПаведамленнеДададзена: 17.05.10 20:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, дзякуй за ўдакладненні (я зразумела што Арніка 6), мы карысталіся некаторымі гамеапатычнымі лекамі: давала Хамамілу 6 (звычайны рамонак), калі крычэў ад зубной болі (хаця можа, што іншае было, але нам дапамаглоСьмешка
Kryscina, дзякуй за параду, я ніколі сама ніякіх лекаў дзіцёнку не давала, раілась з доктарам.
julcik, для мяне адкрыццё, што шнары ад вятранкі можна прыбраць, я думала гэта на ўсё жыццё!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 17.05.10 20:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lyubasha, не факт, што 100% прыбраць, але зрабіць значна менш заўважнымі - так, можна. Толькі гэта не такі пілінг. як у касметычных салонах, а такі, як дактары робяць. Не ведаю, ці існуе гэта ў нас (хаця мусіць існаваць), але гэта складаны рацэс,пасля якога скура аднаўляецца ледзь не год.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 5.06.10 2:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Cкажыце, калі ласка, ці хто-небудзь сутыкаўся з такой сітуацыяй, калі не заўважылі пералом адразу, а толькі выпадкова пазней. Ці ўвогуле такое магчыма ў дзяцей. Сумнік

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Саня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2010
Паведамленні: 111
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.06.10 14:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Hali пісаў(-ла):
Cкажыце, калі ласка, ці хто-небудзь сутыкаўся з такой сітуацыяй, калі не заўважылі пералом адразу, а толькі выпадкова пазней. Ці ўвогуле такое магчыма ў дзяцей. Сумнік


Здаралася такое ў сяброў. Дзіцё зламала ключыцу ў садку, але ж мела характар каб не сказаць нічога ні выхавацелькам, ні бацькам. Праўда на наступны дзень бацькі ўжо самі нешта западазравалі.
Лепей зрабіце рэнтген.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 5.06.10 16:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ага, такое бывала. павалілася з ложка на падлогу, засьцеленую таўстым дываном (тыя, каторыя замест лінолеўма ад сьценкі да сьценкі - ну вельмі мягкі). дзіця плакала ўсю ноч, але ўдзень нават рукой працягвала карыстацца, але ашчаджала, толькі праз два дні вырашылі, што ўсё ж такі праверыць трэба і пайшлі да сьпецыяліста -рэнтген - пералом - нават дактары і тыя зьдзівіліся.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.06.10 23:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У Настассі пасля родаў выявіўся пералом раменніцы. Выявіўся не адразу, а праз пару дзён. Родавая траўма.
Hali, а якога веку дзіця? Яно ўжо можа нешта патлумачыць?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 6.06.10 1:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, можа, 4 гады, але ж не сказала мне нічога, пакуль не зрабілі рентген, доктар сказаў што прайшло 2-3 тыдні, гіпс толькі тыдзень насіла, я так разумею само загаілася, але ж я бачу прыпухласць, лінія рукі не не такая роўная як на здаровай руцэ.
Мы ў шоку, яна з пераломам хадзіла на танцы, на гімнастыку яшчэ на спартыўныя заняткі, вісела на перакладзінах, караскалася на горкі і г.д. Западзрыла я толькі калі яе даставала з ванны, трымала за дзьве рукі дастаткова моцна, таму што слізка, тады яна пачала равець сказала што адной руце балюча, я памазала арнікай і праз некаторы час сказала што больш ёй не баліць. Я думала што я пацягнула штосьці там, потым праз два дні яна звалілася на гэтую ж самую руку на падлозе. І я ўжо вырашыла паехаць, але ж была на 100 адсоткаў упэўнена, што гэта ушыб.
Дохтар западозрыў нешта кепскае, сказаў, што не разумее, як мы не заўважылі пералом, выклікаў сацыяльных супрацоўнікаў, цяпер я нават не ведаю што і думаць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 6.06.10 2:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Hali, такое здараецца. У дзяцей увогуле з болем усё прасьцей чым у дарослых. Але падазрую што такі другое падзеньне было пераломам, а першае магчыма трэшчынкаю.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 7.06.10 4:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У тым уся справа, што ён сказаў, што пералому не 2 дні, а 2-3 тыдні. Мне паказалі здымак, костка без шчылін, толькі не роўная, быццам костка ужо зраслася. бянтэжыць, тое што так і пакінулі, на вобмацак я адчуваю бугарок. Няўжо так і застанеццца?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3  наступная »
Старонка 2 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Пераапраннанні ў першым класе 5 julcik 5019 1.09.11 19:36
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87771 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 65130 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28320 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50541 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map