Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Барды

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кіно, музыка і TV
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.04.10 0:39    Загаловак паведамлення: Барды Адказаць з выцемкаю

Як вы ставіцеся да бардаўскай музыкі?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.04.10 0:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Некалі бардаўская песня адыграла вельмі важную ролю ў маім станаўленні, як асобы.
Спачатку я набыла касету Шалкевіча ў шапіку ТБМ каля Нацыянальнага мастацкага музею. Потым былі студэнцкія імпрэзы з Бартосікам, Мельнікавым, Мухіным, Аўраменкам, Пастуховым, знаёмства з Андрэем Латушкіным... Нешта неверагоднае адбывалася, калі я іх слухала, яны проста заварожвалі. Кожнага з іх я лічыла супер-чалавекам (а можа больш, чым чалавекам).
Прайшло амаль 15 год. Узрушыць, зачапіць нечым мяне ўжо няпроста. Слухаю старыя запісы і часам дзіўлюся, якія яны наіўныя, павярхоўныя, пафасныя. Але ж пад некаторыя ўсё яшчэ плачу ці сціскаю кулакі. Некаторых добра ведаю асабіста, зусім па-за творчым бокам жыцця. Але не магу пазбыцца адчування, што яны - з космасу.

Не магу слухаць бардаў на вялікіх канцэртах. Для мяне іх творчасць - інтымная. Патрабуе вузкай сяброўскай кампаніі ці навушнікаў уначы ў пустой кватэры.

А што вы думаеце пра бардаў?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 12.04.10 8:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

спачатку для мяне быў адзін БАРД - ВЫСОЦКІ. Потым сталі трапляцца аўтары бардаўскіх песень. Потым перасталі трапляцца і тыя аўтары (мільгануў Сокалаў, каторы Воюш, малайчына, я лічу), шукаць іх не шукаю, а калі чую песьню - ацэньваю яе з "вечных" пазіцый маралі, чую тое, што будзе (так сёння падаецца) расцягнута вечнасцю на цытаты. Другая каштоўнасць - гістарычныя балады, па якіх у фантазіі дзяцей адлюстроўваюцца мінулыя эпохі. Каб плакаць альбо сціскаць кулакі, мне патрэбнае ўзрушэнне іншага парадку. Так, у часы намётавага гарадка сяя-тая песьні маглі на мяне так паўплываць. А ў "мірны час" я толькі парадуюся трапнаму выразу ці патупаю ў такт заборыстай мелодыі (цок-цок. цок-цок...). Навушнікі ў пустой кватэры не апрану ніколі - гук жа нікому не замінае. І слухаць буду ў сваё задавальненне Цоя. Для мяне ён як бард - я яго дзеля букафф слухаю і думаю шмат. А з космасу барды ці не - не, для мяне яны не з космасу. Бо і ў мяне ёсць бардаўскія песні, а мяне-то бусел прынёс у радзільню на Валадарскага, брутальна, але надзейна. Цяпер, праўда, песень не пішу і напісаныя забываюся. Бо вось той самай кампаніі, якая любіла іх слухаць, вакол мяне няма. А на стадыёны выйсці - прадзюсэры трэба і сёе-тое ў самаацэнцы паправіць.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 12.04.10 16:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я гадавалася на Высоцкім, Разэнбаўме ды Нікіціных Сьмешка Чапляе дагэтуль. Беларускіх бардаў слухаю ахвотна, але самыя лепшыя - гэта тыя, з дзяцінства...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 14.04.10 14:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось памятаю, што ўздымалася тэма. А пошук не выдае. Ледзь не пашалела. ))

Kryscina пісаў(-ла):
Люблю беларускіх бардаў! Шалкевіч, Мельнікаў, Бартосік, Мухін... - колькі бяссоных начэй у цёплай сяброўскай кампаніі адразу ўспамінаецца! Rolling Eyes З некаторымі мы цяпер сябруем сем'ямі, а гадоў дзесяц таму яны былі кумірамі і выхоўвалі мяне, як асобу. Таму асабліва прыемна было знайсці вось гэты сайцік, дзе можна спампаваць некаторыя песні, што захоўваюцца ў мяне на касетах, запісаныя на дыктафон: http://www.supratiu2007.narod.ru/

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Сайты для аматараў кіно, музыкі і г.д. 3 Kryscina 3637 5.02.13 14:35
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А вы ходзіце ў паліклініку? 73 julcik 70828 13.05.10 12:57
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Як вы пазнаёміліся? 100 Vola 93040 14.09.07 8:56
Lida Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як вы ставіцеся да новага дызайна? 34 julcik 43231 4.10.06 17:19
Partyzan Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Як вы ратуецеся ад спёкі? 18 Kryscina 23985 19.07.06 22:56
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map