Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Клуб добрага зроку

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Alona LonTre

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.03.2009
Паведамленні: 343
Адкуль: Цэнтральны раён, Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.05.10 11:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Спадарства, я вельмі хачу да вас у клюб! Але ўжо месяц тут усе маўчаць - няўжо закінулі гэтую карысную справу?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 27.05.10 12:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alona LonTre, далучайцеся. Вось скончацца розныя выпускныя-уступныя мерапрыемствы, спадзяюся інтэнсіфіцыраваць працэс. Для пачатку: якія нпытанні ці незразумелыя моманты па прачытаным?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.05.10 13:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, у мяне пытанне. Не, стос пытанняў. Вось мне выпісалі акуляры для кіравання: 0,25/0,75. Слабенькія. Я акуляры ніколі не насіла, і ўжо праз 10 хвілін забалела галава.
- Гэта ад таго, што трэба прызвычаіцца да іх? Але я прызвычайвацца (часта насіць) і не хачу, мне яны патрэбныя зрэдку толькі для далечыні.
- Ці няслушна падабралі? Але доктарка нават адмыслова сказала, што мне моцныя не трэба, лепей нават, каб апошні радок не было відно.
- Што рабіць?

Дарэчы, здаецца, я не на той адрас: трэба пытацца ў "клубе дрэннага зроку" )))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 27.05.10 14:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вочы прывыклі глядзець ва ўсіх кірунках.
Акуляры жа прымушаюць глядзець праз фокусную кропку, якая дае мазгам найбольшую рэзкасць. З гэтым і звязаны дыскамфорт: вочы хочуць глядзець як здаровыя, а мозг заганяе іх у стан паралізаваных, каб пяліліся праз фокус. Калі яшчэ і фокусная адлегласць не такая, як трэба (паміж зрэнкамі адлегласць), будзе спачатку цяжка. Потым нібыта прывыкнеце. Вочы перададуць функцыю шыі: круціся сама. Калі будзеце здымаць акуляры, бачнасць стане ўспрымацца як горшая і мозг запатрабуе насіць акуляры і ў тэатры, і ў краме, і за кампом, і ўночы па дарозе ў прыбіральню. Праз пэўны час акуліст, магчыма, канстатуе, што апошні радок вы можаце не бачыць і ў мацнейшых акулярах.
Рэзюмэ: чым долей носіце, тым хутчэй апранеце на пастаянна. Парада: ацаніце рэальна, ці многа даюць вам акуляры. РЭАЛЬНА, ЦВЯРОЗА і АБ'ЕКТЫЎНА.
Каб гэта ацаніць, выбірайце бяспечнае месца для кіравання і паспрабуйце У РОЗНЫЯ ДНІ праехаць А. у прапісаных акулярах
б. без акуляраў
в. у акулярах-пустышках (нулёвыя шкельцы замест лінзаў).
Хадзіць у такіх як вашы акулярах для мяне - тое самае, што і без акуляраў зусім. я проста не пачую розніцы апроч "амбразуры" перад фэйсам, ад каторай адвыкла. Рэальна, калі вы не рыхтуецеся ў сведкі ДТЗ, вам пляваць, які нумар у машыны, што перасякае скрыжаванне ў некалькіх дзясятках метраў ад вас. А хутчэй вы заўважыце небяспеку не тады, калі вочы застыла пяляцца прах 1 кропку, а тады, калі яны рухавыя і страляюць па ўсім полі зроку БЕЗ ВАШАЙ СВЯДОМАЙ КАМАНДЫ. Ваш мозг думае хутчэй за вас. Не разбэшчвайце яго. Усё, што менш за 3 дыоптрыі, пры інтэнсіўных трэніроўках можна скарэктаваць за тыдзень-два, але трэба яшчэ мінімум 40 дзён на замацаванне выніку і гігіенічны рэжым да канца жыцця.

Нажаль, хутчэй за ўсё вы пачнеце насіць акуляры. Матывацыя вялікага значэння не мае. Каб зменшыць наступствы, не ляніцеся кожны раз АДРАЗУ, ЯК ЗНЯЛІ АКУЛЯРЫ, РАБІЦЬ ПАЛЬМІНГ, тады мозг не будзе памятаць, што ў акулярах вы бачылі лепей, і вочы без акуляраў будуць напружвацца меней. І міргайце часцей, кожныя 5-10 секунд.
А калі не хочаце заліпнуць у акулярах, замоўце іх у самай агіднай і пачварнай аправе, якую знойдзеце. Каб не тое што апранаць - у рукі браць не хацелася. Паднеслі як бінокль - і схавалі!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 27.05.10 15:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007,
я б з кіраваннем не жартавала. Дарэчы, кіраваць дазваляюць, калі бачыш (самастойна ці ў акулярах) шэсць радкоў зверху. Таму, калі ты бачыш столькі і без акуляраў, можаш спакойна кіраваць і без іх (я ў акулярах радкоў сем-восем бачу). Калі ж не -- не раю эксперыментаваць. Не хацелася б мне, каб трапляліся такія "эксперыментатары" на дарогах. Бо трба бачыць не толькі нумары машын, але і перашкоды (а паліцэйскія ў нас часта дрэнна пазначаныя і іх да апошняга цяжка ўбачыць), і знакі (а калі туман??), ну і ўсё астатняе.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 27.05.10 15:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

чалавек, у якога галава ад акуляраў баліць - не лепшы за таго, хто бачыць на 1 дыоптрыю меней.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 27.05.10 15:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid,
галава баліць -- трэба разбірацца чаму.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.05.10 18:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, схадзі з гэтымі акулярамі ў оптыку - мо цэнтраваны няслушна.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.05.10 0:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, цэнтравалі якраз у оптыцы. Фільман. Я нават глядзела ў нейкі "мікраскоп" для пэўнасці ))) Думаю, рэч у тым, што я не звыкла да розных дэвайсаў на твары, яны мне замінаюць жыць.
Alina, я бачу 5 радкоў абодвума вачыма (правым горш, левым лепш). Практычна на мяжы, спадзявалася абысціся.

Выцемка:
А калі не хочаце заліпнуць у акулярах, замоўце іх у самай агіднай і пачварнай аправе, якую знойдзеце. Каб не тое што апранаць - у рукі браць не хацелася.

Ржунімагу Гэта бессэнсоўна: любая аправа на мне глядзіцца аднолькава жахліва. Таму -
Выцемка:
Нажаль, хутчэй за ўсё вы пачнеце насіць акуляры.

- НІ ЗА ШТО!

Выцемка:
чым долей носіце, тым хутчэй апранеце на пастаянна. Парада: ацаніце рэальна, ці многа даюць вам акуляры.

Якраз і пытанне ў тым, каб апранаць зрэдку, а пачувацца ў іх камфортна... Я так зразумела, што гэта нерэальна.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.05.10 0:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, гэта рэальна. у мяне тата амаль ўсё жыццё так пражыў - акуляры былі толькі для кіравання (цяпер ужо не толькі, але ён ужо "моцна не малады"). Брат таксама ў акулярах толькі за рулём і часам, калі нейкая праца вымагае. Ад акуляраў не мусіць балець галава - праўда-праўда, асабліва праз 10 хвілін.

Калі дрэнна цэнтраваныя, то адчуванне, што вочы разбягаюцца ў розныя бакі.
Калі надта моцныя акуляры - то адчуванне, што ўсё надзвычай рэзка і цяжка сфакусавацца.

Дарэчы, ты выбрала надзвычай неспрыяльны час, каб замовіць акуляры. Пасля родаў часта бывае нейкі спазм, я ўжо забылася, як называецца (у мяне было). Вочы нібыта стомленыя ледзь не ўвесь час, адмаўляюцца глядзець. Праходзіць само праз некалькі месяцаў - паўгады (альбо жадаючым выпісваюць нейкія кроплі), але не трэба перанапружваць вочы.
Калі я хадзіла да акуліста Дасіку было прыкладна паўтара месяца - ён адмовіўся выпісваць рэцэпт на акуляры. Сказаў прыходзіць пазней, калі ўсё усталюецца.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 28.05.10 7:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, прыходзьце ў госці, дам паслухаць трэнінг і перапісаць. Каб хутчэй "устаканілася". І не надта спадзявайцеся на апісаны мужчынскі досьвед нашэння "зрэдку", тым больш што абодва ўжо карыстаюцца не толькі за рулём, а гэта - верная дарога ўсіх акулярствуючых суб'ектаў.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.05.10 11:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

тым больш што абодва ўжо карыстаюцца не толькі за рулём, а гэта - верная дарога ўсіх акулярствуючых суб'ектаў.


Не вельмі прыемна, што вы абмяркоўваеце тое, чаго не ведаеце. Але калі вам цікава - тата апрануў акуляры для далечыні як толькі ў яго было -1, і ў яго праз усё жыццё -1, а мама цягнула (у яе ж мама - акуліст, а тады модныя былі як раз усе трэніроўкі і г.д.) - і ў яе -6 плюс вялікая розніца між вачыма.

Мяне таксама трэніравалі да апошняга, пакуль я ўжо тупа не перастала без акуляраў бачыць з дошкі ў школе. Ужо значна пазней бабуля казала, што трэба ўсё ж было раней апрануць уздзець акуляры, каб вочы не перанапружваліся ў школе, бо ўвесь час прыглядаешся.

Так што не заўжды проста адмовіцца ад акуляраў - гэта выйсце.
А кіраваць машынай, калі не надта бачыш - гэта проста небяспечна, ІМНО.

_________________



Апошні раз рэдагавалася: julcik (28.05.10 15:31), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 28.05.10 11:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, акуляры надзяваюцца, (па-, на-) чапляюцца, насоўваюцца.
Не апранаюцца. )

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 28.05.10 11:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volha, я думала пра гэта, але не падабарала слова. Дзякуй!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 28.05.10 12:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,
няма за што. Яшчэ насадзіць, уздзець, наставіць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  наступная »
Старонка 6 з 7.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 12177 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніга "Наша страва" 22 Mann Kurt 37449 9.01.10 16:32
kollaps Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Чаму званіць у Беларусь так дорага???? 7 mama Halja 15717 13.02.09 10:08
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Каляровыя кніжкі - не так складана, як здавалася 26 julcik 39771 13.02.08 1:10
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 14061 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map