|
|
|
|
| Аўтар |
Паведамленне |
Black aspid
Вельмі актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 551
|
|
Чакаем дзетак - дашкольнікаў і малодшых школьнікаў - на свяце! 21 лютага, 11 гадзін, кафэ "Жар-птіца" ў парку Горкага. Уваход вольны. Будуць скокі, гульні, вясёлыя конкурсы!
Паступіла прапанова наладзіць свята на дзень роднай мовы 21 лютага (нядзеля). Спадарыня Ліцвінава Людміла Сымонаўна дамовіцца з памяшканнем ("Жар-птушка"), музыкамі і танцорамі. Калі мы зацікаўленыя, нас просяць дапамагчы са сцэнаром (працягласць мерапрыемства 1-1,5 гадзіны), рэклямай у нашых колах і па-за імі, вядучым (з досьведам абыходжання з дашкольнікамі). Калі нашым дзецям гэта трэба, кідайце прапановы сюды.
тэл сп.Ліцвінавай 3830006 (велком)
Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (14.02.10 0:19), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
| Угару |
|
|
Alina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 06.04.2006 Паведамленні: 3235 Адкуль: Менск, Даўгабродская
|
|
Black aspid,
ну вось шчыра... мне неяк сама идэя не падабаецца. Свята --так. Але свята роднай мовы ў нас кожны дзень. Нам не трэба адмысловае свята, каб пра родную мову ўзгадаць.
Мая прапанова -- прыдумаць іншую канцэпцыю свята (а ў розных там паперах, калі яны ёсць, яно можа ісці як заўгодна). _________________
______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic |
|
| Угару |
|
|
Black aspid
Вельмі актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 551
|
|
ідэя-напоўніць сэнсам дзень роднай мовы у дачыненні дзяцей. Прычым - не толькі з гэтага сайта, а і іншых, якім свята мовы не кожны дзень. |
|
| Угару |
|
|
Volha
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 24.04.2006 Паведамленні: 3256 Адкуль: Менск-Мінск
|
|
| Black aspid пісаў(-ла): |
| ідэя-напоўніць сэнсам дзень роднай мовы у дачыненні дзяцей. Прычым - не толькі з гэтага сайта, а і іншых, якім свята мовы не кожны дзень. |
О мае глузды!
Дык роднай ці нештодзённай? _________________
 |
|
| Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6344
|
|
Мне здаецца, што ў свяце мовы першапачаткова няма нічога дрэннага, калі не ставіцца да мовы, як да дыназаўра.
Дзецям можна распавесці, адкуль узялася мова (не беларуская, а ўвогуле), можна што-небудзь пра паходжанне словаў, гуляць з імі у загадкі. Рыфмаваныя, якія складае Black aspid цудоўна бы падыйшлі. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Black aspid
Вельмі актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 551
|
|
О мае глузды!
Дык роднай ці нештодзённай?
Я  на бронецягніку. Для тых дзетак, якім праз 10 год мусяць назваць роднай мову, якую на сёння не чуюць штодзённа.
Рыфмаваныя, якія складае Black aspid цудоўна бы падыйшлі.
За камплімент дзякуй.
Як вы лічыце, ці магчыма прыцягнуць у вядучыя выхавацелек да прыкладу 187 садка? |
|
| Угару |
|
|
Alina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 06.04.2006 Паведамленні: 3235 Адкуль: Менск, Даўгабродская
|
|
Black aspid,
проста ваша тэма называецца "Ці патрэбна _нашым_ дзецям".
Вось не хачу пакрыўдзіць, але мне чамусьці пакуль і назва і канцэпцыя не падабаюцца, мякка кажучы. Хаця ўпэўнена, што можна зрабіць нешта класнае, карыснае для ўсіх. і вясёлае. Пытанне -- што трэба арганізатарам. можа быць, раскажаце пра сп. Ліцьвінаву? можна ў прыват. дзякуй. _________________
______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic |
|
| Угару |
|
|
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007 Паведамленні: 1420 Адкуль: Менск
|
|
У нашай Вольгі Дзмітрыеўны багаты досвед Снягуркай, думаю, яна б падышла ў вядоўцы (калі пагодзіцца).
Свята патрэбнае, і для розных дзетак: якраз таму, што не ўсе з маленства размаўляюць па-беларуску. Файна, калі гэтым ёсць каму займацца. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Black aspid
Вельмі актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 551
|
|
А тэма так называецца, бо такое пытанне перада мной паставілі. Я -та не сумняваюся, што патрэбнае, бо іх не замнога, як ні круці. |
|
| Угару |
|
|
Alina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 06.04.2006 Паведамленні: 3235 Адкуль: Менск, Даўгабродская
|
|
Black aspid,
можа быць, сапраўды зрабіць "свята мовы", а не "свята роднай мовы". Проста свята, а мова на ім -- як бонус.Па шчырасці, баюся саўковых па сутнасці завыванняў пра "любіце нашу мову -- яна, бедная, памірае".  _________________
______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic |
|
| Угару |
|
|
Black aspid
Вельмі актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 551
|
|
| Угару |
|
|
Black aspid
Вельмі актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 551
|
|
але трэба вызначыцца прынцыпова - трэба ці не? |
|
| Угару |
|
|
Volha
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 24.04.2006 Паведамленні: 3256 Адкуль: Менск-Мінск
|
|
| Black aspid пісаў(-ла): |
Я на бронецягніку. |
Крыху стыдаюся - але ж перапытваю: чаго-чагось?
У Жар-Птушцы можна зладзіць дзіцячыя скокі. У Сідаровіча-Матафонавой вунь цэлы дзіцячы альбом найграны - дужа заходзіць. )
Але гэта для 30 (умоўна) дзетак дашкольнага веку (бо з бацькамі). Сабжавая назва для такой імпрэзы гучыць штучнавата, ІМГА.
Альбо для шырокага кола - але тады не танцы ў Птушцы, а гульня-спектакль у глядацкай залі. І век гледачоў крыху старэйшы.
У маёй галаве карцінка не выбудоўваецца. _________________

Апошні раз рэдагавалася: Volha (26.01.10 18:07), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
| Угару |
|
|
Black aspid
Вельмі актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 551
|
|
таго, што можна арганізаваць у жар-птушцы, бо прапануюць гэта. Пра глядацкую залю разгледзім пытанне пасля паступлення аналагічных прапаноў ад адшукаўшых залю. |
|
| Угару |
|
|
Volha
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 24.04.2006 Паведамленні: 3256 Адкуль: Менск-Мінск
|
|
| Black aspid пісаў(-ла): |
| таго, што можна арганізаваць у жар-птушцы, бо прапануюць гэта. Пра глядацкую залю разгледзім пытанне пасля паступлення аналагічных прапаноў ад адшукаўшых залю. |
1. Я не зразумела фразы са смайлікам! Проста тупа не магу злучыць паасобныя знакі ў сэнсоўную граматычную канструкцыю. Можна пераклад для альтэрнатыўна адоранай мяне?
2. Мне здаецца - ці паміж радкамі крыўда? Не, ну магу дзяжурна закрычаць: о так, дасканалая задумка, нічога не змяняйце! І не прыйсці, як некалі не хадзіла на палітінфармацыіі піянерскія зборы. Галоўнае, вызначся: табе шашачкі ці ехаць? )) _________________
 |
|
| Угару |
|
|
|