julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6345
|
|
У Янкі жахлівая рэакцыя на холад. Палова твару зарасла коркай. Што рабіць?
І яшчэ - дзе знайсці крэм "Марозка"? _________________
 |
|
kropka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 12.05.2006 Паведамленні: 1229 Адкуль: Cechija
|
|
julcik, у нас такое было, калі паўлінцы было 2 гады. Лекарка параіла рабіць кампрэсы (прымочкі) з цёплага гліцырыну. Я набывала яго ў аптэцы і прота цёплым змазвала шчочкі. Дапамагала. _________________
[img][url=http://dzietki.org/ticker/] |
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 3315 Адкуль: Менск
|
|
julcik, Франак аблізвае вусны на холадзе, т ваол роту чырвань, дык мажам алеем. _________________
 |
|
Alenka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 1831 Адкуль: Менск
|
|
julcik, у нас Ромка схільны да "алергіяў" на холад. Летась пляма на шчацэ цэлы месяц трымалася, твар быў абсівераны. Рабіла яму нейкія прымочкі, на пляму, здаецца, содавы кампрэс.
Перад выхадам на вуліцу выкарыстоўвалі розныя крэмы - "Лапушка", "Ціп-топ", "Johnson's" - і мала што дапамагала.  Расейскія і беларускія крэмы трэба намазваць на твар за паўгадзіны да выхаду на вуліцу, а так не заўжды атрымлівалася, таму і былі, напэўна, праблемы. Сёлета набыла ў Польшчы "Nivea Baby. Krem na kazda pogode" - і праблемы амаль зьніклі. Усяго адзін раз у Ромкі крыху абсівералася шчака (але там мы гулялі гадзіну пры -12 каля рэчкі, пры моцным ветры), і тое хутка прайшло. Вельмі раю такі крэм! Даражэзны ён, праўда (50 мл каштавалі каля 15 тыс.), але эфэктыўны. Адзінае што - ня ведаю, ці ў Беларусі прадаецца гэты крэм "імпартнай" расфасоўкі ці расейскай. Наўрад ці расейскі будзе такі ж па якасьці, як польскі.
Яшчэ раяць намазваць на твар тлушч жывёлаў. У "зялёных аптэках" бачыла барсучыны тлушч, нейкі яшчэ тлушч (не памятаю). _________________
 |
|
Алена
Актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 01.01.2007 Паведамленні: 292 Адкуль: г. Менск
|
|
Нам дапамагаў Bübchen, а астатнія - не. |
|
Lisa
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 10.02.2007 Паведамленні: 241 Адкуль: Маладэчна
|
|
У мяне ў галаве не ўкладваецца, але гэты "кампот" сапраўды дапамагае. Рэцэпт мне параіла ганульчына хросная мама, мая сяброўка.
Насыпаць чвэрць шклянкі светлых (жоўтых) разынак, заліць да верху (г.зн. 3/4) кіпенем. Пачакаць, пакуль астыне да тэмпературы, прыемнай для скуры. І змазваць гэтым кампотам шчокі. "Уму не расцяжыма",  але дапамагае. Я сама сабе прыдумала, што там нейкія фруктовыя кіслоты і цукры дзейнічаюць. Але насамрэч, чаму дзейнічае, не ведаю. _________________
 |
|
Алена
Актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 01.01.2007 Паведамленні: 292 Адкуль: г. Менск
|
|
А калі трэба змазваць: калі ўжо ёсць раздражненне, ці гэта прфілактыка? |
|
Lisa
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 10.02.2007 Паведамленні: 241 Адкуль: Маладэчна
|
|
Калі ўжо раздражненне. Хто не вельмі схільны да алергіі - таму хапае пару дзён змазаць. _________________
 |
|