Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Абвесткі

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 3.06.09 17:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Сёмы нумар альманаху сучаснае беларускае культуры pARTisan ужо ў продажы!
Тэма нумару: Лузэры

Раскажыце недасведчаным, дзе і як можна набыць Партызана. Упс... Пліз. Можна праз цыдулку.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.07.09 19:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Майстар-класы для вучняў і моладзі па народных танцах
Выцемка:
Студэнцкая танцавальная суполка прапануе дапамогу для правядзення заняткаў, класных гадзінаў ці ўрокаў «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» на тэму гісторыі, беларускіх традыцый, беларускіх народных танцаў з удзелам танцавальнага каллектыву і дудара, альбо проста танцавальных майстар-классаў з расповедам пра гісторыю танца і абрады роднага краю.
Кантактная інфармація: +375 29 764 62 50, e-mail: jagor.z@gmail.com

Паводле nastaunik.info

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 24.07.09 0:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Шаноўныя літаратары, навукоўцы, маладыя аўтары!
Калі нехта з вас мае жаданне і магчымасць цягам лета ў кароткія тэрміны выдаць кнігу (мастацкую ці навукова-папулярную, па-руску ці па-беларуску) на дастаткова выгадных умовах, вас запрашае да супрацоўніцтва адно невялікае мінскае прыватнае выдавецтва (забяспечвае ўсе этапы падрыхтоўкі і выпуску кнігі). Падрабязная інфармацыя ў гаспадароў: 8 017 230 33 10, 8 029 604 26 39 (Валерый).

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.07.10 14:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ЛЕТНІК «ПАЎНОЧНЫ ВЕЦЕР»
Выцемка:
Намётавы танцавальна-музычны летнік «Паўночны Вецер» пройдзе 10–18 жніўня 2010 году ў Браслаўскім раёне.
Падчас летніка адбудуцца майстар-класы па танцах, музыцы, спевах, семінары па сацыялагічных і філасофскіх пытаннях. Для жадаючых, пры ўмове набору групы – майстар-класы па рамёствах і забаўляльнай культуры, а таксама спаборніцтвы па барацьбе, бойцы на кіях ды інш.
Арганізатары Летніка – Сярэднявечны Вулічны Тэатр “DiGrease's Buffoon Theatre” ў супрацоўніцтве з Менскай Школай Народных Танцаў Свету.
Задаць пытанні ці далучыцца да летніка можна праз тэлефоны: (029) 5076263 Аляксей, (029) 6850374 Ганна.

Паводле nastaunik.info

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 26.10.10 19:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
У сераду, 27 кастрычніка, стартуе дабрачынная акцыя “Беларускія кнігі – беларускай школе” ад кампаніі "Гавары праўду", прымеркаваная да адкрыцця беларускай нядзельнай школы імя Ул.Караткевіча ў Таліне.

А 13.00 ля кругласуткавага намёта ля ГУМа распачнецца збор беларускіх кніг і пройдуць літаратурныя чытанні, у якіх возмуць удзел Уладз...імір Някляеў, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Арлоў, Аляксандр Фядута, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Сяргей Законнікаў, Міхась Скобла, Сяржук Сыс, Міхась Башура, Валярына і іншыя пісьменнікі, якія прэзентуюць свае кнігі ў фонд беларускай школы ў Эстоніі.Чытанні будуць прымеркаваныя да Дня нараджэння легендарнага беларускага паэта Анатоля Сыса.

Запрашаем далучыцца ўсіх неабыякавых - прыносьце кнігі (толькі беларускамоўныя!) на кругласуткавы пікет ля ГУМа. Акцыя будзе доўжыцца да пятніцы (уключна).

http://www.facebook.com/event.php?eid=137245646325379

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.11.10 23:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
“Як дзеці”

17 лістапада ў праграме “Кракатук” – песьні для хлопчыкаў і дзяўчынак:

- “Дзіцячы альбом” ад сем’яў Сідаровічаў і Матафонавых з камэнтарамі аўтараў;
- Юры Дземідовіч & Camerata – лепшая вэрсія “Чароўнага трусіка”;
- “архітэктурны” дуэт Міхала Тумелі й Дзьмітрыя Строцава, а таксама Этна-трыё “Тройца” ў “Выцінанцы-выразанцы”;
- навіны зь Беласточчыны – трыб’ют Віктару Шведу, “Дзіцячыя песьні Генадзя Шэмета” й падвойны альбом групы “Вясёлка” (песьня Дзеда-Барадзеда ў джазавым ключы);
- казка ад ансамблю “Цімпан” і калыханка ад шлюбнага дуэту Машы Лагодзіч і Кастуся Калесьнікава (“Хоха-band”);
- Neuro Dubel & Ксенія Сітнік – “Мы разам!”

(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (01:05). Архіў – http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)

http://community.livejournal.com/music_by/806263.html

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.11.10 17:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выстава жаночай моды ў Боне
Выцемка:
Для каго: беларускія дызайнеры
Дзе: Нямеччына
Калі: 15-17 красавіка
Дэдлайн: 30/11/2010
www.frauenmuseum.de/aktuelle_meldung.php?meldung_id=21
15-17 красавіка Жаночы музей горада Бон – першы жаночы музей у свеце – праводзіць шостую выставу дызайна і моды.
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія артысткі, якія жадаюць прадставіць свае працы (вопратка, аксэсуары, упрыгожванні). Творы будуць прадавацца, а беларускія ўдзельніцы будуць уключаныя ў каталог разам са сваімі нямецкімі калегамі.
У залежнасці ад колькасці жадаючых, будзе магчымасць пакрыць кошты падарожжа з Менска ў Бон альбо пражывання ў Боне некалькім удзельніцам.
Удзельніцы будуць выбірацца журы паводле якасці і мастацкага ўзроўню іх прац. Разам з заяўкамі неабходна даслаць здымкі прац альбо спасылкі на іх у інтэрнэце.
Дэдлайн падачы заявак 30 лістапада.

http://adukacyja.info/news/news_node/1/4/1374

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 11.12.10 17:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Акцыя: Зрабі сабе падарунак на Каляды!
Выцемка:
arche.by
Тры найбольшыя кнігі на беларускай мове апошняга дзесяцігоддзя за 45 тыс. рублёў*!

Толькі да 24 снежня можна замовіць фундаментальныя Зборы твораў Юр’я Туронка «Мадэрная гісторыя Беларусі», Адама Станкевіча «З Богам да Беларусі» і Антона Адамовіча «Да гісторыі беларускае літаратуры» ўсяго за 45 тыс. рублёў.

Каб аформіць замову, дашліце e-mail з пазначэннем вашага прозвішча, імя і імя па бацьку, а таксама дакладнага паштовага адрасу (абавязкова з індэксам) на адрас valer@arche.by. Для лепшай камунікацыі абавязкова пазначце нумар свайго кантактнага тэлефона.

Камплект будзе дастаўлены на ўказаны вамі паштовы адрас накладзеным плацяжом. Аплата па факце атрыманьня пасылкі — г.зн. грошай наперад высылаць не трэба.

* Афэрта дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Без уліку кошту дасылкі.
Увага: у полі «Тэма ліста» пазначайце — «Замова».

http://nn.by/?c=ar&i=47151

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 31.01.11 21:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Вучым ствараць размаітыя ЛЯЛЬКІ для гульняў, інтэр'еру, тэатру з элемэнтамі механізацыі.­
Таксама навучым ствараць эксклюзіўныя памятанкі, якіх не знойдзеш ў крамах!
Навучым вышываць гафтаю ды інш.!
Тэлефануйце з 16-й да 23-й гадзіны: +375 29 795 90 10

http://www.bavun.ru/classifieds/a238123.html

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.02.11 20:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мэгапрэзэнтацыя кніг па беларускай гісторыі ў пятніцу, 11 лютага, на “Менскай кніжнай выставе
Выцемка:
Упершыню на выставе будзе прадстаўлены тэматычны нумар часопіса “ARCHE” “Паўстаньне 1863 г. і лёсы Беларусі” з артыкулам Аляксандра Фядуты “Сувораў супраць Мураўёва”, напісаным незадоўга да арышту, а таксама днямі апублікаваная асобным выданьнем манаграфія Вітальда Бярнацкага “Паўстаньне Хмяльніцкага: ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—49 гг.”.

Будуць таксама прадстаўленыя наступныя публікацыі:
1. Марк Бартушка. Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941-1944 гг.
2. Алег Латышонак. Жаўнеры БНР. Выданьне другое, перапрацаванае
3. Хронікі і летапісы Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час.
4. Алег Латышонак, Яўген Мірановіч. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны ХVIII ст. да пачатку ХХІ ст.
5. Алег Латышонак. Нацыянальнасьць - Беларус
6. Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі
7. Мечысловас Ючас. Грунвальдская бітва
8. Адам Станкевіч “З Богам да Беларусі”
9. Андрэй Катлярчук. У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.
10. Уладзімір Ляхоўскі. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915-1918 г.)
11. Яўген Мірановіч. Беларусы ў Польшчы (1918-1949)
12. Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху
13. Ян Станкевіч. Крыўя-Беларусь у мінуласьці
А таксама тэматычныя нумары “ARCHE” “Як Гітлер мог перамагчы”, “Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі”, “17 верасьня 1939 году: антрапалёгія ўзьяднаньня”, “Беларусь пад нямецкай акупацыяй”, “Праходкі па яўрэйскай Гародні”, “Грунвальд: 1410-2010” і г.д.

11.02.2011, 14.00-16.00
Азнаёміцца з выданьнямі можна будзе і пасьля прэзэнтацыі, ад 16. 00 і да 19.00 гадзіны. Кніжны кірмаш, НВЦ "Белэкспа" вул. Я. Купалы, 27 ( стэнд выдавецтва І. Логвінава / Прыватныя выдаўцы)
Уваход вольны

http://arche-paczatak.livejournal.com/7082.html

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 9.02.11 18:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://www.mininform.gov.by/rus/action/book_by/programme/ - Поўная праграма выставы, якая сёння не спадабалася маім хлопцам.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 10.03.11 23:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Паважаныя майстры і майстрыхі!
Запрашаем паўдзельнічаць у вясновым кірмашы, які адбудзецца пад час "Вясновага фэсту".
Час правядзення : 26 сакавіка (пачатак у 11:00). Месца: Музей Я.Купалы, Вязынка.
Пажаданая тэматыка вырабаў- кветкі і птушкі. Вясну ўсёж гукаць будзем))))
Матэр'ялы вітаюцца самыя разнастайныя, як і вырабы. Усё што падказвае фантазія!

http://community.livejournal.com/by_ethno/246750.html

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 6.09.11 23:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Запрашаем да ўдзелу дызайнераў!

Калі вы умееце рабіць нешта прыгожае і непаўторнае сваімі рукамі, умееце шыць, вязаць, плесці, то мы запрашаем вас на конкурснай аснове далучыцца да выставы handmade-вырабаў, якая пройдзе пад эгідай міжнароднага культурнаму праекту
I, Culture puzzle.

Вы маеце магчымасць паказаць вялікай колькасці народу свае вырабы, разрэкламіраваць іх, зрабіць індывідуальную, аўтарскую прэзінтацыю сваей дзейнасці для яе папярэдняга развіцця! Такі шанс бывае толькі аднойчы, паспяшайцеся, колькасць местаў абмежавана!

Праект будзе праходзіць 18 верасня ў Палацы Мастацтваў. За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся, калі ласка, да арганізатараў ў галерэю "Ў" па адрасу:
г. Мінск
пр-т Незалежнасці, 37а
кантактныя тэлефоны: 286 31 68, 375 29642 87 65,
e-mail: info@ygallery.by.

Ці дасылаць паведамленне з пытаннямі zn@ygallery.by

Калі ласка, паведамце аб жаданні удзельнічаць у найкарацейшы тэрмін - да 8-га верасня.

http://zrabi-pradaj.livejournal.com/538998.html

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 31.10.11 10:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяды: Знічка героям
О встрече:
Дзяды – старажытнае свята памінання продкаў. Суполка ТБМ “Варта” заклікае вас успомніць тых, хто прысвяціў жыццё Беларусі. Героі і пакутнікі, праслаўленыя і безыменныя… Дык няхай ім на тым свеце будзе святлей ад нашых згадак!

З 1 па 6 лістапада занясі свечку-знічку на магілу або да помніка ці мемарыяльнай дошкі любога са слаўных сыноў нашай Бацькаўшчыны!

Знайдзі любую вольную хвілінку, або далучайся да нас:

2 лістапада а 12.00 – Вайсковыя могілкі
3 лістапада а 15.00 – Усходнія могілкі

Запалі агеньчык памяці!

http://vkontakte.ru/event31645982

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 25.04.12 17:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” адбудзецца 25-27 траўня.
Выцемка:
Чарговы раз у Гродна з’едуцца лепшыя беларускія журналісты і тыя, хто марыць авалодаць гэтай прафесіяй.
Арганізатары – грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці Сектар” і “Беларуская асацыяцыя журналістаў” – ужо рыхтуюць майстар-класы, прэзентацыі, выставы, конкурсы і багатую забаўляльную праграму.
Дэвіз сёлетняга фэсту – “Стартуй якасна!”
Гэта наш мэсыдж маладым удзельнікам, якія робяць свае першыя крокі ў журналістыцы.
А мы дапаможам зрабіць гэта прафесійна і годна!
Запрашаем да ўдзелу!

http://3sektar.by/25-27-traunya-2012-godu-u-grodna-proydze-iii-festyival-moladzevay-zhurnalistyiki-tvoy-styil

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3  наступная »
Старонка 2 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 460 julcik 459141 4.12.18 14:41
drakosha2000 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 96718 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 110105 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Карысныя гульні для нашых дзетак 26 pink_by 55016 28.03.12 13:28
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ідэя для ТБШ 3 наталька 17072 21.06.06 1:11
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map