|
|
|
|
| Аўтар |
Паведамленне |
kropka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 12.05.2006 Паведамленні: 1229 Адкуль: Cechija
|
|
Прапаную дзяліцца цікавымі ідэямі ўпрыгожваньняў і аздобаў.http://dom.sibmama.ru/index.php?p=elka_kruglyi_god Мы ўжо зрабілі тры такія елачкі. У садок, у школу і сабе. Усім ідэя вельмі спадабалася. Толькі ня ведаю, як упрыгожыць. _________________
[img][url=http://dzietki.org/ticker/] |
|
| Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6344
|
|
Мне падабаецца рабіць аб'ёмныя паштоўкі.
Найпрасцейшая елачка робіцца вельмі лёгка:
- папера складаецца ўдвая
- з боку згіба складаецца і раскладаецца назад трохкутнік, верх трохкутніка павінне быць крыху ніжэй за верхні край паперы
- робяцца надрэзы (3-4 шт) ад згіба паштоўкі да мяжы трохкутніка. Можна роўныя, можна зубчыкамі (табы боль падобна на елку)
- папера раскладаецца, трохкутнік загінаецца унутар, атрымоўваецца паштоўка з аб'ёмнай елкай унутры. Толькі каб у ёй не было дзірак. трэба яе яшчэ на адзін аркуш наляпіць.
На елку можна наляпіць рознакаляровыя ўпрыгожанні
Неяк словамі блытана - насамрэч вельмі лёгка. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Наста
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 29.07.2006 Паведамленні: 1088 Адкуль: Менск
|
|
Я вельмі люблю рабіць ялінкі. У былым годзе рабіла з джынсу, рознакаляровых руш, з меху, з нітак.
Яшчэ мне вельмі падабацца шары з нітак. На надутый балёнік наматваюцца ніткі, змочаныя ў клеі ПВА. Потым, калі высахне, балёнік лопаюць, застаецца прыгожы шар з нітак. (Я зараз такімі шарамі да ялінкамі ўпрыгожваю кафэ Абрыкос (пад цэнтральным макдональдсам)).
У гэтым годзе хачу паспрабаваць зрабіць ялінку з пер'яў, з грэчкі ды з газэты.
Яшчэ калі раптам некаму надаелі шарыкі на ялінку (ну бо кожны год адныя і тыя ж), то шарыкі можна лёгка зьмяніць пры дапамозе каляровай паперы, бусін, паетак, канфеці і г.д. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
kropka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 12.05.2006 Паведамленні: 1229 Адкуль: Cechija
|
|
| Угару |
|
|
kropka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 12.05.2006 Паведамленні: 1229 Адкуль: Cechija
|
|
| Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6344
|
|
_________________
 |
|
| Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6344
|
|
Яшчэ прыгожыя самаробкі (і добрая трэніроўка дробнай маторыкі) атрымоўваюцца са скручаных палосак паперы.
Наразаюцца тонкія палоскі паперы (дзецям лепш не надта тонкія, а прыкладна 1 см таўшчынёй, а арыгінальна бяруць танчэйшыя). Калі папера каляровая, то трэба двухбаковая.
Палоска скручваецца спіралькай, потым крыху расслабляюцца, каб накрутка была не шчыльная, і прыхопліваецца клеем. Атрымоўваецца кружочак. З кружочка можна зрабюіць трохкутнік ці квадрацік, сціснуўшы кружочак у патрэбных месцах. Нарабіўшы такі загатовак, можна потым склеіць іх паміж сабой і атрымаць прыкольную лёгкую і празрыстую елачную цацку.
Напрыклад просты снегавік - тры кружочкі розных памераў і квадрацік ў якасці капелюша. Розныя кураняты таксама лёгка атрымоўваюцца. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6344
|
|
Яшчэ вітражы.
Купіць фарбу для вітражоў і контур для яе
Намаляваць эскіз на паперы
Паперу пакласці ў файлік
На файліку паводле эскіза правесці контур (без дзірак!)
Даць контуру высахнуць (паўдні)
Заліць контур фарбамі
Даць высахнуць (дзень)
Акуратна з дапамогай тупога ножыка зняць атрыманы вітраж з файліка і прыляпіць на акно, люстэрка, кафлю, паліраваную мэблю ці іншую гладкую паверхню.
На вокнах і люстэрках атрымоўваецца прыгажэй, бо малюнак падсвечваецца з іншага боку.
П.с. можна проста набыць "набор для творчасці Вітражы" але ў наборах, дзе ўсё трэба рабіць па кроках, не бачна творчасці. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Alenka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 1829 Адкуль: Менск
|
|
julcik, а контуры для вітражоў ты робіш ці Янік ужо сам спраўляецца? _________________
 |
|
| Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6344
|
|
А хто-небудзь спабаваў рабіць домік са свечкай унутры? Я вагаюся - не хочацца спаліць кватэру... _________________
 |
|
| Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6344
|
|
А, яшчэ я калісьці рабіла прыгожых анёлаў. Вельмі проста.
Плоскія: намалявала анёла, выразала з белага картона. Набыла белую і жоўтую ільняную тканіну з вялікімі дзіркамі (яна, здаецца. называецца дэкаратыўная, выглядае як сетка) і тонкую ледзь-блакітную тканіну, нейлон нейкі.
Наклеіла белую тканіну на строй анёла, жоўтую - на валасы (тканіна зроблена сеткай, таму валасы тырчаць у бакі - прыкольна), тонкуюн на крылы. Вельмі проста і прыгожа. Ручкі і крылы анёла можна крыху адагнуць, каб ён не выглядаў так плоска
Каб анёл быў аб'ёмны, строй трэба намяніць на скручаны конус, да якога прыклеіць твар з ручкамі і крылы.
А вось яшчэ адзін анёл _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Наста
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 29.07.2006 Паведамленні: 1088 Адкуль: Менск
|
|
Фарбу для вітражоў можна зрабіць самім. ПВА ды гуаш. Я спрабавала. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6344
|
|
Alenka, янка робіць эскіз, а абводзім мы разам. Трэба падпраўляць, бо там важна. каб дзірак не было.
Наста, прыкольна. Трэба будзе паспрабаваць. А фарба празрыстая выходзіць ці не? (вітражныя фарбы бываюць 2х тыпаў) _________________
 |
|
| Угару |
|
|
kropka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 12.05.2006 Паведамленні: 1229 Адкуль: Cechija
|
|
| Угару |
|
|
kropka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 12.05.2006 Паведамленні: 1229 Адкуль: Cechija
|
|
| Выцемка: |
А хто-небудзь спабаваў рабіць домік са свечкай унутры?
|
Я рабіла падсьвечнік за апельсінавай скарынкі. Праз пару гадзінаў ён загарэўся так што домік не рызыкну. Хіба можна сьвечку пастаіць у паўлітровы слоік а перад слоікам паставіць папяровы домік з прарэўанымі вакенцамі. _________________
[img][url=http://dzietki.org/ticker/] |
|
| Угару |
|
|
|