|
|
Аўтар |
Паведамленне |
Tanya
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 1921 Адкуль: Менск
|
|
Калі шукала інфу для Стасі, захавала ўсё, што было пра менскіх педыятраў. Калі маеце што дадаць, ці падзяліцца ўражаньнямі, будзе вельмі цікава.
Шалькевич Л.А., отличный специалист, работает в 7-ке, никому не отказывает. Мы звонили и договаривались с ним напрямую, без блата. Тел. 233-55-22.
Замечательный специалист - завкафедрой неврологии на Орловской доктор Шалькевич Леонид Валентинович. тел. 754-09-54
Хороший невропатолог из Центра "Мать и дитя". Фамилию не знаю. Звать Борис Леонидович. Выезжает на дом. Телефон 6401987
Мазаник Олег Анатольевич - зав ЛОР отд. 3ей детской больницы.
Очень компетентный эндокринолог в 3ей дет б-це - Чеснов Дмитрий Михайлович.
Артапеды:
Крючок Владимир Григорьевич принимает в лечебно-реабилитационном комплексе на Одоевского, 10б, тел. 205 01 64. (+ «Сальфея» на Карастаянавай, маб. прафесара 627-22-10)
Щелокова Наталья Николаевна в «Лодэ» _________________


Апошні раз рэдагавалася: Tanya (1.12.06 13:06), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Tanya, ну ёсць, вядома, маса кантактаў. Але ж не варта адкрыта пра таксы пісаць  _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
Alena K
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 12.05.2006 Паведамленні: 80 Адкуль: Менск
|
|
Ой, варта, варта!!!
Спадзяюся, "адмысловыя людзи" не будуць чытаць гэты сайт, а сама я пытацца пра ГЭТА ня ўмею.
Да таго ж Таня аднекуль скачала, так? _________________
 |
|
Угару |
|
|
Alena K
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 12.05.2006 Паведамленні: 80 Адкуль: Менск
|
|
Kryscina,
а ведаешь, сапраўды, гэта праблема - "як аддзячыць доктару?"
Андрэй - добры доктар, і вас, пэўна, полны дом шакаладу ці віскі.
А што яшчэ можна?(ці патрэбна) _________________
 |
|
Угару |
|
|
Alina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 06.04.2006 Паведамленні: 3916 Адкуль: Менск, Даўгабродская
|
|
Alena K,
лепш за ўсё не саромецца і запытацца ў доктара, гледзячы яму ў вочы: колькі каштуюць вашыя паслугі. І ён адкажа. Усё проста: і ён будзе задаволены, і ты сябе будзеш адчуваць не абавязанай. _________________
______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Існуюць негалосныя стаўкі: малады спецыяліст - 5, спец. з досведам і катэгорыяй - 10, спец. з першай, вышэйшай катэгорыяй - 15, 20. Кандыдаты навук - ад 25. Калі ён яшчэ і за горад выязджае, альбо тэрмінова едзе ўначы - як мінімум памножыць на 2. Для "сваіх" м.б. зніжкі.
Калі вы проста сярод іншых па чарзе прыйшлі на прыём да спецыяліста - якасць ягонай працы ад вашай падзякі залежаць не можа (калі ён нармальны спецыяліст, а кепскаму вы за грошы свае мазгі і рукі не прышыеце). Калі захочаце аддзячыць напрыканцы - яму будзе прыемна, але не забывайцеся пра татальнае змаганне з хабарамі, наўрадці хтосьці захоча рызыкаваць з-за нейкай драбязы. Нармальня спецыялісты ніколі перадаплаты не патрабуюць. І напрыканцы нічога не вымагаюць.
А шакаладкі дараць сёстрам  _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Апошні раз рэдагавалася: Kryscina (1.12.06 15:54), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
Угару |
|
|
Alena K
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 12.05.2006 Паведамленні: 80 Адкуль: Менск
|
|
Alina пісаў(-ла): |
лепш за ўсё не саромецца і запытацца ў доктара, гледзячы яму ў вочы: колькі каштуюць вашыя паслугі. І ён адкажа. Усё проста: і ён будзе задаволены, і ты сябе будзеш адчуваць не абавязанай. |
Ты, як быццам бы, зазірнула ў мае думкі - менавіта так, я сабе і кажу кожны раз, і зрэдчас некалькі разоў паўтараю, перад размовай з доктарам, але ...
 _________________
 |
|
Угару |
|
|
Alena K
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 12.05.2006 Паведамленні: 80 Адкуль: Менск
|
|
Kryscina,
і ўсё ж ты не адказала...
(дарэчы, была сведкай, як адна дохтарка прывяла свойго дзіцёнка да другой дохтаркі, і тут раптам з кішені першай выпала ШАКАЛАДКА - такі быў канфуз  ) _________________
 |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Выцемка: |
што яшчэ можна?(ці патрэбна)
|
Выцемка: |
і ўсё ж ты не адказала...
|
На гэтае пытанне? Так, лекарам прынята дарыць добры алкаголь (своеасаблівая валюта). Каб прэзентоўваць нешта іншае, трэба больш-менш добра ведаць чалавека і ягоныя густы і патрэбы на дадзены момант. Альбо наадварот - зацікавіць сваімі. Я ў час цяжарнасці кансультавалася ў многіх лекараў, сярод прэзентаў ім (проста як класным людзям, яны б ад ганарару адмовіліся) былі кнігі Быкава, дыскі з класнай музыкай, сувенірнае выданне "Паўлінкі", "Крамбамбуля" (напой) ды інш. _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
Tanya
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 1921 Адкуль: Менск
|
|
Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
Выцемка: |
лепш за ўсё не саромецца і запытацца ў доктара, гледзячы яму ў вочы: колькі каштуюць вашыя паслугі. І ён адкажа. Усё проста: і ён будзе задаволены, і ты сябе будзеш адчуваць не абавязанай.
|
Alina, я ня ўмею так. Проста не магу празь сябе пераступіць. Усю цяжарнасьць па такіх дактарах з мамай хадзіла - яна дамаўлялася.
Вось чаму я люблю мед цэнтры. Там ты загадзя ведаеш кошт, можаш параўноўваць, абіраць.
А то ж па тэлефоне кошт ніхто ня скажа, а калі ўжо глядзіш чалавеку ў вочы - то і на надта дарагі згадзішся - усёроўна прыехала ўжо. Ды і неяк гледзячы ў вочы сысьці ўжо непрыемна.
Kryscina, ага, толькі ты забываешся дадаць, што без "абаненцкай платы" зараз мала хто працуе, а зь ёй вельмі дорага, прычым плоціш незалежна ад таго, хварэе дзіця ці не. + усе аналізы і візіты да іншых спецыялістаў, якіх "твой" доктар раіць - таксама платныя. Менш за 2 штукі за год гэта не выходзіць. _________________
 |
|
Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
Гэта я напісала каб людзі, прачытаўшы недарагія кошты не падумалі, што можна проста так "за танна" бегаць з кожным чыхам да добрага спецыяліста. (на той выпадак, калі мяне хто-небудзь няправільна зразумее  ) _________________
 |
|
Угару |
|
|
Alina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 06.04.2006 Паведамленні: 3916 Адкуль: Менск, Даўгабродская
|
|
julcik,
я таксама люблю мэдцэнтры. Але калі ўжо рашаешся запрасіць доктара дахаты -- і пасьля мучаешся пытаньнем, што і як яму даць, дык лепш спытаць адразу і наўпрост. Я вось наўпрост пытаць не баюся -- калі чалавек адмыслова да мяне прыехаў -- якая можа быць размова? а вось гэтыя шакаладкі.бутэлькі.падарункі -- гэта так "мучыцельна" _________________
______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic |
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Выцемка: |
плоціш незалежна ад таго, хварэе дзіця ці не. + усе аналізы і візіты да іншых спецыялістаў, якіх "твой" доктар раіць - таксама платныя. Менш за 2 штукі за год гэта не выходзіць.
|
Танней звяртацца дзеля прафілактыкі! _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
Alina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 06.04.2006 Паведамленні: 3916 Адкуль: Менск, Даўгабродская
|
|
танней не хварэць! чаго ўсім і жадаю! _________________
______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic |
|
Угару |
|
|
|