to hali:
1× Колас Якуб. Другое чытанне для дзяцей беларусаў
1× Беларускія народныя казкі. Чытае Віктар Манаеў
Гэта Вашая замова? Сапраўды, нам прыйшоў рапарт, што Вы тройчы спрабавалі аформіць замову, але да канца гэтага не зрабілі):..
На тым месцы, дзе Вы захрасьлі, трэба абраць зручны для Вас варыянт ("
Атрымаць тавар поштаю" або "
Самастойна забраць тавар з Prastora.by") і націснуць трохі ніжэй на кнопку "
Пацьверджаньне замовы". Тады замова будзе цалкам аформленаю. З Вашага дазволу мы можам зьмяніць статус замовы на "У апрацоўцы" (што азначае, што яна аформленая і прынятая), дадаць да яе падарункавы дыск і даслаць на пазначаны адрас (кошт дасылкі ў такім разе складзе 2'300 руб). Ці Вам зручней самастойна забраць тавар па адрасе Першамайская, 18? Тады з Вас ня будуць узятыя гэтыя 2'300 Белпоштаю за паслугу дасылкі. Адкажыце, калі ласка, які варыянт для Вас зручнейшы?
to наталька:
Так, мы пабачылі):.. Найбліжэйшым часам дзьве замоўленыя Вамі кнігі і адзін ( і + яшчэ адзін у падарунак, то бок два) дыскі будуць Вам дастаўленыя. Спадзяемся, атрымаеце асалоду ад прачытаньня й праслухоўваньня!
to all:
Дзякуй усім, хто прыняў удзел у акцыі! З нашага боку адзначу, што й сапраўды бываюць такія выпадкі, калі прыемна рабіць падарункі!

))
Неўзабаве на сайце будуць выкладзеныя новыя кнігі для дзяцей ад выдавецтваў "Мастацкая літаратура", "Беларусь" і "Літаратура і Мастацтва", таму - будзем радыя бачыць вас у нашай інтэрнэт-краме!
З павагаю, Алесь Квіткевіч.
Інтэрнэт-крама
www.Prastora.by