Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Імунітэт пасьля родаў

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 13.11.09 17:25    Загаловак паведамлення: Імунітэт пасьля родаў Адказаць з выцемкаю

Ёсьць такі забабон, што пасьля родаў арганізм жанчыны аднаўляецца - паляпшаецца стан здароўя, выгляд, яна маладзее Вельмі шчасьлівы і г.д. Не ведаю ці ўсе пра гэта чулі, але я была ўпэўнена, што ўсё прыкладна так і адбываецца.
За апошнія паўгады:
- валасені на нагах пад час гарманальнай перабудовы арганізму адразу пасьля родаў
- пасляродавая дыпрэсія
- 3 вірусныя інфекцыя - адна прыгажэй за другую. І 2 зь іх - летам. Атрымліваецца, што калі міма пралятае які вірус, то ён абавязкова за мяне чапляецца.
Гэта пры тым, што я вельмі рэдка хварэла да родаў і заўсёды мела вельмі моцны імунітэт.
Зараз хварэю ўжо 6-ты дзень і канца не відна. Ня цяжка, але ж не прыемна. І Андрэйка той вірус здаецца ад мяне і падцапіў. Добра, што не цяжка захварэў і хутка выздараўлівае: на 3-ці дзень сімпотмаў той хваробы амаль не засталося (атрымаў ў спадчыну мой імунітэт?! Сьмешка Вось куды ён падзеўся! Вельмі шчасьлівы ).
Была зьбянтэжана. Учора доктар падцьвердзіў мае сумневы накшталт першапачтковых уяўленняў. Сказаў, што пасля родаў і пад час лактацыі імунітэт зьніжаецца.
Магчыма ня ва ўсіх так адбываецца і хтосьці зьбергае свой імунітэт і пасьля родаў... З папсовых сродкаў павышэньня імунітэту хіба што вітаміны ем...
Цікава і што з гэтым рабіць? Чакаць пакуль "само адваліцца"?

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.11.09 17:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У мяне чамусці ўсе наадварот,да родаў 2-3р.на год хварэла,а пад час цяжарнасці і кармлення грудзьмі ніводнага разу.Улічваючы,што дзецей нараджала аднім за другім,практычна 5 год не хварэю Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.11.09 17:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нас доктарка пасьля родаў папярэджвала, што ў парадзіхі пасьля родаў імунітэт рэзка падае і больш-менш аднаўляецца пасьля 3-х месяцаў, таму трэба быць асьцярожным і больш адпачываць, ну і ня лазіць абы-дзе, дзе можна падчапіць хваробу. А дзіцёнку з маміным малаком імунітэт перадаецца, даволі моцны, як абяцаюць. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 13.11.09 17:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, а ты высыпаешся і добра харчуешся?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 13.11.09 18:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я пасьля першых родаў таксама часта хварэла, практычна праз кожныя 2 тыдні. Дзесьці праз год гэта прайшло. Думаю, што гэты было ад стомы і недасыпаньня. А яшчэ я ніколі не магда "выляжаць" хваробу даканца. Не было часу. Пасьля другіх родаў я "паразумнела": і на масаж пачала хадзіць, і на аквааэробіку, і да сябровак на вечарынкі (адна, без дзчцей і мужа) і адсыпацца па выходных выправіўшы мужа з дзецьмі на вуліцу. Ну і вітамінкі і добрае харчаваньне (шмат садавіны і гародніны). Як вынік за апошнія два гады была толькі адна прастуда. Прычым адляжалася я па поўнай праграме 5 дзён, а муж быў на бальнічным і глядзеў за дзецьмі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 13.11.09 20:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я хварэла, пакуль не пачала нармальна харчавацца і спаць удзень.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 15.11.09 2:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Weranika, а ты высыпаешся і добра харчуешся?

julcik, вяду амаральнае жыцьцё: шмат ем, паўночы сяджу за камп'ютарам, засмучаюся з нагоды і без... З панядзелка пачынаю новае жыцьцё! Вельмі шчасьлівы

kropka, ты малайчына. А ў мяне дакладна пакуль мала шанцаў выбірацца з дому без Андрэйкі. Пакуль надвор'е добрае было мы і разам ездзілі шмат куды. Зараз хварэем. І эпідэміямі пужаюць... Razz А ў мужа новая праца, 2-3 разы на тыдзень дамоў наогул толькі пасьля 9 p.m. прыязжае. Мне ўсе свае планы хутчэй трэба рабіць з улікам таго, што Андрэйка будзе са мною. Вось чакаю, пакуль ён пачне добра сядзець, можа ў спартыўны клуб атрымаецца разам з ім хадзіць.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 16.11.09 10:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, вось тут запрашаюць на ёгу разам з дзеткамі:

http://semeistvo.by/forum/showthread.php?t=88439

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 17.11.09 0:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kotka, дзякуй. Трэба будзе паглядзець.
Я думаю, што julcik мае рацыю: няма рэжыму, пераяданьні. У мяне яшчэ і перапады настрою дадаюцца. Вось здаецца і прычына ўсіх тых хвароб, што цапляюцца.
Тут adelka з julcik спасылку падкінулі - пра псіхалогію харчаваньня - http://pohudet.ru/ls007001.htm

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 18.11.09 18:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

пасьля родаў арганізм жанчыны аднаўляецца - паляпшаецца стан здароўя, выгляд, яна маладзее

гэта больш пра мяне, чым адваротнае).
У мяне як у helin, дзеці адно за адным. 3 гады запар цяжарнасць-ГВ+цяжарнасць-ГВ. І па маіх наіраннях, пасля Васіля, я самая хваробаўстойлівая)). Для прыкладу, шмат хто ведае - мы тут нядаўна ў інфекцыёнке паляжалі.. Прыйшоў муж дапамагчы. Праз 2 дні го на хуткай у інфекцыёнку дарослую адвезлі. Прыйшла мая маці дапамагчы, праляжала дома тыдзень.. А я хоць бы хны. Ці то гэта на ўзроўні мозгу рэгулюецца - мне хварэць нельга, бо хто за хлопцамі глядзець будзе? Гэта не значыць, што зусім не хварэю. Бывае, але сказаць, што імунітэт моцна надарваўся - не скажу. Вітамінаў хімічных не ем. Яблыкі грызу))
Харчавацца нармальна няма калі. Праўда і неправільна харчавацца таксама няма калі. Г.зн альбо ем, што дзецям гатую. Альбо не ем зусім. Удзень не сплю, бо хлопцы мае разам не спяць і не спалі. Праўда ўначы стараюся высыпацца па магчымасці.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.03.10 14:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

З імунітэтам маё пытаньне, канешне, нязьвязана, але ж вырашла запосьціць сюды, каб не пладзіць новыя тэмы.
Жудасна лезуць валасы, як расчэваю, дык проста пукамі вылазяць. Плачу! І ўсюды валяюцца!!! Rolling Eyes
І абрэзаць зусім шкада, але цырульніцу запрасіла. падстрыгу хоць трохі, можа менш лезьці будуць.
Можа хто што параіць? Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.03.10 14:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, у мяне такое было як раз, калі Платону было каля трох месяцаў. доктар патлумачыў, што гэта гарманальнае. карысталася толькі звычайнымі шампунямі. а пасля 5 месяцаў валасы аднавіліся. пачалі расці хутка, пад доўгімі валасамі як вожык пачаў адрастаць))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.03.10 18:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Volja, дзякуй, спадзяюся, што і я не аблысею ўшчэнт. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
m_mama




Зарэгістраваны: 10.10.2009
Паведамленні: 39
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.03.10 20:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, у мяне часам бывае, што пачынаюць лезці валасы(проста жудасна). Паназіраўшы за сабой, прыйшла да высновы, што прычына - стрэс. Стараюся высыпацца і менш хвалявацца

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 13.03.10 20:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, гэта насамрэч гарманальнае. Проста падчас цяжарнасці валасы амаль не выпадаюць, а адмёршыя застаюцца ў цыбуліне, а пасля цяжарнасці пачынаюць масава, ўсе, што накапіліся за 9 месяцаў,выпадаць. Выпадуць толькі старыя, памёрлыя.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кінапрагляды не для ўсіх 4 Kryscina 12256 12.04.18 2:08
Эдуард Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 88947 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 65936 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28638 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 51171 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map