Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Дзе абмяркоўваць палітыку?

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Стварэньне сайта
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 2.11.06 14:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я таксама моцна ўразілася прысудам і ператрусамі-затрыманнямі маіх знаёмых напярэдадні. Толькі не да такой ступені, каб расклеіцца, бо мы жывем у ТАКОЙ краіне больш за 10 год. Так што чарговыя ахвяры - не сюрпрыз. Безумоўна, трэба падтрымаць іх неяк.

Але ці варта змяшчаць такое абмеркаванне ў тэму "Для дарослых", бо пад гэтай назвай меліся хавацца розныя інтымнасці і прыватнасці?

Увогуле, калі стваралі форум, мы ведалі дзе і як жывем. Шмат рабілі і робім для выпраўлення сітуацыі. Але ў іншых арганізацыях, сайтах і г.д. Ці будзем палітызоўваць і гэты рэсурс? Тут мяжа вельмі тонкая: адна справа падзяліцца перажываннямі, выказаць спачуванні і г.д., а іншая - ствараць асобную тэму і пачынаць абмяркоўваць прычыны існавання палітвязняў у нашай краіне і спосабы змагання з гэтым (бо калі не імкнуцца змагацца, навошта соплі размазваць на гэтую тэму?). Наш сайт -- не пуп зямлі і не цэнтр сусвету, усяму сваё месца.
Я для сябе адназначна яшчэ не вырашыла. Давайце падумаем разам.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 2.11.06 14:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina пісаў(-ла):
Увогуле, калі стваралі форум, мы ведалі дзе і як жывем. Шмат рабілі і робім для выпраўлення сітуацыі. Але ў іншых арганізацыях, сайтах і г.д. Ці будзем палітызоўваць і гэты рэсурс? Тут мяжа вельмі тонкая: адна справа падзяліцца перажываннямі, выказаць спачуванні і г.д., а іншая - ствараць асобную тэму і пачынаць абмяркоўваць прычыны існавання палітвязняў у нашай краіне і спосабы змагання з гэтым (бо калі не імкнуцца змагацца, навошта соплі размазваць на гэтую тэму?). Наш сайт -- не пуп зямлі і не цэнтр сусвету, усяму сваё месца.
Я для сябе адназначна яшчэ не вырашыла. Давайце падумаем разам.

Маё меркаванне даволі простае. Сайт - ся-мей-ны. Беларускі сямейны.
Палітвязні - такія ж актуаліі існавання беларускіх сем'яў, як кватэрнае пытанне, праблемы адукацыі ці сэксуальныя гульні. А затрыманыя хлопцы (дзяўчаты) - гэта нечыя сыны, браты, дзядзькі, таты (дочкі, сёстры, цётачкі, мамы). Стрэсавыя абставіны ў беларускіх сем'ях: што рабіць і як рэагаваць - цалкам нашая тэма.
А адпаведную рубрыку - трэба проста стварыць.
"Свет свой і чужы", напрыклад.

_________________


Апошні раз рэдагавалася: Volha (2.11.06 14:53), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 2.11.06 14:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Маё меркаванне даволі простае. Сайт - ся-мей-ны. Беларускі сямейны.
І палітвязні - такія ж актуаліі існавання беларускіх сем'яў, як кватэрнае пытанне, праблемы адукацыі ці сэксуальныя гульні. А затрыманыя хлопцы (дзяўчаты) - таксама нечыя сыны, браты, дзядзькі, таты (дочкі, сёстры, цётачкі, мамы). Стрэсавыя абставіны ў беларускіх сем'ях: што рабіць і як рэагаваць - цалкам нашая тэма.
А адпаведную рубрыку - трэба проста стварыць.

ОК, згодная. Мне дык прыкідвацца белай і пухнатай позна - ніхто не паверыць. Але ці не адштурхнем мы бедных асцярожных авечак, якія толькі пачалі цікавіцца сюсюканнем на дзіцячыя тэмы па-нашаму. Проста мы можам умацаваць стэрэатыпны ланцужок "беларус - беларускамоўны - палітызаваны - палітвязень", адпаведна свайму дзіцяці такога ніхто не пажадае, у беларускі садок не пойдуць.
Пытальнік Пытальнік Пытальнік

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 2.11.06 14:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina пісаў(-ла):

ОК, згодная. Мне дык прыкідвацца белай і пухнатай позна - ніхто не паверыць. Але ці не адштурхнем мы бедных асцярожных авечак, якія толькі пачалі цікавіцца сюсюканнем на дзіцячыя тэмы па-нашаму. Проста мы можам умацаваць стэрэатыпны ланцужок "беларус - беларускамоўны - палітызаваны - палітвязень", адпаведна свайму дзіцяці такога ніхто не пажадае, у беларускі садок не пойдуць.
Пытальнік Пытальнік Пытальнік

Ой, Крысцін...
Адштурхнем - значыць не лёс, іх час яшчэ не прыйшоў. Мы ж не даляр, каб усім падабацца?
Насамрэч - я лепшай думкі пра тых, каго ты назвала "асцярожнымі авечкамі". Калі людзі шукаюць інфармацыю (у інтэрнэце) - яны, спадзяюся, здольныя гэтую інфармацыю адэкватна ўспрыняць. Прынамсі, паспрабуюць.
***
Праўда, чарговы раз агучваю: кожнаму пытанню - свая тэма, кожнай тэме - сваё месца. Пры такой рознасці сяброў - адзіны шлях не расчароўвацца.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Tonia

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 2.11.06 15:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Але ці не адштурхнем мы бедных асцярожных авечак, якія толькі пачалі цікавіцца сюсюканнем на дзіцячыя тэмы па-нашаму

Ja taksama suprac takoha aznaczennia. Kali b ja tolki paczala cikavicca sajtam, to praczytac takoje aznacennie mnie b bylo vielmi niepryjemna.
Угару
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 2.11.06 15:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

1. Даўно хацела прапанаваць абмяркаванне палітыкі. яна так ці інакш ужо даўно
абмяркоўваецца на гэтым форуме - сустрэчы на палітычных мерапрыемствах і г.д.
2. гы. пасля такіх назваў людзі якія сюды зайшлі першы раз самі збягуць.
3. прапаную адкрыць ці асобную галіну для абмеркавання палітыкі. Як звычайна пад дэвізам - не хочаш не чытай, ці хаця ў рознае. Вы паглядзіце на астатнія тэмы гэтай галінкі Сп. Зялёная Усьмешка Сэкс і палітвязні Сп. Зялёная Усьмешка

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/


Апошні раз рэдагавалася: pink_by (2.11.06 15:17), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 2.11.06 15:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

pink_by пісаў(-ла):
2. гы. пасля такіх назваў людзі якія сюды зайшлі першы раз самі збягуць.

Наконт назвы - ты што мела на ўвазе: топік, прапанаваную мной назву рубрыкі, Крысцініна азначэнне?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 2.11.06 15:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

пра авечак і г.д.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 2.11.06 15:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Давайце для тых, хто будзе першы раз заходзіць у тэму "Палітыка" напішам: Шаноўныя сябры і сяброўкі! калі вам страшна чытаць гэтыя радкі і вы збіраецецся ніколі больш сюды не вяртацца, а таксама забараніць сваім дзецям блізка да нас падыходзіць - ведайце, вы не авечкі! Вельмі шчасьлівы Ржунімагу Razz

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Partyzan

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2006
Паведамленні: 346

ПаведамленнеДададзена: 2.11.06 18:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі гэта форум для дарослых, навошта ён вынесены асобна? Ёсьць жа форум "для дарослых" - на маю думку, як раз там месца тэме пра палітыку... на сайце дзіцячай тэматыкі....

Дашкевіча вельмі шкада, як шкада і ўсіх астатніх, хто церпіць ад гэтага рэжыму... Сумнік

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 2.11.06 19:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Partyzan пісаў(-ла):
... на сайце дзіцячай тэматыкі....

Калі б мы нарэшце дамовіліся, што гэта сайт не дзіцячай, а _сямейнай_ тэматыкі, знялася б мноства спрэчных момантаў. Дарослыя таксама маюць права на _розныя_ праявы свайго жыцця.

Прабачаюся за офф, наступным разам пастараюся ўстрымацца Сьмешка.
Юльцік, можаш выдаліць гэты каментар.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.11.06 19:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Проста мы можам умацаваць стэрэатыпны ланцужок "беларус - беларускамоўны - палітызаваны - палітвязень",

А ты прапаноўваеш: беларус - беларускамоўны - фрызуркі ў інтымных месцах - сьвінг?
Ня бачу праблемы ў існаваньні гэтай тэмы. Тут жа няма прапаганды палітычных накірункаў. Проста набалелае з пабытовага жыцьця. Гэта ж стаўся наш побыт, што людзей затрымліваюць, саджаюць. А растроілася я ўчорпа не з-за таго, што Дашкевіча пасадзілі, хаця быў спадзеў на цуд. Я была ўражана, што турма, а ня хімія. Дагэтуль, як я чула, ён пісаў, што сядзець з такім кантынгентам - гэта жах, які можна й ня вытрымаць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Partyzan

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 05.04.2006
Паведамленні: 346

ПаведамленнеДададзена: 2.11.06 20:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я і не казаў, што супраць такой тэмы як "палітыка", але навошта выносіць яе асбоным форумам?.. хоць гэта проста мая асабістая думка, ня больш за тое

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.11.06 21:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Але ці не адштурхнем мы бедных асцярожных авечак, якія толькі пачалі цікавіцца сюсюканнем на дзіцячыя тэмы па-нашаму.

Крысьціна, а ты ведаеш хоць адну "асьцярожную авечку", якая б вучыла сваё дзіця беларускай і не была б ў той ці іншай меры палітызаваная?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 2.11.06 21:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я б палітычныя тэмы ў розным абмяркоўвала.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Стварэньне сайта Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8  наступная »
Старонка 1 з 8.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Хто пераклаў бы гэты вершык беларускай мовай? 5 Кот Максім 3727 17.09.17 11:05
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларускамоўны сайт папаўнення Skype 1 Skype Народу 4699 18.02.13 14:03
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 185868 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзякуй шчырым людзям за такі файны сайт!!! 21 Ліцьвін 36184 17.02.07 20:56
Алена Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якім вы бачыце гэты рэсурс? 5 julcik 18825 3.07.06 0:56
Ptyz Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map