Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Білінгвізм!

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 12, 13, 14 ... 19, 20, 21  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Мова
 
Аўтар Паведамленне
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.09.08 20:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Артыкул файны, перацягнуць варта Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 23.09.08 20:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

цікавы артыкул, але ўсё-роўна, я думаю, што не абавязкова чакаць да пяці каб пачаць навучаць другой мове.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 23.09.08 21:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

mama Halja,
а хіба з артыкула такое вынікае?
У кожным разе, 317 даследаваных - замалы лік для канчатковых высноваў.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.09.08 23:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Толькі 22% з даследаваных - білінгвы. Не пераканалі. А можа, працэнт ангельцаў, якія размаўляюць на дзвюх мовах, таксама каля 20?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 24.09.08 1:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

няведаю як там у іх у штатх, але тут у нас, у школе дзе мае дзеці вучыцца адсоткаў 70 білінгвы. А часам моваў і болей.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.09.08 1:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

няведаю як там у іх у штатх, але тут у нас, у школе дзе мае дзеці вучыцца адсоткаў 70 білінгвы. А часам моваў і болей.

Не заікаюцца?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 24.09.08 12:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У Ромкі ў дзіцячым садку вельмі шмат дзяцей, якія дзякуючы бацькам размаўляюць на некалькіх мовах, ні водны не заікаецца. Таму я лічу, што гэтыя 22% тлумачацца выхаваньнем у сямьі ці іншымі стрэсамі. Таксама я ня згодна што на вуліцы ня вывучыш правільна якую-небудзь мову, мне здаецца ўсё залежыць ад таго, ці правільна размаўляюць тыя хто побач, і як часта малыш гуляе з імі.
Ромка зараз са мной пачаў размаўляць выключна па-беларуску, час ад часу ён задумваецца, бо ня можа знайсьці правільнае слова, але я не лічу гэта праблемай, бо як правільна напісана ў выніку ён ведае больш слоў і калі яму спатрэбіцца 5 год (а не 3), каб добра ведаць 2 (а не 1) мову, то гэта таксама ня дрэнна (як я лічу).

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 24.09.08 14:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, у штатах таксама хапае білінгваў. Усё залежыць ад школьнага ўчастка. Калі гэта горад, дзе шмат эмігрантаў, то вось табе і білінгвы. Калі гэта дарагое белае мястэчка - вось вам і аднамоўныя. Дарэчы, у нас у горадзе ёсьць школка, дзе амаль што ўсе дзеці мексіканцаў - там, здаецца, па ангельску зусім не размаўляюць, хаця мусяць па праграме.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 24.09.08 19:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Каментары: досвед Міланы

Выцемка:
Наша дачка рускую мову пачала вучыць з 2-х гадоў, да таго чула толькі беларускую, магчыма, спрыяла і адсутнасць тэлевізара ў кватэры. Вучыць -- гучна сказана, проста бабулі (якія да таго паважалі нашу просьбу размаўляць з дзіцём на роднай мове) з жахам зразумелі, што руская мова сама па сабе не праявіцца і хутка ім самім "будет невозможно с ребенком договориться, и как она потом будет читать русскую классику" і да т.п. І пачалі прынцыпова размаўляць з дзіцём па-руску.
Магчыма, варта было б гэта пачаць яшчэ раней, бо, нягледзячы на бабуліны высілкі, гадоў да трох-чатырох дзіця ставілася з вялізным недаверам да рускамоўных дарослых. Замыкалася ў сабе, калі чула пытанні на незнаёмай мове. Па-руску адказаць -- слоў не хапае, па-беларуску -- саромеецца (пасля мне тлумачыла: \"Мама, а раптам цёця не зразумее?\"). А ў нас жа яшчэ той заапарк, нейкі паддаты дзед у трамваі аднойчы наогул з кулакамі кінуўся, я ўжо не памятаю, чым яго беларуская мова з вуснаў дзіцяці так раздражніла, але прэстыж рускай ён адназначна ў яе вачах не падняў...

Слоў не блытала ад самага пачатку, з вымаўленнем ніякіх праблем не было, інтэрферэнцыя хутчэй у граматыцы праяўлялася, напрыклад, вельмі доўгі час гаварыла па-руску "какой" там, дзе павінна было быць "который" ("мальчику, какой дал мне формочку, уже пять годиков"...)

Зараз, амаль у 8 гадоў, яна свабодна размаўляе на абедзвюх мовах, чытаць любіць і на той, і на той, балазе кніг хапае. Негатыўны момант быў адзін: калі ўгаворвалі заняцца замежнай мовай, сутыкаліся з рэзкай адмовай. "Я ўжо і так адну замежную мову ведаю і болей вучыць не буду. Як гэта, якую -- рускую!" Бабуляў гэта прыводзіла ў стан лёгкага шоку... Але прайшло, зараз і па-італьянску балбоча без праблем, і англійскай прачнулася жаданне займацца. Вось толькі матэматычных здольнасцей ніякіх не заўважаю Сумнік(( І ніякага гераізму ці нагодаў для гонару ў тым, што ў сям'і мы размаўляем па-беларуску, няма. Гэта нармальна і натуральна.

А да бацькоў беларускамоўных малодшых школьнікаў хацелася б звярнуцца па параду. Апошнім часам я ўсё часцей чую, як знаёмыя беларускамоўныя дзеці з беларускамоўных сем'яў міжсобку гамоняць па-руску -- на перапынку, ў гульні і г. д. Пры мне мая такога ніколі не робіць, але мяркую, і з ёй здараецца. Як вы рэагуеце, калі так сябе паводзіць ваша дзіця?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.09.08 21:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Выцемка:
калі яму спатрэбіцца 5 год (а не 3), каб добра ведаць 2 (а не 1) мову, то гэта таксама ня дрэнна


Тоня, +1
Я не за прынцыповае дзвюхмоўе, я за рознабаковае выхаванне маленькага чалавека Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 25.09.08 0:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не стае досведу сталейшых бацькоў і дзяцей. Вось, выпрасіла дазволу на перапост:
Выцемка:
У гэтым мясяцы спаўняецца роўна 10 год істотнай для мяне падзеі – у верасні 1998 г. я перайшоў на беларускую мову.
“Перайшоў на беларускую мову” – гэта значыцца пачаў думаць па-беларуску. І ў тыя далёкія часы і цяпер – думанне па-беларуску - ёсць для мяне асноўным і адзіным крэтэрам беларускасці (у найвышэйшым разуменні гэтага слова). Бо чалавек можа быць пастаўлены ў самыя розныя ўмовы і размаўляць па-расейску 80% свайго дня (напрыклад на працы і ў сям’і) і адводзіць душу толькі ў кампаніі сяброў, але калі ён думае па-беларуску, то значыцца ён перайшоў мяжу. І, наадварот, чалавек можа працаваць у якой-небудзь НГА, размаўляць з калегамі не па-маскальску, але калі ён думае па-расейску, значыцца … у яго яшчэ ўсё наперадзе. Бо размаўляць можна хоць на 10 мовах, але думаць ты будзеш толькі на адной. Адразу абумоўлюся, я не лічу расейскамоўных - небеларусамі ці нейкімі дрэннымі людзмі. Проста ёсць пэўная лінія, мяжа, кропка біфуркацыі (як заўгодна), якая праходзіць якраз па думанні. Перад ёй ты адзін беларус (савецкі, расейскі, тыповы, "як усе"), за ёй – проста беларус.
Я дарэчы, таксама вельмі доўга выводзіў са свайго ўжытку расейшчыну. Яшчэ некалькі год, у малавядомых кампаніях, па тэлефоне з незнаёмымі людзьмі, на лекцыях я казаў па-расейску. Але на сёння 95% майго маўлення – па-нашаму (больш і ня трэба, 100% будзе азначаць, што я зусім ня ведаю іншых моўСьмешка.
На беларускую мову перайшоў проста: бацька так размаўляў, колькі сябе памятаю. І хоць ён ніколі не насядаў з гэтым пытаннем, але дзіцячыя кніжкі на “самай мілагучнай” прыносіў дахаты спраўна. У школе карыстацца мовай саромеўся, бо быў адзін, але ведаў яе лепш за астатніх. Яшчэ памятаю - ў першым класе я быў у класе адзіным, хто адказаў як па-беларуску будзе “табак” (хоць з чаго гэтае слова ўсплыло ў першым класе ня памятаю).
У сёмым класе цэлы год хадзіў на падрыхтоўчыя курсы ў Ліцэй, і ўжо пачаў пераходзіць на Мову, але не паступіў і ўсё пайшло дымам.
А ў 10 класе нас аб’ядналі з паралельным класам, дзе было яшчэ 2 хворыя на вірус беларушчыны (толькі яны ўжо даўно размаўлялі). І я проста з моста перайшоў на беларускую. З’явілася кампанія і мне стала бяз розніцы меркаванне ўсяго класа. Бо перайсці я хацеў даўно, але не было з кім. Як той казаў, за кампанію і жыд павесіўся:.
Яшчэ варта дадаць, што пераход на іншую мову (асабліва родную) гэта канешне фантастычныя адчуванні! Але большасць тых хто гэта зараз чытае, ведае, пра што я, таму няма сэнсу распавядаць. Наша пакаленне мае афлігенную прэрагатыву самім сабе здабываць сваю мову. У змаганні і выпрабаваннях. Наступнае пакаленне, спадзяюся, гэтага выбару будзе пазбаўлена.

На сёння Мова – гэта не прынцып, не цікавостка, не спроба даказаць штосьці. Гэта проста апарат, адзін з органаў свядомасці. Часам яна канешне становіцца візітоўкай ці тэмай для размовы ці, раптам, лініяй фронта ў змаганні за свае прынцыпы. Але ўсё радзей і на гэта ўжо не звяртаеш асаблівай увагі.

Дужа дзякую персанажу. ))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 25.09.08 9:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А што такое "мае афлігенную прэрагатыву" ?

А чаму нельга думаць на розных мовах? Ёсць тэмы, на якія я магу думаць толькі па-ангельску, бо ўся інфармацыя звязаная з гэтымі тэмамі прыходзіць па-ангельску і неабходнасці яе перакладаць няма. Я нават не ведаю, як дакладна перакладаецца палова словаў, проста ведаю, што яны значаць. Я лічу, што можна думаць на розныя тэмы на розных мовах. Усё залежыць ад ужытку.

Ну і яшчэ - я не веру, што чалавек, які пэўны час (напрыклад больш за год) 95% часу карыстаецца нейкай мовай. якой добра валодае ) т.е. якая не вымагае унутранага перакладу, будзе думаць на іншай мове.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 25.09.08 11:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ня ведаю, ці можна сказаць, што я на 95% карыстаюся адной мовай, бо хоць я і думаю па-беларуску, з аўстрыйцамі размаўляю ўсё ж такі па-нямецку. Так вось я здзівіліся, у тым годзе, калі Ромкі побач не было і я цэлымі днямі з мужам размаўляла толькі па-нямецку, то праз тыдзень мне хацелася і думаць па-нямецку (ня гледзячы на тое, што пахваліцца тым, што нямецкую мову я ведаю так жа добра, як і беларускую, я мабыць не магу).


А наконт Ромкі, то сказаць шчыра я ня ведаю, на якой мове ён думае, з ўсімі навокал без праблем размаўляе па-нямецку (таму спачатку я думала, што ён на ёй думае), але калі зараз раптам кажа штосьці ў снах, то па-беларуску.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 25.09.08 15:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я таксама і па анг і па бел думаць магу - лавіла сябе ў працэсе думаньня. У асноўным гэта было зьвязана з тэмай, калі навіну прачытаеш па белауруску, то па беларуску і думаеш, а калі пра нешта з суседкай пагутарыш, то думаеш пра гэта па ангельску. Але пераважна ўсё ж такі думаю па нашаму, напэўна таму, што ў асноўным па нашаму і размаўляю.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 25.09.08 16:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

mama Halja, вось і я пра тое ж - залежыць ад крыніцы інфармацыі і ад будучага яе ўжытку.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Мова Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 12, 13, 14 ... 19, 20, 21  наступная »
Старонка 13 з 21.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87493 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 64965 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49164 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28259 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50398 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map