Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Запрашаю на гурток для цяжарных!

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 12.09.09 22:24    Загаловак паведамлення: Запрашаю на гурток для цяжарных! Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, прывітанне! Я задумала зладзіць навучальны гурток для цяжарных. Запрашаю вас да ўдзелу. Заняткі распачнуцца ў кастрычніку 2009 г. Плануецца правесці 8 сустрэч прыкладна раз на тыдзень.
Магчымыя тэмы заняткаў:
Пераднатальнае развіцце і магчымасці яму спрыяць.
Харчаванне пад час цяжарнасці.
Практыкаванні і фізічная актыўнасць пад час цяжарнасці. Методыкі псіхалагічнай самарэгуляцыі.
Падрыхтоўка да родаў.
Грудное выкармліванне.
Слінг і іншыя спосабы нашэння немаўляці.
Сумяшчэнне мацярынства і прафесійнай актыўнасці – ці магчыма такое?
Канкрэтны змест залежыць ад жадання ўдзельніц. Кожная можа сама прапанаваць тэму, якая б цікавіла непасрэдна яе.
Удзел бясплатны!
Падрабязней -- http://hurtki.info/2009/09/ja_chutka_stanu_mamaj/

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.09.09 22:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

alena, і гэта па беларуску? Вы малайчына! Шкода, што мне ўжо позна, але думаю ёсьць мамачкі, якім будзе цікавай інфармацыя ды яшчэ на роднай мове).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 12.09.09 23:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наста, прывітанне! Сапраўды шкада, што мы з вамі размінуліся ў часе Сьмешка Наконт мовы -- залежыць і ад удзельніц, не адной мяне. Форма навучання мяркуе актыўнасць кожнай. Калі ўсе беларускамоўныя, то і гурток такі атрымаецца. Таму, калі на прыкмеце есць знаемыя, адпраўляйце!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.09.09 23:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

alena, пакуль няма, але мяне радуе, што ёсьць людзі, якія могуць расказаць пра цяжарнасьць на роднай мове)).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 12.09.09 23:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Калі атрымаецца, прапаную арганізацыйную сустрэчу 29.09.09 18.00. Калі жадаеце далучыцца, лістуйце на скрыню alena_zhuk@tut.by ці vitanne@mail.ru. Чакаю ліставанняў і сустрэч!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 13.09.09 10:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

alena, можа я чапляюся да дробязяў, але ж Вы арганізуеце не гурток, а Клуб па інтарэсах. І адбывацца будуць не заняткі, а размовы на тэмы, аднолькава малазнаёмыя і цікавыя ўсім удзельніцам Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 13.09.09 21:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А для тых, хто ўжо нарадзіў, гурток будзе? Сьмешка Напрыклад цікавая тэма - адносіны старэйшых і малодшых дзетак.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 13.09.09 22:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, гурток -- тут маецца на ўвазе форма самаадукацыі дарослых. Можаш прагугліць "навучальны гурток" Сьмешка Таму ўсе ж я арганізую гурток. Шкада, што Вы не цяжарная, я была б радая бачыць Вас побач на занятках Сьмешка А што Вы мелі на ўвазе, калі ўдакладнялі тэрміналогію?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 13.09.09 23:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, Магчыма і будзе, толькі значна пазней Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 13.09.09 23:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

alena, калі казала пра тэрміналогію, то на ўвазе мела менавата розніцу паміж г.зв. "навучальным гуртком" і "гуртком".
Дзякуй за запрашэнне ў вашую прыемную кампанію, але я не падыходжу з 2-юх прычынаў:
1) пакуль не цяжарная,
2) развівала, карміла дзіця і спалучала гэта з паўнавартаснай вучобай і працай ад безальтэрнатыўнасці. Мне нават у галаву не прыходзіла абмяркоўваць з кімсьці: ці так рабіць ці гэдак; ці дыхаць ці спыніцца, ці зарабляць на жыццё ці памерці з голаду? Нараджэнне і гадаванне дзіцяці прайшло натуральным фонам, этапам у маім сталенні і кар'ерным росце. Дакладна такжа як мая кар'ера сталася натуральным фонам для маленства майго сына. Адно не робіць немагчымым другое.
Так што я не бачу тут тэмаў для абмеркаванняў з малазнаёмымі і патэнцыйна рускамоўнымі людзьмі: галоўнае зрабіць выбар і не саступаць на шляху да яго ўвасаблення.
А вось гуртавацца з татамі-мамамі будучых беларускамоўных аднагодак - імпрэза з наўпроставым практычным вынікам: менш гераізму давядзецца праяўляць, ствараючы беларускую групку ў садку, будзе з каго абіраць сяброў. Вось такія гурткі я разумею. Да такіх збіраюся далучацца ў бліжэйшыя год-два, якія б тэмы "заняткаў" яны не дэкларавалі.
Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 13.09.09 23:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, спачуваю Вашым цяжкасцям! Усе наладзіцца, не перажывайце!
Я таксама не разумею, навошта людзям сустракацца і размаўляць. Сапраўды, варты жалю занятак.
І ўсе адно не разумею інтэнцыю Вашага да мяне звароту. Я арганізую г.зв. "навучальны гурток", пра што і пісала Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.09.09 10:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

alena, магчыма я далучуся. Сьмешка
Я буду нараджаць у другі раз, дык ужо трохі вучоная, а вось пра слінг ведаю мала. Мяне гэта вельмі цікавіць, бо раней слінганашэньне не практыкавала.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 14.09.09 12:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

alena, узаемныя спачуванні

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 14.09.09 17:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

alena, шкада - нам цяпер трэба Сьмешка)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 27.09.09 21:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, прывітанне! Першая сустрэча -- аўторак, 29.09.09, 18.00. Было б вельмі добра, каб Вы папярэдне патэлефанавалі ці пакінулі свае каардынаты ў прыватнае паведамленне, каб дакладна ведаць, ці Вас чакаць.
Тое ж -- да ўсіх, хто жадае далучыцца. Чакаю!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная »
Старонка 1 з 6.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 94214 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 107991 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 459 julcik 449988 1.10.12 0:46
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Карысныя гульні для нашых дзетак 26 pink_by 53918 28.03.12 13:28
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ідэя для ТБШ 3 наталька 16774 21.06.06 1:11
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map