Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
А як яно варушыцца?

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 14.08.09 19:56    Загаловак паведамлення: А як яно варушыцца? Адказаць з выцемкаю

Але ж, дачакаліся таго часу, калі, згодна інтэрнэт-крыніцам, і варушыцца пара. Зараз усё, што адбываецца ў жываце, прымаю за першыя рухі дзяўчынкі. І тут жа ж сумняюся -- ці яны ці не. А як гэта адбывалася/адбываецца ў вас -- калі і як прыходзіць дакладнае разуменне, што вось гэта -- яно?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 14.08.09 22:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не ведаю. Я бегемот - я першых рухаў увогуле не адчувала. Што пішуць пра бурбалкі - не адчувала. Толькі калі ўжо пінка пад рэбры - тадада Сьмешка)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 14.08.09 23:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а я памятаю добра, што першыя рухі былі падобныя на пяшчотныя дотыкі пальцам, нібыта нехта знутры пяшчотненьнка датыкаецца пальчыкам. З цягам часу гэтыя дотыкі ўсё мацней і мацней, пад канец становяцца вельмі моцнымі і часіа зусім не пяшчотнымі.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 15.08.09 0:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я таксама крыху бегемот, таму першыя-першыя рухі, думаю, паблытала з "перыстальтыкай кішэчніка", як напісана ў адным часопісе. Сьмешка Пасля - як у mama Halja, "дотыкі пальцам". Дакладна зразумела: "ВОСЬ ЯНО!", калі была ўпэўненая ў тым, што з жыватом усё нармальна, а адчуванні НЕЧАГА якраз былі не аднаразовыя.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.08.09 11:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я першыя "бурбалкі" адчула аж 7 траўня, на Франкавы народзіны. А зараз ужо штурхаемся так, што проста бачна, не кажучы пра адчувальна. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.08.09 13:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я першы раз адчула без сумневаў рухі дзіцяці, калі ў крыху цяжарным стане выступала перад мікрафонам - напэўна дзіцё спалохалася такога нязвыклага мамінага голасу Сьмешка . Паклала руку на жывот і працягнула прамову з хітрай усмешкай.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 21.08.09 4:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kali mama uwes 4as dzeszi hodziz malenki tam ljuljaezza i spiz, a kali mama pa4ynaje adpa4ywaz sidzja4y, zi leza4y, dzizjatka pra4ynaezza i pa4ynae warushyzza.
Kali geta rabiz u adzin 4as wy budzeze wedaz kali jano dakladna warushyzza.
My z muzam ad4uli pershyja dotyki rouna u 5 mesjazau, a potym i na nastupny dzen u gety 4as. Geta zausjedy byu we4ar, kali ja wjartalasja z prazy i sjadala wja4eraz.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 21.08.09 4:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

jak za pryemna uzgadaz pra geta...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 21.08.09 19:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй! Чытаю запісы і адчуваю, як у жываце "нехта" варушыцца. Адгукаецца. Першае варушэнне сталася нечаканасцю. Я сядзела на працы пасьля абеду і трымала руку на жываце. Так проста, па сваей новай звычцы Сьмешка Раптам - нечаканае адчуванне. Адначасовае і звонку - ў руцэ, і ў жываце, што само па сабе вельмі дзіўна. Такі трапны штуршок. Я нават спалохалася. Гэта як быццам ты гуляесся з лялькай, варушыш ей ножкі, ручкі, і раптам яна пачынае варушыць рукой самастойна...Па-сапраўднаму ўсе. Зараз, сапраўды, час адпачынку пасьля абеду любімы для рэгулярных "гульняў". А яшчэ -- дзіценак вельмі пільна рэагуе на эмацыйны стан. Падчас працы з пацыентам я пачынаю адчуваць штуршкі - ужо ведаю, што эмацыйнае напружанне (якое я і сама яшчэ пасьпела адсачыць) ужо дастатковае. Такая вось дапаможніца з'явілася. А я прызвычайваюся да думкі, што дзіценак -- гэта асоба ва ўсіх сэнсах. І чакаю, калі ж пачне штурхацца, каб відаць было Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 22.08.09 6:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Памятаю адну цяжарную кабылку Лошыцы, у жываце натуральна скакала жарабё, а яна стаяла i не варушылася, задуменная, не звычайная [/u].

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 27.09.09 21:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Разглядаю карцінку з 24-тыдневай цяжарнасцю, свой жывот і дзіўлюся -- ну дзе ж там прастора для такой актыўнасці, які праяўляе яно? Такое адчуванне, што рэгулярныя перавароты -- гэта тое, чым займалася дзіця апошнімі двумя тыднямі... І зараз казыча...Так дзіўна -- як адчувае. Пачынае штурхацца, клічу бабулю, каб паказаць. Яна кладзе руку на жывот -- і малое сціхае. А маці кажа, што гэта толькі я так адчуваю моцна, што звонку і не чуваць і не відаць. Яна ж не ўцяміць, што маленькі хітрун, як толькі яна адвярнецца, пачынае штурхацца так, што немагчыма не заўважыць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.10.09 22:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я і зараз, у другую цяжарнасць, не магу ўцяміць, ЯНО гэта ці не ЯНО...
Мабыць, мне таксама трэба пінка пад рэбры )))

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 9.10.09 0:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мой Андрэйка з гэтых першых варушэньняў мянушку мышанятка і атрымаў ад мяне. Сьмешка Я нават памятаю, калі гэта адчула ўпершыню. Калі наконт 25 лістападу мінулага году яшчэ хістаюся - ці гэта яно было, то 3-га сьнежня - дакладна. Вельмі шчасьлівы Гэта было недзе 4 месяцы (пад час цяжарнасьці так была прызвычаілася як медыкі тыднямі лічыць, а зараз ужо ізноў не памятаю...). Я недзе яшчэ за месяц не магла заснуць адразу - некалькі гадзін прыслухоўвалася. Спачатку гэта было падобна як быццам нешта маленькае мяккае і пухнатае зацішна варушыцца. Як маленькае мышанятка ў маленькай норцы спаць укладваецца.
Затое потым гэта было больш падобна на маленькага медзьвядзёнка ў бярлозе, якому не сьпіцца і ён з гэтага шукае выйсьце на волю.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
alena

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 09.07.2009
Паведамленні: 262

ПаведамленнеДададзена: 9.10.09 19:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, як мышанятка -- вельмі спадабалася параўнанне. Яшчэ падобна, як рыбку ў далоні трымаць. Пераглядала свой дзеннік цяжарнасці, і заўважыла, што не пазначыла даты першага варушэння. Пасьля знайшла яе ў нататнічку, што вяду для наведвання ўрачоў. Але зараз дзіўна -- першыя недзе 4 месяцы запісы ў дзенніку ледзь не кожны дзень. Такія падрабязныя. Як быццам сама сябе пераконвала ў тым, што адбываецца. Зараз, калі ўжо прызвычаілася да пастаяннай прысутнасці рухаў, да "новага" жывоціка -- адзін на некалькі тыдняў, і то коратка. Пераканалася.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 148932 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 97443 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 128175 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А яны крадуць кантэнт! 57 julcik 54706 31.05.09 13:20
Volha Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 36458 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map