Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Тарашкевіца ці Наркамаўка?

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Стварэньне сайта
 

Асноўным правапісам "дзетак" мусіць быць:
Тарашкевіца (рэдакцыя Вячоркі, Саўкі і інш.)
50%
 50%  [ 10 ]
Тарашкевіца (рэдакцыя Станкевіча)
5%
 5%  [ 1 ]
Афіцыйны правапіс, распрацаваны камісіяй Лукашэнца, што неўзабаве будзе прыняты
0%
 0%  [ 0 ]
Сучасны афіцыйны правапіс
20%
 20%  [ 4 ]
Хто як можа
25%
 25%  [ 5 ]
Лацінка
0%
 0%  [ 0 ]
Галасоў :20

Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.09.06 11:50    Загаловак паведамлення: Тарашкевіца ці Наркамаўка? Адказаць з выцемкаю

Спадарства, што вы думаеце пра тое, якім правапісам павінен карыстацца наш сайт? Чаму? Як гэтага дасягнуць?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 12.09.06 12:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мульцікі я малюю наркамаўкай, бо лічу, што інакш дзеткі будуць блытацца. У 2 гады неабавязкова ведаць, што існуе 2 правапісы.

Наконт артыкулаў - я лічу, што трэба захоўваць правапіс аўтара. Тое ж тычыцца тэкстаў кніжак.

Інтэрфейс я бы захавала тарашкевічным, бо ён арыентаваны на дарослых, якія з большага карыстаюцца тарашкевіцай (як мне здаецца), не істотна ў якіх рэдакцыях

Дадатак: я лічу, што ў інтэрнэце вельмі карысна карыстацца тарашкевіцай, бо людзей, якія дрэнна размаўляць па-беларуску, яна змушае пры чытаньне больш правільна вымаўляць словы. Згадзяцеся, што мала хто з рускамоўных прачытае па-беларуску "снег" як "сьнег".

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 12.09.06 12:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мой голас: хто як можа - інакш больш за палову сяброў страцім . Абраны мной правапіс, напрыклад, не хаваю і шаную Сьмешка. Адзінае - лічу, неабходна трымацца паслядоўнасці ў допісах "ад адміністрацыі" (сайта, натуральна, а вы што падумалі? Міргаю).

_________________


Апошні раз рэдагавалася: Volha (12.09.06 13:49), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 12.09.06 12:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

прагаласавала за тарашкевіцу як АСНОЎНЫ правапіс -- тое, што Вольга назвала допісамі "ад адміністрацыі". Ва ўсім астатнім -- хто як можа. Маляванкі, сапраўды, варта наркамаўкай падпісваць

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 12.09.06 13:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Спадзяюся, што "хто як можа" не значыць - непісьменна? І што шчырыя памылкі ў артыкулах (не на форуме) будуць выпраўляцца.
Увогуле, добра было б, каб па-сяброўску рабіліся нейкія заўвагі адносна памылак на фуруме. Спадзяюся, што сярод нас няма закамплексаваных, усе мы імкнемся да дасканаласці і з весь час расцем і вучымся. "Расцем беларусамі"! Сьмешка
Угару
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 12.09.06 13:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Па-сяброўску - гэта калі не па-мінакоўску, ага Міргаю. Прыемна, калі ведаеш - хто ж табе так ласкава дапамагае Сьмешка. Юльцік, дарэчы, нават тэмку для выпраўлення памылак была стварала.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 12.09.06 14:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Увогуле, добра было б, каб па-сяброўску рабіліся нейкія заўвагі адносна памылак на фуруме. Спадзяюся, што сярод нас няма закамплексаваных, усе мы імкнемся да дасканаласці і з весь час расцем і вучымся. "Расцем беларусамі"!

я з гэтым згодная. калі хто бачыць памылкі ў артыкулах, выпраўляйце, калі ласка. ад сябе пэрсанальна -- калі хто бачыць памылкі ў маіх форумных допісах, выпраўляйце таксама (у той жа тэме, дзе і артыкулы). для мяне гэта важна -- бо мы сапраўды ўсе мусім расьці ё ўдасканальвацца Сьмешка

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 12.09.06 15:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Па-сяброўску - гэта калі не па-мінакоўску, ага .


+10, ага.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 15.09.06 20:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сьмешка На мой погляд - зараз самае галоўнае стварыць цікавы кантэнт па-беларуску. Якім правапісам не істотна. Мне больш падабаецца тарашкевіца і да яе трэба пераходзіць, але не зараз, калі шмат хто ўвогуле не разумее беларускай мовы. Спачатку навучыць зразумелым словам, а потым перайсці да больш складанага. Таму я за тое, каб мова была... ну як бы гэта сказаць... ну спецыяльна не ўскладнялася. За тое, каб захоўваць правапіс аўтара, нават калі ён піша лацінкай.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.09.06 15:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

ў інтэрнэце вельмі карысна карыстацца тарашкевіцай, бо людзей, якія дрэнна размаўляць па-беларуску, яна змушае пры чытаньне больш правільна вымаўляць словы

Можна сказаць, зь языка зьняла Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.09.06 17:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya, Razz

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
backlan

Мінак





ПаведамленнеДададзена: 29.11.06 1:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

калі глядзець шырэй, то безумоўна асноваю беларускага правапісу павінна быць тарашкевіца, толькі крыху рэфармаваная. гэта тычыцца, напрыклад, правапісу замежных слоў. дарэчы, сам Тарашкевіч у прадмове кажа пра гэта:

Практыка жыцьця i прасьвечаная крытыка гадоў прызналi, што “ўсё найважнейшае зроблена добра”. Правапiс усталiўся i мае за сабою некаторую традыцыю.
Але тая самая практыка i крытыка паказалi на некаторыя пахiбы, а нават, хоць толькi часткова, i паправiлi iх.
Аўтар “Бел. грам. для школ” сам цяпер бачыць дужа выразна цэлую чараду яшчэ спрэчных пытаньняў (у аканьнi, у правапiсе чужаземных слоў i iнш...), бачыць патрэбу i магчымасьць спрашчэньня правапiсу, але не бярэцца праводзiць якiя-колечы паважнейшыя зьмены такiм iндывiдуальна-партызанскiм спосабам, накiдаючы свой праект праз школьны падручнiк. Гэта павяло-б толькi да шкоднага хаосу.
Рэформа правапiсу, калi мае быць праведзена, мусiць быць праведзена ў цэласьцi ды ў сувязi з рэформай пiсьма i пераглядам граматычных формаў (морфолёгiя).
Адпаведныя праекты павiнны быць апрацаванымi паасобнымi адзiнкамi, але прайсцi праз публiчнае сiта грамадскай i навуковай крытыкi перш, чым маюць быць уведзенымi ў жыцьцё аўторытэтам культурных устаноў. Бо тутака пасьпех, запраўды, можы быць людзём на сьмех.
Горш за тое: непавязаныя, паасобныя зьмены “на лепшае” могуць заграмазьдзiць i загарадзiць дарогу да запраўды добрай рэформы.
Дзеля гэтага аўтар устрымаўся ад увядзеньня i тых зьмен, якiя прыняла “Акадэмiчная Конфэрэнцыя па рэформе правапiсу i азбукi”, склiканая Iнстытутам Беларускае Культуры 14 лiстапада 1926 г. ў Менску.
Ёсьць над чым падумаць i папрацаваць, дык можна i трэба пачакаць, высьцярагаючыся, каб лепшыя новыя дэталi, не псавалi больш-менш неблагога цэлага, якое ўжо iснуе.

вось так, усё ж такі разумны чалавек быў - прадбачыў будучыню
Угару
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Стварэньне сайта Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 186018 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў у якім узросьце вашыя дзеці пачалі (пачынаюць) размаўляць? 67 mama Halja 75128 22.02.11 20:39
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У якім месяцы/сэзоне лепш цяжарыць і нараджаць? 19 Halina 31402 5.10.07 14:18
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто патрабуе больш часу - дзеткі, якім 2 тыдні альбо годзік? 26 LaVita 40261 1.06.07 15:11
Alina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзякуй шчырым людзям за такі файны сайт!!! 21 Ліцьвін 36225 17.02.07 20:56
Алена Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map