|
|
|
|
| Аўтар |
Паведамленне |
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6344
|
|
Вось такая флэшка, каб вучыцца чытаць простыя словы. Працяг будзе. Разлічана на дзетак 3-5 гадоў, якія ўжо ведаюць літары і хаця б на мінімальным узроўні складаюць склады. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Tanya
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 1579 Адкуль: Менск
|
|
_________________
  |
|
| Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 3307 Адкуль: Менск
|
|
_________________
 |
|
| Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6344
|
|
Другая флэшка. НОЧ, НОЖ, САД, ДАХ, НОС, СОН, СЫР, РЫС, РАК, МАК
У мяне яшчэ выбраны падобныя 3-х літарныя словы на 2-3 флэшкі, а потым буду больш складаныя рабіць. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6344
|
|
Хацелася б пачуць водгукі наконт гэтых флэшак (акрамя ваў  ), а таксама пажаданні на наступныя. Ці лічыце вы гэта карысным, магчыма вы ведаеце нейкую іншую цікавую форму - дзяліцеся. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Alenka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 1829 Адкуль: Менск
|
|
julcik, флэшкі файныя!  Прыгожа намаляваныя, зразумелыя канкрэтныя малюнкі. Спадабалася, што флэшка бясконцая  , то бок можна чытаць і чытаць, пакуль ня вывучыш словы. Ідэю ты на Сонейку ўзяла? Там флэшкі з гукам, але вось я і ня ведаю, як лепш, з гукам ці бяз гуку. Увечары Алесіка запытаюся, ці патрэбны гук.
Працяг флэшак вельмі патрэбны. Калі будзеш рабіць больш складаныя словы, можна паспрабаваць на склады іх разьбіваць колерам, кшталту такога: сабака.
Так робяць у некаторых разьвіцьцёвых кнігах, прычым націскны склад - заўжды чорны. На мой погляд, так варта зрабіць у некалькіх (2-4) флэшках на 2 склады (і ў некалькіх флэшках на 3 склады), каб дзіцё вучылася бачыць менавіта склады, а ў наступных флэшках рабіць ужо ня трэба (няхай малыя самі думаюць). _________________
 |
|
| Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6344
|
|
Alenka, ідэя была даўно, але ў іншым выглядзе (каб малюнкі кожны раз абіраліся выпадкова з заданага спіса), са складаным рандамайзерам, які фігова працаваў. Аліна падказала, як гэта зрабіць з меншымі высілкамі. Спосаб - адтуль.
А які там гук? У мяне ёсць дыск з рознымі гукамі, можна дадаць нешта. Але ў прынцыпе калі дзіця займаецца нечым у цішыні, мне больш падабаецца  ).
Па складах - так, я думала дзяліць па складах. праўда я думала ставіць рысачку, накшталт са-ба-ка. З колерам лепей успрымаецца? _________________
 |
|
| Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 3307 Адкуль: Менск
|
|
Франку спадабалася. Чытаў з задавальненьнем, так што чакаем працягу.
Складаныя словы можна выдзяляць і колерамі, хай вучацца чытаць неразбітыя рысачкамі словы.
Вось толькі я сон і ноч пераблытала.  _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Alenka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 1829 Адкуль: Менск
|
|
julcik, наконт гуку - там цёця прамаўляе напісаныя словы. Плюс, калі карцінка абраная правільна, "радасны гук" (ня ведаю, як яго назваць, лепш сама паслухай). На мой погляд, дзіцяці з гукам цікавей.
У "Буквары" Жукавай, па якім вучацца расейскія дзеткі і які раіць Міністэрства адукацыі РФ, традыцыйнае дзяленьне на склады рысачкамі. Клышкаўскі "Буквар" не магу зараз знайсьці, каб паглядзець. У разьвіцьцёвых расейскіх кнігах (кшталтку Лены Данілавай) дзяленьне на склады колерам, колеравае дзяленьне таксама бачыла ў прэзэнтацыях. Ці ўспрымаецца лепей з колерам - здаецца, так. Паспрабуй Яніку паказаць 2 варыянты: з рысачкамі і з- колерам. Цікава, які варыянт ён упадабае. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6344
|
|
Alenka, мы чытаем рысачкамі, бо я друкую чорна-белае. Так што эксперымент ужо не чысты - ён ужо прызвычаіўся рысачкамі.
Не хачу "цёця чытае", у мяне няма добрага мікрафона. Радасны гук можна пашукаць. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Алеся & Макс
Актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 23.04.2006 Паведамленні: 88 Адкуль: Менск
|
|
julcik, а можна да буквара вокладку?  І, калі можна, то капірайт туды паставіць, бо хачу раздрукаваць на каляровым прынтары ды сшыць Дануце такі прыгожы лемантарык. А фонавы капірайт на кожнай староначцы не вельмі глядзіцца
Магу нават пад'ехаць з флэшкай, каб такі варыянт не вывешваць ў сетцы, або спампаваць напрамую.
Дарэчы, мо лепш назваць Лемантар - ад лац. elementaris - элементарны, падставовы, бо слова буква ў нас няма.... (першыя беларукія чытанкі называліся лямантарамі) (кансультаваўся са Зм. Саўкам  ) _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Pani
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 19.05.2009 Паведамленні: 70
|
|
julcik,
па-першае, вялікі дзякуй за такую прыгожую, цікавую і карысную рэч. У мяне ў яе з захапленнем гуляюць дзеці ад 2 да 10 год (агулам 6 асоб).
У іх (дзяцей) ё толькі 2 пажаданні: "радасны гук" і працяг. 3 літары - гэта лёгка. Мы сустрэліся са складанасцю калі ё 4 літары, дзе толькі 1 галосная (2 зычныя разам).
Мне падаецца, што называцца гэта мусіць "Лемантар" - кніжка пад такой назвай у нас ёсць - яна вучыць чытаць лацінкай, словы там падзелены злучком.
І самае галоўнае - віншуем вас з мужам з нараджэннем сына. Было вельмі прыемна пазнаёміцца.  _________________
 |
|
| Угару |
|
|
stasia
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 1327
|
|
А я б нізавошта не дзяліла рысачкамі. Спачатку вучыш чытаць рысачкамі, а пасля адвучаеш. Глупства. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Lisa
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 10.02.2007 Паведамленні: 241 Адкуль: Маладэчна
|
|
Літары мы з Гануляй яшчэ не вучылі. Але і ў свае 2,2 гады яна любіць часам пагуляць у "Склады". Гануля гаворыць няшмат, некаторых гукаў у яе арсенале зусім няма, некаторыя скажоныя, таму мне падабаецца назіраць, як яна ціскае кнопкай мышы хоць куды, а пасля спрабуе паўтарыць за цёцяй: "Ко" ці "са". Так што мы вучымся не чытаць, а вымаўляць.  Дзякуй.  _________________
 |
|
| Угару |
|
|
|