Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Фільмы Леаніда Нячаева

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кіно, музыка і TV
 
Аўтар Паведамленне
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.04.09 11:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сёньня, 21 красавіка, а 18-й у кінатэатры "Цэнтральны" адбудзецца паказ новага фільма-казкі "Дзюймовачка" і сустрэча з рэжысэрам - ЛЕАНІДАМ НЯЧАЕВЫМ.

Менавіта Леанід Нячаеў зьняў такія фільмы нашага дзяцінства, як "Приключения в городе, которого нет", "Приключения Буратино", "Про Красную Шапочку", "Проданный смех", "Сказка о Звёздном мальчике", "Рыжий честный влюблённый", "Питер Пэн"... Рэжысэру нядаўна споўнілася 70 гадоў, ён жыве ў Маскве і рэдка прыяжджае ў Менск, таму сёньняшняя сустрэча зь Леанідам Нячаевым - рэдкая падзея.

Мы зь дзецьмі зьбіраемся на сустрэчу. Мамы зь дзеткамі, далучайцеся!
Кошт квітка ўсяго 3 тыс. р.
А вось крыху пра фільм:
Выцемка:
Новая сказка поставлена по уже давно написанному сценарию Инны Веткиной. Так случилось, что возможность осуществить проект появилась лишь недавно, поэтому Нечаев дорабатывал сценарий уже с дочерью Веткиной.

«Дюймовочка» Леонида Нечаева - это новая «Дюймовочка», отличающаяся от оригинальной сказки Андерсена, как это было и задумано Галиной Веткиной. Главные герои фильма - Дюймовочка, Жабик, Кротик, появился также юный король и несколько эльфов, которым отведены особые роли. Мелодичные музыкальные темы к «Дюймовочке» написаны Евгением Крылатовым, в произведениях которого, как правило, много эмоциональности, лирики и философии. Над текстами работал поэт-песенник Юрий Энтин. В фильме прозвучит более 30 музыкальных композиций.

В ролях: Taня Вacилишинa, Лия Ахеджакова, Леонид Мозговой, Ольга Кабо, Светлана Крючкова.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.04.09 19:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, шкода,што інфа з'явілася запозна Плачу!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.04.09 21:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

helin, няшмат вы згубілі, што не пайшлі. Сьмешка Занудны нейкі фільм, безь дзеяньня і амаль безь сюжэту, збольшага размовы высакамоўным стылем. Хаця некалькі актораў добра гралі (і тым самым крыху фільм выратоўвалі) і музыка Крылатава спадабалася, фільм больш чым на "троечку", на жаль, не цягне.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 21.04.09 22:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мне і іншыя працы гэтага рэжысёра ніколі не падабаліся, асабліва ў дзяцінстве Афігець-застрэліцца!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 22.04.09 12:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

не, ну Бураціна -- файнае кіно! гэта ж тое, што тут, у Менску, здымалася?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.04.09 19:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Бураціна -- файнае кіно! гэта ж тое, што тут, у Менску, здымалася?

Тое, па ідэі. Але я яго не любіла. Больш падабаліся розныя прыгодніцкія фільмы, асабліва паводле Жуля Верна. Альбо перакладныя нямецкія фільмы паводле казак.
Дарэчы, Мірцік таксама фанацее па Дзецях капітана Гранта, а да Бураціны на экране абсалютна абыякавы.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 23.04.09 22:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а ў нас -- што Адась, што Валік -- з захапленьнем глядзяць. І песьні там якія! Акуджава, дарэчы.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 24.04.09 0:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Блін - вы такія складаныя фільмы глядзіце... А мы толькі мульцікі і рэкламу Razz

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.04.09 3:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І я "Прыгоды Бураціна" люблю. А дзецям пакуль не паказвалі чамусьці.
Дарэчы, учора з Алесем больш падрабязна "Дзюймовачку" абмяркоўвалі. Алесю фільм спадабаўся, малы нават зразумеў зь яго больш, чым я чакала. Мо дарма я так фільм раскрытыкавала? Сьмешка Трэба будзе яшчэ раз яго паглядзець.

У фільме быў вялізны плюс - добрыя песьні, зь якасным тэкстам і запамінальнай мэлёдыяй. Знайшла іх сёньня ў караоке. "Песьня жабы" спадабалася ў фільме найбольш http://www.karaoke.ru/catalog/song/17241 Прыкольныя там словы:
До тебя никто другой
Не достиг такого взлёта,
Спи мой, жабик, дорогой,
Гений из болота.
Спи мой, жабик, дорогой, ква,
Гений из болота, ква.

Супэр спалучэньне - "геній з балота"! Сьмешка Неяк яно дапасуецца да першай асобы ў нашым каралеўстве...

З актораў, якія гралі ў фільме, Алесю найбольш спадабаліся Лія Ахеджакава (Мыш) і Леанід Мазгавы (Крот), а таксама Таня Васілішіна (Дзюймовачка), а я ў захапленьні ад хлопчыка, які граў Жабіка, - Дзімы Карандзіна. Такі міленькі пухленькі вогненна-руды хлопчык http://www.eralash.ru/library/Description/632/index.php?Page=200
Дарэчы, менавіта за гэтую роль Жабіка яму далі прыз нейкага фэстывалю "За найлепшую дзіцячую ролю". Цікава, у якіх фільмах мы гэтага хлопчыка яшчэ ўбачым, бо твар у яго выразны і талент ёсьць.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.04.09 3:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Артыкул пра фільм Леаніда Нячаева "Рыжы, сумленны, закаханы" («Рыжий, честный, влюбленный») у "Камсамолцы": http://kp.by/daily/24283.3/477957/?geo=3

Зараз у Музэі гісторыі беларускага кіно (Сьвярдлова 4, тэл. 227-10-75) праходзіць тэматычная выстава (кінастроі, эскізы, рэквізыт) і рэтраспэктыва фільмаў Леаніда Нячаева:
25 красавіка — «Прадазены сьмех»; 2 траўня — «Казка пра зоркавага хлопчыка»; 16 траўня — «Рыжы, сумленны, закаханы»; 23 траўня — «Пітэр Пэн»; 30 траўня — «Не пакідай».

Вычытала яшчэ цікавую рэч на сайце гэтага музэю http://www.sverdlova-4.joy.by/ , што яны могуць арганізаваць паказ фільмаў зь іх калекцыяў для групаў. Мо выбрацца нам Дзеткаўскай тусоўкай на які мульцік ці фільм?
[мад.: працяг пра Музей кіно тут]

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81602 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60892 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45957 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26869 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47365 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map