|
|
|
|
| Аўтар |
Паведамленне |
Nadzeyka
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 20.02.2007 Паведамленні: 770 Адкуль: Менск, Серабранка
|
|
Папярэдняя інфармацыя: гэтым летам на Браслаўскіх азёрах. З 28 чэрвеня па 4 ліпеня  Далучаемся, хто жадае
Мы заўсёды на Абстэрна адпачывалі. Але там арганізаваныя месцы для намётаў, і побач суседзі хутчэй за ўсё могуць быць. Калі хто ведае лепшыя месцы, з здавальненнем бы паехалі туды  Парайце, калі ласка..
Ну і сэнсу на выходныя ехаць на Браславы не бачу, але калі хто раптам паедзе, паспабуем скінуць каардынаты, ці дзе на трасе сустрэць.
Па досьведу мінулага году, не на машыне так ніхто і не паехаў, ... але калі хто-небудзь наважыцца паехаць на аўтобусе, у Браславе сустрэнем і адвязем да месца
(калі вельмі-вельмі захочацца, будзе спрыяць надвор'е, і раптам будзе ў каго магчымасць застацца і яшчэ на тыдзень, то я б з дзецьмі засталася, галоўнае каб было каму дровы пілаваць  ))
колькі ж "калі" атрымалася.. Да лета вызначымся  _________________
  |
|
| Угару |
|
|
taciana
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 21.01.2007 Паведамленні: 54 Адкуль: Miensk
|
|
Спадзяемся далучыцца да Вас.  |
|
| Угару |
|
|
nata
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 23.04.2006 Паведамленні: 119 Адкуль: Менск, Уручча
|
|
А чаму не з 27 (СБ) па 5 (НД)?  _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Lisa
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 10.02.2007 Паведамленні: 241 Адкуль: Маладэчна
|
|
А вы маеце досвед адпачынку ў намётах з малымі дзецьмі? Мне хочацца, але крыху страшнавата.
А яшчэ зрабіце невялічкую рэкламу  Браслаўскім азёрам (на Блакітных была, а там не) + раскажыце, як доўга туды дабірацца на машыне + колькі каштуюць суткі "пастою". _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Nadzeyka
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 20.02.2007 Паведамленні: 770 Адкуль: Менск, Серабранка
|
|
taciana, мы таксама спадзяемся на вашу кампанію
| Выцемка: |
А чаму не з 27 (СБ) па 5 (НД)?
|
Таму што трэба сабрацца ў дарогу, пабегаць па крамах, у пятніцу тое зрабіць цяжка Але калі атрымоўваецца выехаць толькі ў суботу, то я магу напружыцца і пазьбіраць рэчы раней. Ну і на працу ў панядзелак мужу Трэба яшчэ ж і пасля такога адпачынку адпачыць
| Выцемка: |
А вы маеце досвед адпачынку ў намётах з малымі дзецьмі? Мне хочацца, але крыху страшнавата.
|
Lisa, вось тэмка з мінулага года. Як усё пачыналася і чым скончылася) http://dzietki.org/forum/viewtopic.php?t=1085
У фотаальбоме ёсць фотаздымкі
| Выцемка: |
раскажыце, як доўга туды дабірацца на машыне + колькі каштуюць суткі "пастою".
|
калі паедзем на Абстэрна, то там бясплатна. Толькі рыбалка была раней платная. Колькі каштуе на іншых стаянках на тэрыторыі парка, можа хто іншы падкажа Ехаць 250 км, гадзіны 4 прыкладна.. _________________
  |
|
| Угару |
|
|
nata
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 23.04.2006 Паведамленні: 119 Адкуль: Менск, Уручча
|
|
| Выцемка: |
А чаму не з 27 (СБ) па 5 (НД)?
|
Ну, гэта я, шчыра кажучы, так, тэарэтычна
| Выцемка: |
Але калі атрымоўваецца выехаць толькі ў суботу
|
Бо ў мяне хутчэй за ўсё атрымаецца толькі ў панядзелак. Калі ўвогуле атрымаецца...
А вось назад я б у НД усё ж такі, хаця і мне ў ПН на працу.
Ну да мы гэта з Лёшам можам абмеркаваць на працы за кубачкам кавы, бо пакоі ж насупраць.  _________________
 |
|
| Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6335
|
|
Магчыма ў нас атрымаецца на пэўны час далучыцца (хаця тэрмін і "стрёмный") _________________
 |
|
| Угару |
|
|
stasia
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 1319
|
|
Магчыма мы. Вось толькі дакладна не ведаю _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Alaksandar
Зарэгістраваны: 27.09.2007 Паведамленні: 9 Адкуль: Асаналіеўшчына
|
|
Народ! Браславы далёка! Я супраць! І мая сям'я таксама. Нават пытаньне з машынай не так напружвае як адлегласьць ад Менску і нармальнай лякарні (калі што якое). Я проста бліна катэгарычна супраць. Мы на браславы пры ўсёй нашай да іх любові не паедзем. Зараз так з ходу наконт альтэрнатыўнага месца не скажу, але чым дрэнныя Іслач Нёман і Вяльля? Трэ пасядзець над мапай трохі, але тым ня менш, мая пазыцыя такая |
|
| Угару |
|
|
Lisa
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 10.02.2007 Паведамленні: 241 Адкуль: Маладэчна
|
|
| Выцемка: |
Браславы далёка!
|
З гэтым я згодная. Мы б вельмі хацелі далучыцца, але гэта сапраўды вельмі далёка.  _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Nadzeyka
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 20.02.2007 Паведамленні: 770 Адкуль: Менск, Серабранка
|
|
усім ку-ку
Кампанія на Браславах нам будзе?
Мы едзем на Абстэрна на мяжы Браслаўскага і Міорскага раёнаў, бо іншых прапаноў не было). Але не ў тым складзе. Мужу такі не далі адпачынак ((. Але я з дзецьмі еду. Са мной паедзе як мінімум свякроўка. Таму без дадатковай кампаніі я на будні не застануся))
Мы выязджаем 27га, разбіваем лагер. Муж у нядзелю едзе ў Менск і вяртаецца да нас на вялікія выходныя 3-5 ліпеня)). Ну і разам пасля дадому.
Таму летнік будзе з 27 чэрвеня па 3-5 ліпеня. _________________
  |
|
| Угару |
|
|
taciana
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 21.01.2007 Паведамленні: 54 Адкуль: Miensk
|
|
Мы можам далучыцца 2 (3) ліпеня. |
|
| Угару |
|
|
lizzy
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 30.05.2007 Паведамленні: 251 Адкуль: Крупіца, Менскі раён
|
|
і мы з вамі паедзем! якраз ужо збіралася пісаць тут ды пытацца ці хто варушыцца, каб на браславы паехаць  будзем усім сямействам 2 дарослых і міраславік  можа захопім яшчэ з сабой сяброўку з дзеткай 1,5 год. але далучыцца зможам толькі 29 ці 30 ліпеня _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Nadzeyka
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 20.02.2007 Паведамленні: 770 Адкуль: Менск, Серабранка
|
|
lizzy, супер! Тады мы разбіваем лагер на выходных, а муж вернецца позна ў нядзелю - зможаце сустрэцца, ён на мапе пакажа, дзе нас шукаць  Ці калі кропкі на гуглз фота з космаса будзе дастаткова, зможа выслаць каардынаты). _________________
  |
|
| Угару |
|
|
lizzy
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 30.05.2007 Паведамленні: 251 Адкуль: Крупіца, Менскі раён
|
|
Nadzeyka,
у мяне вось тут пытанні ўзніклі па зборах. што вы з сабой бралі летась і што будзеце браць для дзяцей? а калі дождж? дзе можна для малеч гумавыя боты ды дажджавік купіць? якія рэчы былі проста неабходны, а якіх не хапіла ў мінулым годзе? і яшчэ, можа што нам трэба ўзяць каб вам лягчэй было? а, вельмі цікава што вы з ежай рабілі. мы думаем кацялок узяць ды гатаваць якія супчыкі ды бульбу тушыць. а там жа напэўна можна куды пад'ехаць у краму мяса якога купіць на раз прыгатаваць, напрыклад, а то наш татка без мяса зачахне  я яшчэ раз ыорум леташні перачытаю каб ведаць больш падрабязна. ужо хочацца пахутчэй адпачыць. ну і спадзяюся з надвор'ем нам пашэнціць  _________________
 |
|
| Угару |
|
|
|