Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Цяжарныя адведкі

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.01.09 17:26    Загаловак паведамлення: Цяжарныя адведкі Адказаць з выцемкаю

          
mama Halja пісаў(-ла):
як па нашаму называецца Babyshower Пытальнік

mama Halja, у Беларусі такое не праводзяць, таму і назвы няма. Прымхі, што да родаў нічога для дзіцяці нельга купляць, надзвычай моцныя.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 30.01.09 17:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так, у нас ні-ні.
Я не моцна ў прыкметы веру, таму ложак, каляску і розныя такія рэчы ў выбары якіх я хацела асабіста прымаць удзел, мы набылі загадзя. Але рабіць нейкае свята і прымаць падарункі ад іншых я бы забаялася.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 30.01.09 19:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Я не моцна ў прыкметы веру, таму ложак, каляску і розныя такія рэчы ў выбары якіх я хацела асабіста прымаць удзел, мы набылі загадзя.

І я ўсё набывала сама і загадзя, бо разьлічваць няма на каго. Але прымаць падарункі да нараджэньня неяк дзіўна... Мы да такога не прызвычаіліся.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 31.01.09 20:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Але ўсё роўна, як бы вы назвалі гэта па-беларуску. Ну, нама ў Беларусі дня Паздякі, але ж назва ёсьць. Я вось нешта думаю, думаю, але нічога ў галаву не прыходзіць.

Дарэчы, у Амэрыцы ўсе беларусі вельмі добра думку мяняюць. Я ведаю толькі адну жанчыну, што адмовілася нешта прымаць загадзя, а ўсе астатнія ўсё рыхтуюць загадзя і радыя такім сьвятам. Вось толькі імя па-нашаму няма . Плачу!

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 31.01.09 21:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Але ўсё роўна, як бы вы назвалі гэта па-беларуску

цяжарныя адведкі

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.02.09 21:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы рабіць будзем. Але я бачу ў гэтым такі сэнс - мы цябе чакаем, мы цябе любім. Таму называць будзем "Сьвята чаканьня". Па традыцыі гэта сьвята - дзявочнік. Так што будуць толькі жанчыны. Я планую зрабіць запрашэньні ад імя дзеткі, накшталт: Запрашаю Вас да мамы парадавацца, што ў яе жываце расту я.
Пляную зрабіць піжамную тусоўку. Апранем піжамкі, будзем есьці марозіва і глядзець сьлюнявыя камедыі.
Падарункі абавязкова патрэбны - і маме і малышу.

Ой, наофтопіла, sorry)).

Карацей мая прапазыцыя - сьвята чаканьня.

А яшчэ муж прапанаваў пасьля нараджэньня зрабіць не адведкі, а прыветкі)).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 6.02.09 23:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Афтопік
Сьвята чаканьня ці цяжарныя адведкі ў нас весела атрымалася. Жанчына зусім не ведала, вельмі зьдзівілася, нават крыху прасьлязілася на пачатку. Елі, гуляліся ў гульні, размаўлялі, разгортвалі падарункі (будучая мама разгортвала, а мы назіралі), дарослыя дзеці гралі на піяна - было вельмі файна, малыя - дурэлі.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.02.09 0:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дзякуй, што ў асобную тэму перанеслі)).

Я вось што думаю. Чаму нельга да нараджэньня? Сглазіць ці што? Чаму шмат хто баіцца сказаць пра цяжарнасьць да трох месяцаў (не ўсім, а хаця б родным). Бо раптом што - адказваюць мне сяброўкі...
Я лічу, што гэта ўсё суявер'і.
Правы, якія мае дзіцёнак (з кніжкі Януша Корчака):
1. Дзіцё мае права быць хворым.
2. Дзіцё мае права быць такім, якое яно ёсьць.
3. Дзіцё мае права на сьмерць.

Брутальна? Так. Але гэта факт. Мне здаецца, што не купляючы дзіцю нічога раней, чым трэ і ня робячы розных сьвятаў, мы баімся не за дзіця, а за свае эмоцыі. А гэта троху эгаізм, не? Чым больш баімся, тым больш здараецца. Праўда тое, у што мы верым.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 10.02.09 17:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наста, тут троху складаней. Беларусь па ранейшаму застаецца апошняй паганьскай краінаю ў Эўропе. Не па назве, а па духу. Гэта закладзена ў падсьвядомасьць, пакаленьнямі людзей, якія верылі ў тое, што шкоду можна нанесьці словам, поглядам ці нават думкамі. Таму ствараўся жорстка рэглямэнтаваны парадак таго Як Мае Быць. Вось мы і працягваем кіравацца гэтам парадкам. Я асабіста страшэнна гэтым ганаруся і мне гэта падабаеццца. Проста таму, што такога больш нідзе няма. Але тым ня меньш, факт затаецца фактам - такія забабоны, данінана старажытнай тутэйшае традыцыі. Таму цяжарнасьць усемі магчымімі сродкамі намагаліся незаўважыць, таму дзіця да 40 дзён нікому не паказвалі. Бо трэба было абараніць як дзіця так і маць (і ўсіх астатніх ад іх таксама, бо цяжарнасьць лічылася часам, калі жанчына перастае цалкам на 100 адсоткаў належаць да сьвету жывых, таму робіцца ў пэўнай ступені небяспечнай навакольным). Магу дадаць, што статыстычныя лічбы сьмяротнасьці сярод парадзіх ды немаўлятак, за канец 19 стагодзя проста жахаюць сучаснага чалавека. Таму натуральна мінімізачыя кантактаў з тэарэтычнымі носьбітамі рознаё заразы ды проста стрэсагенных фактараў была жыццёва неабходна.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 10.02.09 17:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне пра цяжарнасць малазнаёмым людзям прасцей расказаць, чым сваякам. Таму калі раптам што - яны нічога не спытаюць. А свае будуць доўга абмяркоўваць і шкадаваць.

А яшчэ я расла сярод забабонаў. Некаторыя я адкінула, з некаторымі знайшла кампраміс, але некаторыя выконваю.
І, дарэчы, сярод усяго найболей веру менавіта ў зглаз, ці дурное вока ці не важна як назваць. Я ведаю канкрэтных людзей (добрых людзей, з якімі ў мяне добрыя адносіны і г.д.), якім ні ў якім разе нельга на пытанне пра Янку адказаць, што ён здаровы - бо ён захварэе ў той жа дзень. Гучыць смешна, але працуе.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 10.02.09 22:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дзякуй Богу, я больш у такія рэчы ня веру! Усё ў Божых рукох.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.04.09 23:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы сёньня рабілі сьвята чаканьня. Муж з'ехаў, таму быў сапраўдны дзявочнік (не ўлічваючы хлопца ў жываце адной з гасьцей і, мажліва, нашага))).
Добра пабавілі час. Падарункі нам спадабаліся, і асабліва спадабалася тое, як госьці стараліся давесьці нашай дзетке, што яны яго (яе) чакаюць і будуць вельмі радыя пабачыцца.
Скажу Вам - вельмі гэта прыемна! І дзетке нібыта спадабалася)).

І ўвогуле, усе знаёмыя, якія раздзяляюць нашыя погляы, заходзяць да нас цяпер з чым небудзь для дзеткі. Крэмік, распашонка - дробязь, а так прыемна!!

У нас ужо ўсё стаіць - камод з высьціранымі і адпрасованымі рэчамі, набор для гігіенічных працэдур, ложачак (хаця мы ім ня надта зьбіраемся карыстацца - гэта так, для спакою родных). Скажу Вам па праўдзе - вельмі прыемна прасынацца і ўсё гэта бачыць. Адразу настройваешся на пазітыў!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
prishizojka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.03.2008
Паведамленні: 50

ПаведамленнеДададзена: 8.09.10 0:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я назвала сваё свята -"буслік-party". Адзначылі надзвычай хораша - дзявочнік-пікнічок. ФОтаздымкі можна паглядзець тут http://picasaweb.google.com/prishizojka/LuLdNF?authkey=Gv1sRgCIS5ho79ocim7wE#, а пра само свята пісала ў ЖЧ http://prishizojka.livejournal.com/47265.html

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 8.09.10 0:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сёньня даведалася пра паслугу бэбішаўэра у цэнтрах 3D ультрагуку. Тутака такое робяць толькі для фану - чыста на карцінкі пазырыць. Аніякае дыягностыкі такім ультрагукам не праводзяць. Дык вось у гэтых цэнтрах можна замовіць узістку, кабінет і памятныя дробныя фатаздымачкі дзіцёнка для кожнага запрошанага. Узістка будзе паказваць усім дзетку і даваць паслухаць сэрца і распавядаць пра тое што тамака кантрэтна зараз разьвіваецца. Запіс дзеткі праводзіцца загадзя здаецца.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 8.09.10 9:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker,
гэта ўжо не бэбі-шаўэр, а бэбі-шоўэр нейкі атрымліваецца.
Мне ідэя не падабаецца. Пе-першае, няма чаго лішні раз УГД рабіць, па-другое -- сам такі стрыптыз не надта прыемны. ІМГА

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 460 julcik 460333 4.12.18 14:41
drakosha2000 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 96962 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 110366 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Карысныя гульні для нашых дзетак 26 pink_by 55106 28.03.12 13:28
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ідэя для ТБШ 3 наталька 17111 21.06.06 1:11
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map