|
|
|
|
| Аўтар |
Паведамленне |
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 5715 Адкуль: Miensk
|
|
Пачынаем падрыхтоўку. Прапановы, парады і любая іншая дапамога - вітаюцца! _________________
Skype: Kryscina
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
| Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 5715 Адкуль: Miensk
|
|
На дадзены момант маю 2 рэальныя варыянты памяшкання:
ДК МАЗ (ст.м. Аўтазаводская), але там магчыма толькі 6 студзеня ў 16:00
і Дом культуры інвалідаў па зроку на Уральскай (1 прыпынак на трамваі ад ст.м. Трактарны завод альбо 5 прыпынкаў ад Плошчы Перамогі), час можна абіраць, але вызначыцца трэба да аўторка.
Вашыя меркаванні? _________________
Skype: Kryscina
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
| Угару |
|
|
hormashyki
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 24.05.2006 Паведамленні: 711
|
|
у такім выпадку лепш ДК Маз, бо там ці 1 прыпынак прайсці ці праехаць. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 5715 Адкуль: Miensk
|
|
Ці сапраўды большасць прывязаная да метро? Бо калі асноўная маса паедзе машынамі альбо таксоўкамі, то Ўральская ўсё ж бліжэй да цэнтру. Ды і 6-е - гэта амаль праваслаўнае Раство, ці не з'яедуць усе да радні? _________________
Skype: Kryscina
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
| Угару |
|
|
Vola
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 17.05.2006 Паведамленні: 1686 Адкуль: Менск
|
|
Kryscina, думаю, што раз'едуцца. Падаецца, што цікавей адзначаць якога 30. Калі магчыма на гэты час забраніраваць памяшкаццне.
ЗЫ Дзякуй, Kryscina.  _________________
 |
|
| Угару |
|
|
hormashyki
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 24.05.2006 Паведамленні: 711
|
|
Проста з метро заўсёды больш мабільны атрымліваешся, можаш у любы момант пад'ехаць ці наадварота сыйсьці. Не ва ўсіх ёсць машыны, Трэба каб людзі можа проста прагаласавалі. Хаця бы прыкінуць, як большасць наведвальнікаў форума думае. Адчыні ў гэтай тэме апытанне. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 3315 Адкуль: Менск
|
|
| Угару |
|
|
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007 Паведамленні: 1422 Адкуль: Менск
|
|
Лепей да НГ, як па мне.
Пра апытанку - добрая ідэя  _________________
 |
|
| Угару |
|
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 14.03.2006 Паведамленні: 6345
|
|
Мне ўсёроўна, мы будзем на машыне і нікуды не з'едзем. _________________
 |
|
| Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 5715 Адкуль: Miensk
|
|
Давайце пакуль так: я пагляджу абодва памяшканні на прадмет таго, наколькі яны зручныя для нашых мэтаў. Тады вырашым. Адначасова прымаюцца і іншыя прапановы.
У прынцыпе, можна ізноў, як і летась, дамовіцца з памяшканнем пры касцёле ў Серабранцы. Яно проста цудоўнае, адзіны мінус - даезд для сем'яў без машын. З іншага боку - летась было шмат ахвотных дапамагчы з даездам. _________________
Skype: Kryscina
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
| Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 5715 Адкуль: Miensk
|
|
Спадарства!
Прапаную абмеркаваць ідую, якая неаднаразова агучвалася многімі ў мінулыя гады: давайце пашырым удзел бацькоў і цэлых сем'яў у арганізацыі і правядзенні свята. З гэтай мэтай прапаную:
1. Усім (нават дарослым) прыходзіць на свята ў нейкім строі альбо хаця б масцы ці з нейкай цікавай дэталлю строя, праводзіць конкурсы строяў, абіраючы не толькі асобнага носьбіта, але і сямейны падыход да справы (напрыклад, нехта ўсёй сям'ёй пераўтворыцца ў Беласнежку і 7 гномаў, альбо ў піратаў ці рыцараў, коцікаў ці зайчыкаў). Для дзяцей з'явіцца цікавы конкурс - адгадаць, што гэта за персанаж, распавесці пра яго нешта.
2. Некаторыя сем'і, альбо асобна дзеці ці дарослыя маглі б падрыхтаваць выдатныя нумары (музычныя, танцавальныя, гульнёвыя). Памятаеце, як Наста і Юля пры дапамозе дзетак ладзілі карагоды? У многіх жа дзеткі займаюцца музыкай, танцамі, аэробікай. Многія бацькі самі з'яўляюцца спевакамі, літаратарамі альбо проста таленавітымі педагогамі, здольнымі зарганізаваць гульні, ці грамадскімі дзеячамі, здольнымі зарганізаваць што заўгодна  .
Такім чынам, каб на свяце было больш удзельнікаў, чым гледачоў, прапаную падумаць, які ўнёсак маглі б зрабіць вы асабіста, альбо вашыя сябры (запрасіце іх, калі ласка!). Ужо на аснове гэтых прапановаў мы складзем сцэнар і дапоўнім яго неабходнымі песанажамі. Калі для ўвасаблення вашых ідэяў не будзе хапаць рэквізіту альбо спатрэбіцца дапамога іншых удзельнікаў (акампанемент, бэк-вакал, падцанцоўка і г.д.) - звяртайцеся, будзем шукаць.
Пакуль што арыентуемся на дату 26 снежня - часу зусім мала! _________________
Skype: Kryscina
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
| Угару |
|
|
LaVita
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 13.06.2006 Паведамленні: 1336 Адкуль: Гомель - Менск
|
|
26 сьнежня - выходны? _________________
 |
|
| Угару |
|
|
adelka
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 16.05.2006 Паведамленні: 72 Адкуль: Miensk
|
|
нам у прынцыпе ўсе роўна дзе і калі, а таксама ў межах магчымасьцяў можам аказаць тэхнічную дапамогу... _________________
 |
|
| Угару |
|
|
taciana
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 21.01.2007 Паведамленні: 57 Адкуль: Miensk
|
|
Праводзіць сьвята пажадана ў выходны дзень, бо ў будні не ўцяку з працы.
А над карнавальнымі строямі для сябе і Ружанкі ўжо думаю. Цудоўная ідэя!  |
|
| Угару |
|
|
taciana
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 21.01.2007 Паведамленні: 57 Адкуль: Miensk
|
|
Калі ёсьць патрэба, то магу запрасіць фатографа Андрэя, які рабіў здымкі Сьвята ў мінулым годзе. |
|
| Угару |
|
|
|