Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
НРМ

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кіно, музыка і TV
 
Аўтар Паведамленне
pink_by

Свой чалавек

Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 4.07.06 13:57    Загаловак паведамлення: НРМ Адказаць з выцемкаю

На прыроду разам з N.R.M.!
Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі (ф/к Н.Р.М.) разам з гуртом Н.Р.М. абвяшчаюць а правядзеньні Першага Ўсеэнэрэмаўскага Сходу! Прасьцей: едзем на прыроду разам з Н.Р.М.! Мерапрыемства пройдзе 8-9 ліпеня на хутары, 80 км ад Менску. У праграме:
- адпачынак на прыродзе ў добрай кампаніі;
- сьвяткаваньне гадавіны ф/к;
- прыняцьце канстытуцыі Н.Р.М.;
- здымкі аматарскага кліпа на новую песьню гурта;
- вялікі электрычны(!) канцэрт Н.Р.М.!
Запрашаюцца ўсе жадаючыя! Для зручнасьці арганізаваны адмысловы маршрут аўтобуса "Менск-хутар", які выяжджае зь Менску ў суботу а палове 11-й раніцы і прыводзіць усіх назад ў нядзелю ў другой полове дня. Кошт праезду - 5 у.а. Адказы на ўсе пытаньні па тэлефоне 689 40 48.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
pink_by

Свой чалавек

Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 4.07.06 13:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://nrsm.org/
http://nrsm.org/forum/viewtopic.php?t=237&start=all&postdays=0&postorder=asc
Не стала ставіць-такі гэта ў абвесткі, бо можа не ўсім цікава. Калі нехта лічыць інакш, закіньце.
І шчэ адное пытанне: у каго ёсць намёт? (магу ўзяць у арэнду за грошы) Я б можа, нат з дзіцём з'ёездзіла. У рэшце рэшт гэта на адну ноч і лета - час для вандровак.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Алег

Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 12.06.2006
Паведамленні: 173
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.07.06 14:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмi цiкава! Калi атрымаецца, то можа паеду на мiнi-вэне Пантыак-Транс-Спорт (акрамя месца кiроўцы ёсьць яшчэ 8 месцаў). Цi атрымаецца паехаць зь сям`ёй не ведаю, але тое, што паеду я - амаль упэўнены. Калi што - пiшыце, дамовiмся.

З павагай,
Алег К.

p.s. Дарэчы, я так разумею Вы недзе ў Зялёным Лузе жывеце?! Я з Валгаградскай.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
pink_by

Свой чалавек

Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 4.07.06 15:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі шчасьлівы Ура. Ура! Бярыце нас тады, а? Я буду з дзіцём. А намёт будзе патрэбны ці ў машыне можна змясціцца? А яшчэ можам стусавацца ды пагуляць разам Сьмешка

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Алег

Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 12.06.2006
Паведамленні: 173
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.07.06 15:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

pink_by пісаў(-ла):
Вельмі шчасьлівы Ура. Ура! Бярыце нас тады, а? Я буду з дзіцём. А намёт будзе патрэбны ці ў машыне можна змясціцца? А яшчэ можам стусавацца ды пагуляць разам Сьмешка

Добра. Два пытаньнi да высьвятленьня:
1. Цi паедуць мае (ад гэтага залежыць цi разьмесьцiмся ў машыне на ноч, прынамсi дзеткам месца дакладна будзе);
2. Цi не будзе якiх перашкод з машынай (я хваляваўся, што будуць - таму ў Ракаў не паехаў, а высьветлiлася што дарма).

Па другому пытаньню мяркую ўсё будзе добра, а зь першым - паспрабую высьветлiць сёньня-заўтра (мае ў вёсцы).

З павагай,
Алег К.

p.s. А цi хопiць усiм месца ў адмысловым аўтобусе, бо я ведаю некаторых маладзёнаў з фэн-клюбу - iх там зашмат i ўсiм дакладна не хопiць.
p.p.s. Трэба высьветлiць маршрут падарожжа.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
pink_by

Свой чалавек

Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 4.07.06 15:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі шчасьлівы У любым выпадку добра. Будзем толькі ўсцешаныя, калі дзетак будзе болей.
Пытальнік Таму на ўсялякі пажарны паўтараю пытанне пра намёт: хто можа пазычыць намёт (ці прапанаваць там адное дарослае месца) (пазычанне магчымае за разумныя грошы)

Цяпер пра маршрут. Вось што ё па спасылцы, якая прыведзеная вышэй
1. Для тых, хто едзе на аўтобусе: грошы (5 у.а. з чалавека) несьці непасрэдна да аўтобуса. Сустракаемся а 10:30, мейсца будзе вядома бліжэй да суботы.
2. Для тых, хто едзе сваім ходам (зь Менску ці зь іншых гарадоў):
— на цягніку:
хуткі цягнік Гродна-Масква, альбо нешта гэтага кшталту, ідзе позна ўвечары і рана зраніцы. Выходзіць на станцыі Валожын (ня блытаць з горадам Валожын, які знаходзіцца за 15 км.) і далей 20-30 хвілін пехатою ўздоўж ракі Буянкі ў накірунку на вёску Гародзькі. Хутар знаходзіцца ў 500 м ад вёскі.
Можна дабірацца электрычкай да Маладэчна, а адтуль дызелем да станцыі Валожын.
— самаходам:
56 км па трасе на Гародню, затым 23 км па дарозе на Вільню. Будзе мост. Праз гэты мост на станцыю Валожын (яшчэ раз, ня блытаць з горадам Валожын!). Як дабрацца ад станцыі - гл. вышэй.
Таксама ніжэй падрабязная мапа праезду. Калі заблукаеце, тэлефануйце 689 40 48 (абавязкова запішыце нумар!).
3. Усім: з сабой мець намёты й спальнікі. Калі няма, паспрабуйце пазычыць у знаёмых, узяць на пракат. Пажадана, канешне, мець і намёт, і спальнік, але, на скрайні выпадак, хаця б апошні. Калі ўвогуле няма, бярыце коўдры.
4. Усім: з сабой мець грошы на квіток на цягнік (на ўсялякі выпадак, калі зламаецца аўтобус) + 2 тысячы (сяброўскі ўнёсак ) на падарунак спадару Юрасю Ляўкову, аплату дамэна nrsm.org і, калі прыйдзецца, аплату таксі з апаратам на канцэрт.
5. Усім: ежу было вырашана не набываць цэнтралізавана, таму запасайцеся тым, што вы любіце, з разьлікам на два дні. Вогнішча, прылады для шашлыкоў маюцца (пажадана ўзяць яшчэ свае, калі маюцца). Таксама бярыце ваду, піва й г.д. Зьвярніце ўвагу, што іншыя алькагольныя напоі мацней за піва ды віно забараняюцца! Таксама падумайце наконт посуду:талерка, лыжка, відэлец, нож, кубак.

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Алег

Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 12.06.2006
Паведамленні: 173
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.07.06 17:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Добра, маршрут паспрабую удакладнiць па мапе. Мае не едуць (нажаль жонка застаецца ў вёсцы дапамагаць бацькам). Месцаў у машыне (замест месца кiроўцы) 6 - толькi што пералiчыў (атрымалася памылiўся на 2 месцы Сумнік ).

Вось, такiм чынам атрымоўваецца машына з 6 месцамi i жаданьне ехаць у вандроўку - далучайцеся (паспрабую зрабiць усё, каб зьдзейсьнiць усё, што пакуль плануем). Намёта ў мяне нажаль няма, але спаць магчыма ў машыне (для дзiцяцi будзе добра, а дарослым не вельмi ўтульна, бо яна не задуманая пад тое, каб у ёй спаць - высьветлiлася пад час камандыроўкi ў Маскву). Так цi iнакш нешта магчыма прыдумаць (сьмехам: я аднойчы ў багажнiку Масквiча спаў Вельмі шчасьлівы ). Да таго ж я яшчэ зь ёй не эксперэмэнтаваў (яно там неяк раскладаецца i атрымлiваецца амаль ложак, толькi невялiкi).

З павагай,
Алег К.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
pink_by

Свой чалавек

Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 4.07.06 17:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://www.nrsm.org/images/mapa_schod.JPG Вось мапа.
Пакуль што ніхто больш не далучаецца... Я спадзяюся мы там не адныя будзем. А тое паглядзела фанклюб там усім па 20 год (ніжэй і 1 23) Гыгыгы Буду там самай старой. а Насьця самай маладой Гыгыгы

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
LeLoo

Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 148

ПаведамленнеДададзена: 4.07.06 17:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дзе купiць намёт? Упс...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
pink_by

Свой чалавек

Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 4.07.06 17:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я таксама не ведаю. Паедзем у Бігз з'ездзім, бо ў мяне спальніка нат няма... (А так можна і пад кустом Вельмі шчасьлівы ) У Спорт майстры забралі апошні спальнік пакуль я да яго дабралася і недарагі за 30 дал. Вось. Так што гэта я такая авантурыстка спадзяюся, што мне намёт пазычаць Вельмі шчасьлівы

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Partyzan

Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 05.04.2006
Паведамленні: 346

ПаведамленнеДададзена: 4.07.06 17:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А інтэрнэт вам навошта - каб у форумах сядзець? Міргаю
http://shopsearch.open.by/cgi-bin/search.cgi?findtext=%EF%E0%EB%E0%F2%EA%E0&oper=1&minp=&maxp=&info=0&x=0&y=0
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Алег

Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 12.06.2006
Паведамленні: 173
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.07.06 18:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

pink_by пісаў(-ла):
http://www.nrsm.org/images/mapa_schod.JPG Вось мапа.
Пакуль што ніхто больш не далучаецца... Я спадзяюся мы там не адныя будзем. А тое паглядзела фанклюб там усім па 20 год (ніжэй і 1 23) Гыгыгы Буду там самай старой. а Насьця самай маладой Гыгыгы

Мапу гэтую я ўжо бачыў, дзякуй! Усё роўна вазьму з сабой яшчэ адну, каб не згубiцца.
Наконт узросту - далучуся! Вельмі шчасьлівы

З павагай,
Алег К.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек

Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 4.07.06 22:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мы з Валікам таксама думаем паехаць (без малога).
Алег, на ўсялякі выпадак забіваем месца ў тваім вэне Клічнік

_________________

______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 4.07.06 23:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Цытата з белрадыё.фм
"На наступных выходных, 8-9 ліпеня, удзельнікі фан-клубу N.R.M ды іх сябры запрашаюцца на хутар пад Валожынам ля рэчкі Буянкі. Гэта ў 80 км ад Мінску. Будзе сустрэча фанаў ды электрычны канцэрт N.R.M. познім вечарам 8 ліпеня. Бадай упершыню музыкі будуць граць на хутары. Дабірацца можна цягнікамі, электрычкамі, дызелямі і аўтамабілямі."

Я працую ў суботу да абеду. А потым будзем выбірацца. Пастараемся матываваць дзеда пажыць суткі з Міронам. Возьмем з сабой намёт. Мабыць паедзем на сваёй машыне.
Цэлая рэпетыцыя Басовішча атрымліваецца!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат

Апошні раз рэдагавалася: Kryscina (5.07.06 12:12), усяго рэдагавалася 3 раз(ы)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Алег

Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 12.06.2006
Паведамленні: 173
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.07.06 9:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina пісаў(-ла):
мы з Валікам таксама думаем паехаць (без малога).
Алег, на ўсялякі выпадак забіваем месца ў тваім вэне Клічнік

Добра. Нас паболела! Вельмі шчасьлівы Супер!

З павагай,
Алег К.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная »
Старонка 1 з 6.

Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81533 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60847 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45919 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26851 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47322 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       

Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map