Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
НГ на АНТ: Люся па-беларуску

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кіно, музыка і TV
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 24.11.08 17:48    Загаловак паведамлення: НГ на АНТ: Люся па-беларуску Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
У навагоднюю ноч на АНТ пакажуць Батлейку

Сьвяточны тэлепраект будзе цалкам беларускамоўным, падрыхтаваны ён па матывах твораў Крапівы Крапівы.

Здымкі мюзыкла "Батлейка-2009" адбываліся ў Мірскім замку, а таксама ў вёсцы Сіняўская Слабада, што ў Карэліцкім раёне на Гарадзеншчыне. Сюжэт мюзыкла пабудаваны на байках Кандрата Крапівы, тэксты яго — цалкам на беларускай мове. Галоўныя героі навагодняй казкі — княжна ("Міс Беларусь" Вольга Хіжанкова) і "Батлейка" (артысты Дзяржаўнага ансамбля танца). У праекце былі задзейнічаныя Іна Афанасева, Ларыса Грыбалёва, Саша Нэма, Аляксей Хлястоў, Люся Лушчык, гурты "Чук і Гек", "Цягні-штурхай" ды інш.

http://news.tut.by/culture/122439.html


Гэта, вядома, шлях плюс для развіцця мовы.
Але Люся і па-беларуску... я буду баяцца ўключаць тэлевізар Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Алена

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.01.2007
Паведамленні: 311
Адкуль: г. Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.11.08 21:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А хто такая Люся Лушчык? Можа і мне трэба яе баяцца? Вельмі шчасьлівы
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 25.11.08 2:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гэта "дзевачка" з музычнага канала. Па шчырасці, і я не веру, што яна можа гаварыць па-беларску.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.11.08 12:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Усе яны могуць, калі трэба. Абы гэта была сапраўды беларуская, а не трасянка!!!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 25.11.08 12:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, гэта будзе сапраўдная беларуская трасянка. мабыць Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
booxter




Зарэгістраваны: 23.02.2008
Паведамленні: 29

ПаведамленнеДададзена: 25.11.08 19:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я не веру, што яна можа гаварыць :-/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.01.09 12:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну і хто тут не даваў веры, што Люся можа гаварыць па-беларуску?!!! Razz
Учора паглядзела "Батлейку", і мне вельмі спадабалася. Мова ва ўсіх добрая, трасянкі не было. Песьні Песьняроў паклаліся на сюжэт вельмі добра. Адно што трохі зацягнута, як мне падалося. Але, асацыяцыі... Дыплямаваны баран - амонавец, дзядзька-баечнік на даху грузавіка - хлопец на сотцы... І цытаты... "Мы людзі, а ня быдла!!!" Кул! Кул! Кул!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 13.01.09 12:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я ўчора паглядзела другі раз. Цудоўнае кіно пад моцныя напоі і сярэднюю кампанію сярэдняга веку. Безумоўны хіт - "Волагда"! Калдун - не спявак, дарма што тварык фарматны. Як не дзіўна, найлепшая мова была ў тых, хто па-беларуску засвяціўся ўпершыню. Найгорш спявалі савецкія "пісняры"-паляўнічыя з іканнем замест якання.
Так што агулам - гэта плюс. (Мірону дазволіла не спаць да паўночы, бо ён упершыню бачыў вясёлае беларускамоўнае кіно з паляўнічымі, рыцарамі, замкамі, машынкамі і г.д.)

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 13.01.09 13:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Блін,ноўку прапусціла. На НГ не далі паглядзець, бо то пераключалі, бо шумелі, то не да батлейкі было. Думала ўчора пагляджу - і забылася Сумнік

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Volja

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.02.2007
Паведамленні: 274
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.01.09 16:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

вясёлае беларускамоўнае кіно з паляўнічымі, рыцарамі, замкамі, машынкамі і г.д

+1! Мы такасама глядзелі, спадабалася! Нармальнае беларускамоўнае навагодняе кіно. А потым я пачытала "Нашу ніву" і абмеркаванне
http://nn.by/index.php?c=ar&i=22944

нешта разгубілася... а што трэба бало паказаць, каб спадабалася аўтарцы "Нашай нівы"? такое адчуванне, што хаяць па звычцы -- як гэта АНТ ды нешта нармальнае зрабіла! ну, ці каб зрабіць выгляд, што густ маюць вельмі вытанчаны... ці мо гэта ужо рыса такая ў часткі беларускамоўных з'явілася -- што нічога наогул не падабаецца?!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.01.09 16:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну вось, а я не магу нават падтрымаць такую высокакультурную гамонку, бо не бачыла Плачу!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 15.01.09 17:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,
Не ты адна. Я толькі пачатак паглядзела. Агата таксама пачатак, але ёй чамусьці ў душу запала. Яна мне цяпер рэгулёва што-нішто адтуль расказвае.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 15.01.09 17:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прычапіцца можна да шмат чаго. Але радуе тое, што ўсё ж такі пачалі нешта рабіць і сваё, нават аддалёна нагадваючае навагоднія спевы на расійскім ТБ некалькі год таму "Старае пра галоўнае". Для мяне галоўны плюс ва ўсім гэтым што па-беларуску, а там выправяцца Вельмі шчасьлівы .

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 15.01.09 17:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я глядзела толькі кавалак. Мне падалося, што знята якасна і з гумарам. Хацела б забачыць цалкам.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.01.09 18:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Прычапіцца можна да шмат чаго. Але радуе тое, што ўсё ж такі пачалі нешта рабіць і сваё

Згодная на 100%! Прычым не проста сваё, а сваім, зразумелым толькі мясцовым жыхарам, гумарам, паралелямі і алюзіямі! Супер!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81562 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60858 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45922 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26854 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47329 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map