Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Увага да дзіця, якое ў жываце.

Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 2.10.08 22:59    Загаловак паведамлення: Увага да дзіця, якое ў жываце. Адказаць з выцемкаю

Ня ведала, як лепей назваць тэму)).
Але сэнс вось у чым:
Вядома, што дзеткі яшчэ у пузе рэагуюць на сьвятло, на голас мамы і таты. Хацелася б больш даведацца на гэту тэму. Мо хто мае інфармацыю, альбо цікавыя кнігі пра тое, як і што усплывае на дзетку, якая яшчэ не нарадзілася.
І мо хто сам нешта цікавага рабіў пад час цяжарнасьці?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.10.08 11:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наста, віншую!!! Ружа

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.10.08 12:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, дзякуй Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
lizzy

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.05.2007
Паведамленні: 388
Адкуль: Крупіца, Менскі раён

ПаведамленнеДададзена: 4.10.08 14:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я падчас цяжрнасці амаль бесперапынна слухала музыку ўсялякую добрую, шмат гуляла, чытала ўслых Караткевіча, купляла розныя кветачкі-кусцікі-дрэўцы і любавалася імі Сьмешка Асабліва ўсходнія культуры лічаць, што будучую мамку павінны акружаць толькі прыгожыя рэчы. Яшчэ муж мне купіў дыскі Моцарта і гукаў прыроды, і я іх слухала, калі трэба было шмат вучыцца Супер! Калі на апошніх месяцах стала балець спіна, набылі гімнастычны мяч і я на ім сядзела за кампом паскокваючы, дык зараз мячык у нас месца, дзе дзетка закалыхваецца на сон вельмі хутка нават без грудзі Сьмешка А ўвогуле, лепш весці звычайны вобраз жыцця, выключыўшы адтуль як мага больш негатыву, тады для дзеткі адапптацыя да вашага стылю жыцця пройдзе вельмі хутка. І маме гэта зручна Так

_________________



жж - lizzytaki.livejournal.com
мой блог доулы і кансультанта па гв - nursing-lizzy.livejournal.com
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.10.08 19:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

lizzy, дзякуй, я то так i стараюся Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 5.10.08 14:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А наш тата чытаў казкі Мірону перад сном, калі той яшчэ жыў у маміным жывоціку. Пасля афіцыйных народзінаў яны так і працягваюць гэтым займацца.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 25.11.08 15:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я цікавыя кніжкі знайшла па пераднатальнай псіхалогіі (псіхалогія, якая вывучае развіцьцё яшчэ ненароджаннага дзіця ва ўлоньні):
1. Д. Чэмберлен «Разум вашего новорожденного ребенка»

2. Вера Паўлоўская “Важность пренатального и перинтального периода в развитии полноценной, гармоничной личности”
(невялікая на 30 старонак кніжка-артыкулы беларускай аўтаркі – маю у электронным выглядзе на расейскай мове)
Як магла (можна рэдагаваць), менавіта для dzietki.by, пераклала ўрывак з кнігі Веры Паўлоўскай. Увесь пераклад нейкі занадта вялікі атрымаўся для форума. Таму скараціла:

Уразьлівасьць ненароджанага дзіця:

"... дародавы (пераднатальны) досьвед, можа захоўвацца ў памяці і ўплываць на ўсё наступнае жыцьцё.
... ужо ёсьць навуковыя доказы таго, што эмацыянальныя станы маці пад час цяжарнасьці перадаюцца дзіцяці і гэтыя эмацыйныя станы могуць стаць дамінуючымі (пераважнымі) ў дзіцёнка пасьля яго нараджэньня. …дзіцяці перадаваўся зьмест і характар эмацыйных станаў маці.
Было высьветлена, што з найбольшай імавернасьцю ад маці да дзіця перадаюцца такія эмацыйныя станы як страх, агрэсія, злаба ды плаксівасьць. ...
Далей было ўстаноўлена існаваньне залежнасьці адхіленьняў у паводзінах дзіця ад месяца цяжарнасьці, у якім узьнік шкодны ўплыў на мозаг дзіця, пры чым найбольшае значэньне для фарміраваньня пачучьцёвай сферы дзіця, па зьвестках даследчыкаў, маюць 4-ты, 5-ты і 6-ты месяцы ўлоннага жыцьця, калі найбольш актыўна разьвіваюцца мазгавыя структуры, якія граюць асноўную ролю ў фарміраваньні пачуцьцяў.
...велічыня і характар пачуцьцёвых зносінаў паміж маці і плодам, зьяўляецца заледзьве не адным з самых вырашальных чыньнікаў, уплываючых на псіхіку дзіцяці, якая разьвіваецца. Асабліва на яе эмацыйную састаўляючую.
...
Можна сказаць, што матчыны пачуцьці (і пачуцьці бацькі, якія праходзяць праз эмацыйны водгук маці на іх) пранікаюць у плод.
...
Важна зразумець, што, хаця плод пераймае, перажывае эмацыйны досьвед бацькоў, ён таксама мае і свой уласны ўнікальны пераднатальны досьвед, свае пачуцьці і згрызоты, якія не залежаць ад бацькоў. (Асабліва цікавыя высновы пра уласны досьвед блізьнюкоў).
...
Варта сказаць, што галяндскія навукоўцы менавіта з дапамогай дасьледваньняй у галіне пераднатальнай псіхалогіі даказалі, чаму могуць адбывацца перадчасныя роды.
З прычыны стрэсу мозаг дзіцяці хутчэй разьвіваецца, дзіцяці няўтульна ва ўлоньні, таму яму хочацца “уцячы” як мага хутчэй. Натуральна, прысьпешанае развіцьцё мозгу адбываецца ў шкоду іншым ворганам, а потым могуць узьнікаць праблемы са здароўем.
Зараз шмат дзяцей, якія разьвіваюцца вельмі рана. Навукова даказана, што вундэркінды абавязкова адчуваюць нейкі дэфіцыт, у першую чаргу, гэта нястача ў эмацыйнай сферы. Галаўныя мазгі хутчэй разьвіліся, недастаткова разьвілася пачуцьцёвая сфера. Выпадае недастатковае разьвіцьцё якіх-небудзь ворганаў. ..."

Мажліва ў гэтых ды іншых кнігах шмат спрэчнага. Ды адказнасьць за свае рашэньні і ўчынкі, нельга на кнігі перакласьці. Але шмат высноў здаюцца цікавымі і прымушаюць... мець іх на ўвазе. Сьмешка
( Прабачце за творчы пераклад - разумею, што шмат мешаніны сучаснай мовы і тарашкевіцы. Дакладна ня ведаю ніводнай. Упс... )

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681


Апошні раз рэдагавалася: Weranika (25.11.08 16:24), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 25.11.08 15:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі цікава. Асабліва пра заўчасныя роды. Цікава было б пачытаць падрабязней пра гэтыя аландскія даследванні.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 25.11.08 15:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

цікава, а што наконт тых выпадкаў, калі дзіця вылазіць не хоча - перанашваюць на тыдзень і два - што так добра, што і вылазіць не хочацца? Вельмі шчасьлівы

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 25.11.08 16:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik пісаў(-ла):
Вельмі цікава. Асабліва пра заўчасныя роды. Цікава было б пачытаць падрабязней пра гэтыя аландскія даследванні.


У кнізе Паўлоўскай практычна толькі тое, што я тут выклала, пра гэтыя дасьледваньні і ёсьць - толькі высновы. Кніга з пункту погляду аўтарскага права не вельмі бездакорная: у тэксце спасылак амаль што няма, ёсьць толькі сьпіс літаратуры з 20-ці пунктаў, але гэта ўжо здаецца для навукоўцаў і шпецыялістаў.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 25.11.08 17:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Я падчас цяжрнасці амаль бесперапынна слухала музыку ўсялякую добрую..

Выцемка:
А наш тата чытаў казкі Мірону перад сном, калі той яшчэ жыў у маміным жывоціку.


Чэмберлен у сваёй кнізе (вышэй - назва кнігі) піша пра тое, што немаўля здольны памятаць тую самую музыку і казкі, якія яны слухалі перад нараджэньнем. Навародныя дзеці нават аддаюць перавагу тым казкам, якія ўжо такім чынам ведаюць (адсюль між іншым і мяркуюць пра гэтую памяць).
І здаецца ёсьць гісторыя дырыжора, які дзяцюком знайшоў, што можа граць некаторыя музычныя творы ня гледзячы, з першага разу. І ён выявіў, што яго маці, калі была цяжарная шмат грала гэтыя творы, калі вучыла іх.

Яшчэ там сьцьвярджаецца, што калыханкі, якія вы пяеце пад час цяжарнасьці, могуць аказваць неверагодны ўплыў, суцішаючы вашае дзіця пасьля нараджэньня. А я на жаль сьпяваць ня ўмею (калі сьмешна, калі нават жахліва атрымліваецца - не для псіхікі ненароджаннага дзіця Зьбянтэжаны ). Трэба які дыск набыць з калыханкамі.
"Таты, якія паведамлялі пра сябе, прамаўляючы словы "Гэта гаворыць твой тата...", Сьмешка - распавядалі мне, якое чароўнае ўражаньне робіць на немаўля гэтая фраза, прамаўляемая ўжо пасьля нараджэньня.", - гаворыцца ў гэтай кнізе. Але татам трэба гаварыць трошкі грамчэй - каб іх малое ў жываце пачула. Міргаю

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 25.11.08 17:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ладна, паглядзім, як Янка пачне праграмаваць як падрасце Сп. Зялёная Усьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 25.11.08 17:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik пісаў(-ла):
Ладна, паглядзім, як Янка пачне праграмаваць як падрасце Сп. Зялёная Усьмешка


А ты што прамаўляеш праграмны код у працэсе ці гэтыя здольнасьці на біяхімічным узроўньні перадаюцца, як пачуцьці? Сп. Зялёная Усьмешка

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 25.11.08 17:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гранне музычных твораў - гэта механічная памяць пальцаў. Пры чым тут пачуцці?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 25.11.08 17:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
julcik пісаў(-ла):
Гранне музычных твораў - гэта механічная памяць пальцаў. Пры чым тут пачуцці?


Мне здаецца, што дзіця ў жываце можа гэтыя самыя творы толькі на слых успрымаць. Пры чым тут механічная памяць вашых пальцаў?

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2  наступная »
Старонка 1 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 152217 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Як лепей шукаць кватэру? 23 наталька 19195 25.04.12 17:42
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 187478 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў што наконт фітнэсу для цяжарных? 25 schtirliz 54238 3.03.11 19:46
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 45348 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map