Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Зубкі і карыез

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 18, 19, 20, 21  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 30.03.11 22:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ня ведаю, ці пасуе гэта тэма.
У пятніцу, 1 красавіка, па БТ, 14:05, перадача "Школа доктара Камароўскага" на тэму "Жарсці па слодычах".
Паўтор у суботу, 10:15.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
karlson4yk

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2010
Паведамленні: 123

ПаведамленнеДададзена: 29.01.12 22:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дзяўчаты, ці хто карыстаўся гелем "тус мус" (Tooth Mousse) ці роксам для рэмінэралізацыі зубак? ці варта набываць, калі ўжо ёсьць карыес?
і можа хто параіць дзіцячага стаматоляга, які бярэцца за малюпах (1,7)

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 30.01.12 8:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нам стаматолаг казала, што без паказанняў - то бок калі не прызначылі - не трэба купляць рокс для рэмініралізацыі. я лічыла, што ў Даські праблема з эмаллю, але стаматолаг сказала, што ў нашым выпадку паказанняў для гэтага рокса не было.

Мы ходзім у Ладэ да стаматолага. 1.7 - гэта не такая ўжо малюпаха, па-мойму.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
karlson4yk

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2010
Паведамленні: 123

ПаведамленнеДададзена: 30.01.12 10:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, дзякуй. тады пачакаем з набыцьцём геля.
малюпаха - у плане, што на гэтае дзіцё разумныя довады не падзейнічаюць. я проста начыталася, як дзеткам "зубкі загаворваюць" стаматолягі, казачкі распавядаюць, падаруначкі робяць, але тут усё гэта ня пройдзе, для такіх падлашчваньняў дзіцё яшчэ замаленькае. вось я і пераймаюся, цяжка ўявіць, каб дзіцё дало нешта з сабой рабіць

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 30.01.12 10:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы ў ладэ з 1,8 ходзім. Стаматолагам (Мельнікава) задаволеныя.

Адзінае але, калі першы раз прыйшлі, Васіль ушчыніў такі енк. Мяне выгналі, сказалі, каб прыходзіў з татам (муж быў у калідоры, памяняліся). З татам лепей)
То бок першы раз было жахліва (ён проста вапеў, нічога яму не трэба было). Але ён вапеў, а рот раскрытым трымаў.. Доктар "ну пазлюкайся яшчэ, ты так добра рот раскрываеш калі крычыш"

А зараз бяжыць туды... Чым мне падабаецца, там не свідруюць дзіркі, проста замазваюць нечым (яно часта з-за гэтага выпадае (пломбы гэтыя), але жаху ў дзяцей ад аперацый не застаеецца)
Калі выпадаюць праз месяц, нам бясплатна замазваюць па новай (па гарантыі)..

Прыйшлі пасля НГ. У яго спыталі, ну што ты еў? Васіль вылажыў усё як на духу, што ў яго Елачка была, на якой раслі цукеркі))

Стаматолаг пасмяялася з усяго гэтага. Увогуле "зубы зараз загаворвае шыкоўна".. Зараз сядае сам у крэсла, яго на ім катаюць - угору падымаюць там і гд. Шмат пазітыву, стpаху няма.
Ну і зараз мае 4 пярэдніх праблемных зуба. астанія, цьху-цьху, без дзірак (такі фтарызацыя, рэміралізацыя (прызначаныя доктарам), добрая ахайная чыстка дапамагла))

Бо калі б як мне казалі, яны заклаліся пад час цяжарнасці такімі дрэннымі, то мабыць былі б усе такімі дзіравымі, а не першыя верхнія 4..

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
karlson4yk

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2010
Паведамленні: 123

ПаведамленнеДададзена: 30.01.12 12:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, дзякуй за аповед. Уф, усё цяпер лягчэй уяўляецца. А то думаю, будзем брыкацца-крычаць, мыкацца па кабінэтах і на нас усе дантысты гораду крыж паставяць.
Якраз пра Мельнікаву і хацела спытаць, шмат станоўчага зараз пра яе прачытала.
Думала і так узяць з сабой тату, а пасьля твайго аповеду ён дакладна не адверціцца Сьмешка
калі не сьвідруюць дзіркі, гэта супэр, значыць, ёсьць шанец нешта зрабіць.
у нас таксама пярэднія зубкі псуюцца, але ж яны першыя, да іншых мабыць яшчэ чарга не дайшла. нешта ня верыцца мне, што зубкі па-рознаму могуць падчас цяжарнасьці закладацца, здаецца, я чытала, што нават пастаянныя зубы яшчэ да нараджэньня закладаюцца, проста малочныя ў 1 трымэстры, а пастаянныя ў 3-м.
а вы апроч таго, што непасрэдна на зубкі наносіцца, нейкія вітамінкі ці бады не давалі Васілю?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 30.01.12 15:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

не, акрамя фторлаку (які яна там па графіку наносіла) і гелю рэміналізіючага нічога адмысловага не елі. Зубную пасту набывалі, якую яна рэкамендавала. ну і забілі на пратэсты Васіля да чысткі зубоў, раз-два і ўсё ў яго больш не пракатвала..
То бок у нас гэтае пытане перайшло ў катэгорыю, калі пратэст не прымаецца (кшталту праз дарогу перайсці за руку ці ў аўтафатэліку ездзіць)

фторлак ужо нам не наносяць, мабыць курс скончылі

ГВ яна не ўхваляе ў такім узросце з фіговымі зубамі) (таму я проста вырашыла не спрачацца, і пасля чысткі зубоў не карміцца да раніцы)
То бок яе рэкамендацыі выканала, свае прусакі таксама былі сытыя (ну што лепшы ўсваяемы кальцый з малаком да дзіця даходзіць)
Да, у сваёй паліклініке на нас таксама крыж паставілі ў той час..

Калі будуць нейкія пытанні ў яе пра ГВ - можаш нас у прыклад паставіць, калі што (дакарміліся да 2,9, здаецца станам астатніх зубоў яна была задаволеная)) Ну і Васіля памятае яна добра)

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 1.02.12 0:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

karlson4yk, ага і мы да Мельнікавай ходзім. Выпадкова патрапілі, калі пярэднімі зубамі аб край ложку ляснуліся. Яна класная цётка. Падабаецца і тое, што яна сваё стаўленне да ГВ у такім сталым (!!! ) узросце (прыкус, карыес) выказвае так, што ты і яе меркаванне прымаеш і не адчуваеш ціску ці абразы, каторая часта бывае з боку благіх дактароў.
Яна кажа пра працяглае ГВ: "ВОЗ можа і ўхваляе, а Асацыяцыя Еўрапейскіх стаматолагаў не падтрымлівае." Сьмешка І лічыць, што гэтыя рэкамендацыі хутчэй разлічаны на краіны экватарыяльнай Афрыкі, дзе некаторыя праблемы з тым, як накарміць дзіця альтэрнатыўнай ежай. Ржунімагу
І нам у 2 гады параіла рокс з фторам з 4-х гадоў і гель. ГВ мы яшчэ не кінулі, а псаванне зубак заўважна прыпынілася. Яны псаваліся якраз з таго боку, на якім Андрэйка часьцей спаў і вядома смактаў і туды малако і трапляла пад час кармленняў.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 1.02.12 14:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы водзім Яніну ў Экамедсэрвіс, стаматолаг нам параіла акрамя звычайнага гігіенічнага дагляду(у нас шчотка+паста ды "Чароўная пенка") раз на тыдзень апрацоўваць зубкі Бетадынам. Заўважыла, што пасля яго лепш зчышчаецца налёт(Яніна любіць сама пашураваць ў роце пакуль я сняданак гатую, адпаведна якасць чысткі пагаршаецца Сьмешка ). На колькасці дзірак гэта ніяк не адбілася, пакуль зубы не лячылі(ттт), а вось эмаль стала святлейшай

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
karlson4yk

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2010
Паведамленні: 123

ПаведамленнеДададзена: 1.02.12 15:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

дзякуй, дзяўчаты. Запісаліся мы для пачатку да Мельнікавай, паглядзім, ці дзіцё дасца сябе паглядзець, а там далей нешта меркаваць будзем. З ГВ завязваць мы яшчэ не гатовыя, асабліва з ночным, не магу ўявіць, як яго можна абмежаваць, хіба што, каб наш тата ўсю ноч ня спаў, але і тое, сумняюся, што дапаможа.
Weranika, а Андрэйка не глытаў гэтай пасты? Я нешта баюся ўсяго з фторам.
CheGirl, а гэты Бетадын як на смак? не пячэ? здаецца, гэта ж нешта з ёдам

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 1.02.12 15:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

karlson4yk, так, ён з ёдам, мае крыху сваеасаблівы смак, але не пячэ. Яго трэба разводзіць 1:10 з вадой і гэтай вадкасцю апрацоўваць зубкі. Мы гэта робім пры дапамозе шчоткі.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 5.02.12 1:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

karlson4yk, вядома трохі глытае. Я задавала пытанні пра фтор стаматолагам, яны прытрымліваюцца таго погляду, што адназначна шкоднага ў фторы ў зубных пастах няма. Магчыма, калі яе не есьці спецыяльна і шмат. Усіх аргументаў дакладна не памятаю. У маёй галаве такая інфармацыя - пра хваробы, лекі, нейкія медыцынскія звесткі чамусьці не затрымліваецца - запамінаю толькі свае высновы. Rolling Eyes Астатняе, калі трэба, пастаянна спрабую ўзгадваць - што тычыцца першай дапамогі і г.д. Але неяк вырашыла для сябе, што я не магу быць спецыялістам ва ўсіх сферах, таму проста шукаю добрых знаўцаў і/ці крыніцы інфармацыі, каторыі заслугоўваюць даверу і ўзважваючы знойдзеныя такім чынам адказы з пункту гледжання логікі, клёку, рэпутацыі таго, з кім раюся і інш. прымаю рашэнне. Страшнага канешна шмат, таму дзялюся страхамі з тымі, каго лічу прафесіяналамі. Ну і час ад часу трэба зноўку правяраць некаторую інфармацыю ці свае высновы. Неяк так. Сьмешка

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Irynka




Зарэгістраваны: 09.02.2012
Паведамленні: 16

ПаведамленнеДададзена: 28.04.12 0:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А вось тут, у Нямеччыне, да году дзіцяці трэба штодзень даваць пігулькі з вітамінам Д і фторам. Калі з'явіліся зубкі, педыятр параіў зубную пасту без фтору, якую можна глытаць. Ну і ўсё, чышчу гумавай напальчыкавай шчоткай малышачыя зубікі.

_________________
У пошуку
Адэлінка 11 месяцаў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
dzed




Зарэгістраваны: 26.07.2013
Паведамленні: 23

ПаведамленнеДададзена: 13.11.13 5:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

...мo хто падкажa, "фтор" i "fluoride" у з. паcтaх гэта aднo i тoe ж?...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.11.13 14:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
dzed пісаў(-ла):
...мo хто падкажa, "фтор" i "fluoride" у з. паcтaх гэта aднo i тoe ж?...

так

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 18, 19, 20, 21  наступная »
Старонка 19 з 21.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Усё не так проста... 41 Alionka 63054 21.04.11 21:52
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А яны крадуць кантэнт! 57 julcik 54292 31.05.09 13:20
Volha Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Чым Вы зараз займаецеся? 48 valerka 47702 20.07.08 11:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А можа хто добра малюе? 4 tasia 17518 22.05.08 8:29
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ці ня шкодна піць толькі сок? 29 наталька 35779 6.07.07 0:25
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map