Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Дзе якія зніжкі?

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кірмаш + Дзе што набыць
 
Аўтар Паведамленне
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.12.11 12:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У Mothercare па 30 сьнежня наступныя зьніжкі:
1) усе цацкі са зьніжкай 30%;
2) шкарпэткі са зьніжкай 50% пры набыцьці любога сэту калготаў.

Калі шукаеце цацкі для дзетак да 2 гадоў, варта наведацца. Лялек, на жаль, зусім няма, але ёсьць файныя машынкі і цікавыя драўляныя цацкі.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 10.02.12 22:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаткі, была сёння ў Mothercare дык для тых, відаць інфа будзе хто не мае картак, бо ім прыходзяць навіны на мабільны.

Дык вось, у крамах з 1 а 10 і з 24 па 31 кожнага месяца зніжкі, амаль на ўсю вопратку. І на некаторыя рэчы даволі грунтоўныя знішкі.

І калі нехта пабачыць што будуць знішкі на піжаты адпішыцеся.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.02.12 1:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Зь 10 лютага ў Mothercare пачаўся грунтоўны распродаж калекцыі зіма-восень. Зьніжкі амаль на ўсё. Кошты са зьніжкамі - прыкладна як у "Бусьліку". Джынсы па 170-210 тыс., швэдрыкі па 100-200 тыс., легінсы па 50 тыс., баваўняныя кофты з даўгім рукавом - 60 тыс.
Што праўда, рэчы, якія я хацела б набыць, да распродажу не дажылі. Вельмі шчасьлівы Таму набывала сёньня толькі шкарпэткі-калготкі. Калготкі на Вікусю (памер 18-24 мес.) атрымаліся па 28-34 тыс. Шкарпэткі - па 10-12 тыс. Кошты беларускіх рэчаў, а дызайн і якасьць - непараўнальна лепшыя.

hormashyki, увесь студзень была адмысловая акцыя, і я па сваёй картцы магла набыць для Вас піжамы са зьніжкай 22%. Шкада, што Вы раней не напісалі пра такую патрэбу... Зараз магу прапанаваць зьніжку ў 7%.

Што тычыцца акцыяў па чыслах 1-10 і 21-30, то гэта вялікія зьніжкі на пэўную групу тавараў. Напрыклад, з 21 па 30 лістапада была зьніжка 30% на ўсе парасоны, зь 1 па 10 сьнежня - зьніжка 20% на ўсе цацкі. Інфармацыя пра такія зьніжкі не рассылаецца і не вывешваецца на сайце, зьмяшчаецца выключна ў крамах.
Мы з малымі досыць часта ўзімку бываем у "Аляксандравым пасажы" (бо грэемся ў дзіцячым кутку пасьля коўзанкі Вельмі шчасьлівы), таму магу вывешваць тут інфармацыю пра зьніжкі па чыслах месяца.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 12.02.12 9:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, будзе вельмі файна, калі ад вас будзем даведвацца пра такое, бо наўмысна часам не даедзеш паглядзець, што зараз на распродажы. Значыцца тая грунтоўная распродаж якую я апісала, гэта быў пачатак распродажу з 10 лютага. Сьмешка Проста была ў краме менавіта 10, і ў прадавачкі пацікавілася, ці не распачаўся ў іх распродаж, на што яна сказала, што не, гэта зніжкі на некаторыя рэчы.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.02.12 22:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ва ўсіх крамах сеткі "Аранжавы вярблюд" з 13 па 19 лютага зьніжкі да 50% на ўсе восеньска-зімовыя калекцыі. http://www.orangecamel.by/blog_post&id=3335
Ёсьць зьніжкі і на абутак.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 15.02.12 13:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Учора выпадкова завітала ў фірмовую краму "Алесі" на Багдановіча, 78 (побач з Бангалорам).
Там дастаткова шмат зніжак на розныя тавары. Але, што самае істотнае, там ёсць што набыць! Міргаю У адрозненне ад цалкам штучнага Палесся, большасць вырабаў прынамсі паўваўняныя, даволі прыемныя на вобмацак. Ёсць прыгожыя дзіцячыя швэдрыкі і камізэлькі (чырвоныя таксама Сьмешка ).
Я набыла мужчынскі швэдар (узяла ў рукі і не змагла пакінуць) і шалік - паглядзім, як будзе насіцца. На жаль, крама зачынялася а 7-ай, таму жаночыя мадэлі не паспела памераць, хаця сёе-тое падалося цікавым. У іх вельмі павольна грузіцца сайт, але нейкія прыклады з асартыменту можна зірнуць тут: http://www.alesyaoao.by/index.php/ru/catalog

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 20.02.12 11:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

на Нямізе зараз зніжкі (там да нейкага сакавіка). Тыя ж 20% на Алесю. Я зайшла ў фірмвую краму Алесі ў пятніцу, з жахам вылезла з думкай як там хто што можа набыць. Ужосць жа.
А на Нямізе (ёсць яшчэ маленькі філіяльчык ГД На Нямізе ля м. Трактарны завод), там набыла прыстойны швэдрык мужу з капюшончыкам і 80% бавоўны ад той жа Алесі))) там было усяго 2-3 швэдрыка Алесі, але ўсе нашмат лепшыя за тое, што засталося ў фіромвай краме.

і на ўсю маю любімую Любаву зніжкі 10%. Але галоўнае не зніжкі, а наяўнасць на той момант, бо Любава разыходзіцца хутка) Сабе набыла два чароўных камплекта бялізны ад ЛюбавыСьмешка Вельмі тоненькі трыкатаж з 96% бавоўны і 4% элатсану, вельмі-вельмі прыемны))
Дзецям марскіх маек-гольфікаў і спартовы касцюм хапнула).

На дарослы трыкатаж ад купалінкі зніжкі 15%


палезла ў гугл, каб спраўдзіць тэрмін - 14 лютага па 14 сакавіка, і тыя ж акцыі ў ГУМе і ЦУМе (праўда асартымент на сёння дзіцячы ЦУМа хочацца абняць і плакаць)

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 25.02.12 17:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На кропцы "Бартэка" ў гандлёвым цэнтры "Эўропа" значныя зьніжкі на дзіцячы абутак малых памераў - 21 і 22. Што-нішто цікавае ёсьць і на 23-26 памеры, але па адной пары пэўнай мадэлі і разьбіраюць іх хутка.
Гожыя басаножкі на дзяўчынку 22 памеру усяго 100 тыс. (гэх, шкада, што Вікусі ўжо маленькія). А падобныя басаножкі 23 памеру ўжо 480 тыс.
Я набыла невысокія боцікі на дзяўчынку 24 памеру за 165 тыс., на восень пад штаны. Спадабаліся боцікі з натуральнай скуры фасону кедаў, былі 23-25 памеры за 250 тыс.

Былі добрыя боцікі і макасіны на хлопчыкаў 21-22 памераў 100-160 тыс.

"Сімпатэксы" малых памераў на зьніжцы 400 тыс.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.02.12 19:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

"Ноч зьніжак у ГУМе" - 12% зьніжка на ўсе нехарчовыя тавары ўвечары 4 сакавіка 2012 г.

Час акцыі ўдакладніць не магу, здаецца, з 20.00 да 22 ці да 24 гадзінаў.
(Прыкольная акцыя, трэба заўважыць. У лістападзе праводзілася такая ж акцыя, дык народ па 5 каробак беларускага абутку набываў і па 2 каробкі зь беларускімі тэлевізарамі цягнуў. Паўсюль чэргі стаялі, вялізны хапун быў. Я тады нават падумала, што чарговая дэвальвацыя рыхтуецца. Вельмі шчасьлівы )

Іншыя зьніжкі ў ГУМе можна паглядзець на сайце http://www.gum.by/akcii.html

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.02.12 21:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

прыкольна! Вельмі шчасьлівы

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 29.02.12 21:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, пральныя машыны ў гумаўскай інтэрнэт-краме нават з 12% зніжкай даражэй чым такія самыя на онлайнеры

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 29.02.12 22:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, кошты заўжды трэба маніторыць, гэта зразумела. Ня ўсё там так ужо дорага.
Я ў ГУМе некаторыя рэчы вельмі ўдала набывала: напрыклад, перад Новым годам набыла вось такую машынку Лега за 240 тыс. http://aleshka.by/full/?id=746
І яшчэ файныя гульні там набывала - і "Уна", і "Чакалядны набор", і "Перахоп".

Афтопік Гм, а што, пральныя машыны "Атлант", якія прадаюцца ў гумаўскай інэт-краме, нехта з тваіх знаёмых зьбіраецца набываць?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.03.12 20:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Зьніжкі з шэрагу "10 дзён у Mothercare": з 22 па 31 сакавіка зьніжка 20% на нейкі аўтафатэль (які каштуе 1,7 млн.) і зьніжка 15% на вазкі-тросткі "Джайв".

Вось такі ружовы вазок бяз зьніжкі каштуе 600 тыс. http://www.mothercare.com/Mothercare-Jive-Stroller-Flowers/dp/B0040MZQXK?ie=UTF8&ref=sr_1_4&nodeId=44333031&sr=1-4&qid=1332435649&pf_rd_r=0VJ1D1C2GXWV7KBTSNX4&pf_rd_m=A2LBKNDJ2KZUGQ&pf_rd_t=301&pf_rd_i=0&pf_rd_p=231490887&pf_rd_s=center-7
Зялёны вазок з каптурком (у краме стаіць мадэль з каптурком, не такая, як на малюнку) бяз зьніжкі каштуе 700 тыс. http://www.mothercare.com/Mothercare-Jive-Stroller-Jungle-Family/dp/B004H231EY?ie=UTF8&ref=sr_1_7&nodeId=44333031&sr=1-7&qid=1332435649&pf_rd_r=0VJ1D1C2GXWV7KBTSNX4&pf_rd_m=A2LBKNDJ2KZUGQ&pf_rd_t=301&pf_rd_i=0&pf_rd_p=231490887&pf_rd_s=center-7
Да ружовага вазка можна дакупіць набор каптурок+дажджавік+торбачка - 190 тыс. http://www.mothercare.com/Mothercare-Jive-Stroller-Accessory-Pack/dp/B0040MZR1Q?ie=UTF8&pf_rd_r=1E0XABZ4B56MRDVR037E&pf_rd_m=A2LBKNDJ2KZUGQ&pf_rd_t=201&pf_rd_i=B0040MZQXK&pf_rd_p=223220787&pf_rd_s=bottom-9 ці ружовы парасон - 150 тыс.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.08.12 10:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю


_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Nika

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.02.2012
Паведамленні: 188
Адкуль: Менск, Чырвоны Бор

ПаведамленнеДададзена: 31.08.12 0:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

зніжкі (50%) на гулі - у забаўленчым цэнтры Косма да канца жніўня (12 500 і 17 500). Для імяніннікаў у месяц нараджэння - бясплатна. Пасля 13 год - 5 000.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кірмаш + Дзе што набыць Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 4 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Дзе набыць? 32 Kryscina 32826 4.01.10 16:32
Partyzan Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзе набыць кубікі з беларускімі літарамі ? 3 nino 5306 16.10.09 2:03
rasiczka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзе набыць чыгунку? 5 Kryscina 10586 17.12.06 23:27
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзе набыць шалiк? 2 Маркотны 8149 15.12.06 20:27
НеМаркотны Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Летняя вопратка - дзе набыць? 13 julcik 21217 24.06.06 1:36
Alenka Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map