Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Рэжым і грудное выкормліваньне

Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Гадуем дзеці
 
Аўтар Паведамленне
prishizojka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.03.2008
Паведамленні: 50

ПаведамленнеДададзена: 30.04.08 17:28    Загаловак паведамлення: Рэжым і грудное выкормліваньне Адказаць з выцемкаю

Паважаныя бацькі, раскажыце пра ваш досвед рэжыму пры ГВ. Наогул, ці магчыма такое сумяшчаць. Мы, вось, напрыклад, у свае 2 месяцы добра, што кладземся спаць і прачынаемся раніцою дзесьць у адзін час, а вось астатні дзянёк - як прыйдзецца. Вельмі цяжка планаваць дзень. Добра што амаль усю працу хатнюю муж на сябе ўзяў. Я ж, як каралеўна, цяпер гатую ці раблю што іншае, толькі калі муж дома, ці з малой на шпацыр пайшлі. Дарэчы, нават з прагулкамі не вельмі добра атрымоўваецца: бывае, што дачкі не хапае нават на гадзіну вольнага паветра - просіць есці.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 30.04.08 17:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я безрэжымны чалавек, у нас яго як не было раней, так няма і зараз.

З хатняй працай сапраўды былі праблемы - бо я баялася заносіць дзіця на кухню пры ўключанай газавай пліце (каб не дыхаў прадуктамі гарэння - у кожнага свае туарэгі...). Пыласосіць таксама першы час не атрымоўвалася - але потым Янку працэс спадабаўся.

На вуліцу мы хадзілі гадзіны на 3-4 і карміліся там жа (акрамя зімы - але зімой я сама б столькі на вуліцы не стрывала... тады зіма была о-го-го якая )

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 30.04.08 17:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

prishizojka, а сьлінг у вас ёсьць? Суперская рэч! Можна хатнімі справамі займацца (гатаваць, прасаваць, пыласосіць, выціраць пыл, мыць падлогу, набіраць на кампутары, паесьці і г.д.), пакарміць дзіця на вуліцы, прыкрыўшыся сьлінгам. Я ўвогуле да года бязь сьлінга была як бяз рук. Ураньні ўстала, Янку надзела на сябе --- і наперад. Сьмешка

А наконт рэжыма. У вас жа дзіцятка зусім маленькае. Ну які там у 2 месяцы рэжым. Добра хоць, што дзень і ноч ня блытае. Міргаю

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
prishizojka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.03.2008
Паведамленні: 50

ПаведамленнеДададзена: 30.04.08 19:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kotka, слінг у нас ёсць, нават 2 Ржунімагу , кальцавы і шалік, але малая ні ў якім разе не хоча туды лезці, можа толькі так паесці,у кальцавым, а потым трэ даставаць, бо нешта ёй не падабаецца. А шалік дык зусім нешта ніяк, я яго купіла, бо думала хоць так палезе, а фіг мне Вельмі шчасьлівы Дзіця хапае толькі на тое, каб тудя яго запіхнуць. А затым запіхвае пальцы ў рот, тыпу "давай есці", хоць сама да гэтага мяне не адпускала цэлую гадзіну.
julcik, а вы ў слінгу хадзілі? ці як. Бо з вазком не ведаю, як вы даставалі дзіця і яго кармілі і дзе?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 30.04.08 20:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
малая ні ў якім разе не хоча туды лезці, можа толькі так паесці,у кальцавым, а потым трэ даставаць, бо нешта ёй не падабаецца.


А калі пакарміць і потым пасадзіць вертыкальна? Можа, ёй проста нецікава ляжаць?

Выцемка:
Дзіця хапае толькі на тое, каб тудя яго запіхнуць. А затым запіхвае пальцы ў рот, тыпу "давай есці"


Можа, яна так уладкоўваецца спаць?

Выцемка:
Бо з вазком не ведаю, як вы даставалі дзіця і яго кармілі і дзе?


Можна ўзяць той самы сьлінг на колцах і пакарміць у сьлінгу. Можна выбраць зацішны куток, сесьці на лавачку і прыкрыцца пялюшкай, шалікам ці хустачкай.

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 30.04.08 21:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

prishizojka, мы хадзілі з вазком. Са слінгам вельмі рэдка - амаль ніколі. Мяне даставала насіць Янку проста так па парку, а хадзіць кудысьці не было куды - я жыла ў незнаёмым раёне і нікога там не ведала.
Даставала дзіця я проста - рукамі Сьмешка. Сядала на лаўку наадварот, спінай да сцежкі і карміла. Калі лаўкі былі занятыя - сядала пад дрэва. У мяне з сабой заўжды быў кавалачак турыстычнага дыванка каб падсцілаць - бо не заўжды ж цёпла і чыста.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
prishizojka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.03.2008
Паведамленні: 50

ПаведамленнеДададзена: 30.04.08 21:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

       
Выцемка:
А калі пакарміць і потым пасадзіць вертыкальна? Можа, ёй проста нецікава ляжаць?


дык пакормленую і саджу вертыкальна, а яна быццам маё малако чуе і ізноў пачынае прасіць

Выцемка:
Выцемка:
Дзіця хапае толькі на тое, каб тудя яго запіхнуць. А затым запіхвае пальцы ў рот, тыпу "давай есці"


Можа, яна так уладкоўваецца спаць?


Дык яна адразу смокчыць, а потым паступова хныкаць і раўсці пачынае

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 30.04.08 23:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

кажуць, дзіця вельмі моцна адчувае мамін настрой. калі мама сама паводзіць сябе няўпэўнена, сумняецца -- то і дзіця пачынае хвалявацца, плакаць. таму дзіця трэ ў сьлінг пакласьці, і адразу нешта такое рабіць пабегчы. Ну, па вуліцы прайсьці хуткім крокам, напрыклад.
што да рэжыму... дык я таксама чалавек безрэжымны, аж занадта. таму ў нас роэжыму не было зусім. але гэта хутчэй з-за мяне, а не з-за Дася.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 1.05.08 3:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я таксама сабе ніколі не ставіла мэту - трымаць нейкі пэўны рэжым. Але праз колькі месяцаў нейкі рэжым сам сабой наладзіўся і кожныя 2-3 месяцы мяняўся разам з патрэбамі дзяцей, якія хутка расьлі.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
prishizojka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.03.2008
Паведамленні: 50

ПаведамленнеДададзена: 1.05.08 9:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я чаму пра рэжым пытаю - проста як вы дзіцё ў садок аддавалі/аддаваць будзеце? Там жа ўсё па хвілінам распісана. Ці не будзе гэта стрэсам для малога?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 1.05.08 10:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

prishizojka, а ці не зарана яшчэ пра садок думаць? Вельмі шчасьлівы Рэжым напраўды, як слушна напісала mama Halja, зьмяняецца кожныя 2-3 месяцы і больш-меньш усталёўваецца недзе бліжэй да года. Ну, прынамсі, у нас так было. Зараз Яначка ўстае прыблізна а 8 і кладзецца на дзённы сон гадзіне а 13-14, сьпіць каля 2 гадзін. Увечары засынае недзе пасьля 22.

Так што не перажывайце, покуль ісьці ў садок, усё ў вас наладзіцца. Міргаю

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 1.05.08 11:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

у нас першыя месяцы "рэжым" (хаця я так гэта назваць не магу Сьмешка ) мяняўся кожны тыдзень. Нічога - з 9 месяцаў, цьху-цьху, больш менш стабільна хоча спаць у прыкладна аднолькавыя гадзіны (+-30хвілін).
Наконт слінга - мы з ім таксама не пасябравалі. На вуліцы яшчэ нічога, калі шпарка куды-небудзь ідзеш, а дома толькі ў дні пасля прышчэпак, калі малы спаць не спаў, а драмаў каля грудзі. Праўда, калі стаў сядзець, мужу і мне падабалася са слінгам у крамы хадзіць - малога на сябе, а вазок рэчамі забівалі

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
prishizojka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.03.2008
Паведамленні: 50

ПаведамленнеДададзена: 1.05.08 13:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А вось яшчэ пытанне: а як вы з хатнімі справамі спраўляліся. У мяне пакуль муж раніцою і па вечарам з большага цягне, але ці на доўга яго хопіць, тым больш "гаспадынька" з яго тая яшчэ. А мне дык вельмі хочацца таксама што-небудзь прыгатаваць, ці папрыбірацца Упс... , а малая патрабуе каб я была радам, у поле зроку. Таму я амаль заўсёды з ёй у пакойчыку - ці кормімся-спім у мамы на ручках, ці актыўна "размаўляем" і пазнаем свет. Мо вы як без слінгаў спраўляліся, клалі куды, бо мы ж яшчэ не сядаем. Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 1.05.08 14:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ну мае самі ня бавіліся. Даводзілася кідаць коўдру на падлогу на кухні і туды дзіця. Бо пакояў было: спальня ды кухня Сьмешка Ёсьць такія кшталту гамачкую для дзетак на каркасе, каб можна было ставіць у тым пакоі дзе мама працуе. Посуд грыміць, мама па тэлефоне размаўляе - намана. Мае ў такім атачэньні спалі як анёльчыкі Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.05.08 15:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

prishizojka, а калі такі шэзлонг набыць? http://masik.shop.by/115/904/911

Я свайго малодшанькага ў аўтафатэль саджаю, даводзіцца часам яго і на кухню браць, і ў лазенку. Поўзае Ромыч ужо хутка, а маршрут - прамой наводкай да кампутарных дротаў. Вельмі шчасьлівы 5-10 хвілінаў малы сядзіць спакойна - і тое час для хатніх справаў. Сьмешка

Ёсьць яшчэ крэслы для кармленьня, сьпінка якіх раскладаецца амаль у гарызантальнае становішча. Таксама туды можна зьмяшчаць малых дзетак. Але ж дарагія гэтыя крэслы, каля 200 даляраў.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Гадуем дзеці Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: 1, 2, 3, 4, 5  наступная »
Старонка 1 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 12454 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Што такое ЗМР і як зь ім змагацца? 25 Nataluga 30674 2.08.08 1:15
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А можа хто добра малюе? 4 tasia 17887 22.05.08 8:29
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 14286 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Што такое перародавы патранаж???? 31 algunia 36914 19.11.06 2:21
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map