Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Малочны крызіс?

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Кансультацыі па ГВ
 
Аўтар Паведамленне
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 13.10.09 10:04    Загаловак паведамлення: Малочны крызіс? Адказаць з выцемкаю

У нас малочны крызіс? Малако не прыходзіць пашмат з нядзелі. Даська ў выніку мала спіць, бо доўга здабываць сабе ежу ён не прызвычаены і не наядаецца. Пазаўчора цэлы дзень кусаўся з выглядам "мама, ты чаго? а ежа калі будзе?". Учора цэлы дзень вісеў на грудзі, паспаў удзень толькі 1 раз (а не 4-5 як раней) - і тое ўвесь час пры грудзі. Калі ўчора карміла на ноч - то малако так і не прыйшло. Ён не глытаў (зглытнуў мо 4-5 разоў толькі). Заснуў ад смактання. Праўда ноччу нібыта 1 раз паеў добра, а пад раніцу зноўку дрэнна - смокча, а малако не прыходзіць. Гадзіны 2 так мучыліся, потым заснуў.
Я чытала, што ў 3 месяцы можа быць нейкі крызіс. Што рабіць? Я не разумею, чаму малако не прыходзіць, хаця Даська падоўгу смокча. Бярэ грудзь правільна. Нібыта ўсё добра - а малака няма (ці амаль няма)

Пс. У суботу я была моцна разнервавалася, але не настолькі моцна. каб прапала малако. Ці гэта можа быць нешта псіхалагічнае?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Мінак







ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 17:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Добры дзень, julcik!

Такія змены з груддзю ў тры месяцы - звычайная справа. Звязана гэта с тым, што лактацыя становіцца стабільная, грудзь перастае напаўняцца, здаецца пустой, прылівы перастаюць адчувацца жанчынай. Такая змена гаворыць аб тым, што малако цяпер вырабатваецца толькі ў момант прыкладвання дзіця да грудзі, або праз секунд 30-хвіліну. Пры гэтым, вы можате нават не адчуць прыліў.
Ваша хваляванне магло паўплываць на вашу магчымасць выдзяляць малако. Яно сапраўды магло перастаць выцякаць, бо аксітацын перастае вырабатвацца, калі жанчына нервуецца. Няма аксітацыну, няма малака! Яно есць у грудзі, але дрэнна выцякае, альбо зусім не выцякае, вось малому і трэба папрацаваць, каб што-небудзь выцягнуць.
Хутчэй за ўсе ваш "крыз" звязаны з моцным хваляваннем, а потым замест таго каб супакоіцца і карміць, вы яшчэ больш разнерваваліся з-за паводзін малога. Дарэчы, ен таксама адчувае ваш стан і таму так сябе паводзіць. І яму перападае гармонаў стрэса.

Парады такія: перш за ўсе супакоіца, адаслаць усіх і ўсё куды-небудзь далей і засяродзіцца на дзіцяці. Усе ў вас нармалізуецца, калі вы на пару дзен заляжаце у ложак разам з малым і дадзіце грудзь у поўнае яго распараджэнне, адключыцесь ад знешняга міру ў прамым і пераносным сэнсе, будзеце упэўнены ў тым, што ўсе ў вас добра і хутка ўсе наладзіцца! Вельмі добра, калі хатнія справы хто-небудзь возьме на сябе на гэтыя дні.
(Пустышкі, я мяркую, у вас няма. Калі есць, яе трэба паступова ўбраць. Яна першы вораг груднога выкормлівання).
Праверыць, ці хапае Дасіку малака, можна вельмі проста: падлічыць колькасць папісаў за суткі. Калі іх больш за 12, малака яму дастаткова!!!

Можаце мне пазваніць, я раскажу вам, што яшчэ адбываецца у тры месяцы (і пра кусанне мамы таксама). У тры месяцы мы праводзім асобную кансультацыю, бо шмат змен у паводзінах дзіцяці.
Угару
Ольга Бабаян




Зарэгістраваны: 11.09.2009
Паведамленні: 16
Адкуль: Полоцк

ПаведамленнеДададзена: 14.10.09 17:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Адказвала Вольга Бабаян

_________________
Консультант по ГВ
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Кансультацыі па ГВ Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 62327 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 91342 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 88965 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 178861 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35510 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map