Lisa
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 10.02.2007 Паведамленні: 241 Адкуль: Маладэчна
|
|
Шукаю бацькоў, якія жадаюць з восені 2009 года аддаць сваё дзіця ў беларускамоўную (можна рознаўзроставую) групу дзіцячага сада ў Маладзечне. Нас ужо трое! Далучайцеся! Арганізацыйную працу і паходы па інстанцыях бяру на сябе. Святлана. Тэлефон у Маладзечне 54428; 8-029-575-16-52. _________________
 |
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 5646 Адкуль: Miensk
|
|
_________________
Skype: Kryscina
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Lisa
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 10.02.2007 Паведамленні: 241 Адкуль: Маладэчна
|
|
Дзякуй, Kryscina.
Свежая інфармацыя: дзеці да 3-х гадоў будуць наведваць яслі. Такіх пакуль што двое. Дзеці 3-5 гадоў - рознаўзроставую групу. Такіх больш - пяцёра. Папярэдне аддзел адукацыі паабяцаў або сад №22 (у Вялікім Сяле), або №4 (ля хлебазавода). Мы павінны канчаткова заявіць пра сябе напрыканцы сакавіка. Спяшаймася! _________________
 |
|
Lisa
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 10.02.2007 Паведамленні: 241 Адкуль: Маладэчна
|
|
Засталося 4-5 дзён. У яслі папярэдне запісаліся пяцёра, у рознаўзроставую - сем чалавек. Трэба мінімум 12 у кожную групу. Які дзіцячы сад нам дадуць/маглі б даць, цяпер ужо невядома. Прадстаўніца аддзела адукацыі так і кажа: невядома.  _________________
 |
|
Lisa
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 10.02.2007 Паведамленні: 241 Адкуль: Маладэчна
|
|
Шаноўнае спадарства. Усім зацікаўленым яшчэ патэлефаную, але інфармую і на Дзетках: паколькі неабходнага мінімуму (12 чалавек) мы не сабралі, то ў адкрыцці групы нам адмовілі.  Шаноўныя бацькі самых маленькіх! Збіраймася праз год у рознаўзроставую групу! _________________
 |
|