Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Як падрыхтаваць вінаград да зімы?

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Хатняе
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 4.11.12 23:20    Загаловак паведамлення: Як падрыхтаваць вінаград да зімы? Адказаць з выцемкаю

Хто што гаворыць: абразаць, не абразаць, колькі абразаць? Чым прыкрываць?

Што падкажаь ваш досвед?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 5.11.12 11:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не абразаць, скруціць лазу, накрыць картонам, анучкамі ці спанбондам, а зверху лісцем, можна крыху зямлёй.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Auka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.01.2009
Паведамленні: 113
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.11.12 15:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мой тата абразае усё, што не паспела "вызрэць" - усё зялёнае галлё. Калі сэнс у сымах ягадках, а не ў зялёным упрыгожванні, то гэта важна. А пасля прыгінае долу добра адзервянелыя лозы і зверху укрывае так, як напісала julcik. Важна, каб лаза не упрэла, калі раптам стане цяплей. Ну і, канешне, увесну трэбы своечасова гэтую шубу раскалупаць Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 5.11.12 16:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нібыта па вясне лепей абразаць, бо тады бачна, дзе падмёрзла, дзе пашкодзілася грыбкамі і ўсё такое.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Auka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.01.2009
Паведамленні: 113
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.11.12 21:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, я не прэтэндую на самую-самую праўду Сьмешка проста мой досвед такі. У таты больш 20 сартоў вінаграда, і лозы ён рыхтуе да зімы менавіта так. Вялікія лозы складана ўкрываць (калі яны для азелянення, то можа, і слушна, а у нас на вінаград - то яго зручней даглядаць, калі лаза не вышэй чым 1 паверх дома). Грыб заводзіцца там, дзе цёпла і вільготна - абрэзаныя з восені яны лепш праветрываюцца пад укрыццём, таму ўвесну нават прасцей убачыць дзе "захворванне". Лаза на сённяшні дзень
ужо абрэзаная - у яе ёсць час "падрыхтаваць" парэзы да зімойкі - зарасціць, ці як гэта правільней назваць. Укрываем лазу з першымі маразамі - звычайна пасля 20-ых дзён лістапада.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.11.12 12:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Auka, julcik, дзякуй за падказкі. Укрылі-абрэзалі вінаград. Мы пакуль не вызначыліся, чаго больш хочам: захаваць альтанку, аплеценую лазой, ці паесці ягадаў, таму спрабавалі знайсці кампраміс - абрэзалі тое, што вышэй за 2 метры, зусім маладыя пабегі. Накрылі картонам, зверху - лапнікам, а паверх яго - высокімі кветкамі, якія ўся вёска адмыслова для ўкрывання гадуе.

Дарэчы, а як вы прыціскаеце лазу да зямлі?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Auka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.01.2009
Паведамленні: 113
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 9.11.12 22:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Kryscina пісаў(-ла):

Дарэчы, а як вы прыціскаеце лазу да зямлі?


тата каменьчыкі і цаглінкі выкарыстоўвае.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 11.11.12 16:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Auka, мы пабаяліся, што камяні - гэта занадта цяжка. Прыціснулі сасновымі бярвеннямі

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
tim11




Зарэгістраваны: 26.10.2018
Паведамленні: 2

ПаведамленнеДададзена: 26.10.18 11:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Спасибо за советы. А то прошлой зимой половина винограда вымерзло
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Хатняе Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 150642 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 58142 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў што наконт фітнэсу для цяжарных? 25 schtirliz 53711 3.03.11 19:46
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кажуць што калі сьніцца ... 13 andrei 25153 22.11.09 21:21
algunia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 44893 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map