|
|
Аўтар |
Паведамленне |
Перлінка

Зарэгістраваны: 20.09.2012 Паведамленні: 21 Адкуль: Менск
|
|
Якія вы ведаеце пальчыкавыя гульні для самых маленькіх? Дзе можна знайсці вершыкі-пацешкі?  |
|
Угару |
|
|
Palina007
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 02.03.2007 Паведамленні: 2291 Адкуль: Менск
|
|
Гэты пальчык у лес пайшоў,
гэты пальчык грыб знайшоў,
Гэты пальчык чысціць стаў,
гэты пальчык смажыць стаў,
Гэты пальчык усё паеў,
Ад таго і патаўсцеў.
(Пры гэтым кожнаму пальчыку, пачынаючы ад мезенца, робіце масаж.)
А вось тут цэлая падборка: http://dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=6184 _________________
 |
|
Угару |
|
|
Перлінка

Зарэгістраваны: 20.09.2012 Паведамленні: 21 Адкуль: Менск
|
|
Palina007, дзякуй  _________________
 |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
Гэты пальчык – татачка, гэты пальчык – мамачка, татаў тата – наш дзядуля, мама татава - бабуля, мамін тата – наш дзядуля, мама маміна – бабуля, дзядзька - гэта мамін брат,
цётка – маміна сястра,
а яшчэ – мой брат і я,
у нас – вялікая сям’я!
Расказвайце вершык па некалькі разоў з рознымі элементамі гімнастыкі і масажа. Напрыклад, згінаць і разгінаць пальцы паасобку, нібыта яны кланяюцца, альбо прыгінаць па чарзе, пакуль збярэцца кулак, а потым выпростваць па чарзе; масіраваць пальцы ад канца ў бок далоні, злёгку пастукваць па падушачках пальцаў ці, паклаўшы далоні на стол, «тупаць» пальчыкамі. Тэмп, парадак рук і пальцаў і рытм – такія, як вам хочацца!
(дапрацавала Алена Церашкова). |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
Пальчыкавая гульня «Будуем дом» (верш Алены Церашковай)
Мы далоні расціраем,
Мы пальчаткі апранаем,
Мы пілуем. Мы габлюем.
Малатком цвікі ўбіваем.
Мы тынкуем. Мы фарбуем.
Мы «улазіны» спраўляем!
расціраем ручкі, растапырваем па чарзе пальцы, «пілуем» рубам далоней, «габлюем» далонькамі, грукаем кулакамі, размяркоўваем «тынкоўку», імітуем пальцамі пэндзлік, пляскаем у ладкі. |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
МАТЭМАТЫЧНЫЯ ПЕСЕНЬКІ І РАЗМІНКІ - пераклад і дапрацоўка Алены Церашковай
Цягнічок
«Чух-чух-чух» - чуваць здалёк:
Гэта едзе цягнічок!
Цераз поле, цераз мост –
Два вагоны – доўгі хвост.
Узляпіўся на адхон –
адшукаў яшчэ вагон.
А да двух дадаць адзін –
Колькі будзе? Слушна!
«Чух-чух-чух» - чуваць здалёк:
Прытаміўся цягнічок.
Цераз поле, цераз мост,
Дзесяць вагонаў – доўгі хвост!
Узляпіўся на адхон –
і пакінуў там вагон.
Ад дзесяці адняць адзін –
Колькі будзе? Слушна!
РАЗ-ДВА!
АДЗІН – ДВА – галава,
ТРЫ – ЧАТЫРЫ – птушкі ў вырай.
ПЯЦЬ – ШЭСЦЬ – узяць і несці.
СЕМ – ВОСЕМ – круцім носам.
ДЗЕВЯЦЬ – ДЗЕСЯЦЬ – нос павесіць.
ДЗЕСЯЦЬ – ДЗЕВЯЦЬ – столь памераць,
ВОСЕМ – СЕМ – вушы трэм.
ШЭСЦЬ - ПЯЦЬ – сесці-ўстаць.
ЧАТЫРЫ – ТРЫ – калені падбяры.
ДВА – АДЗІН – на месцах сядзім! (на месцы бяжым).
ДОЖДЖ ПА ЗЯМЛІ
Дождж на зямлі,
Дождж па вадзе,
Дождж па траве цэлы (другі, трэці, г.д.) дзень ідзе.
А на мяне
Ліецца дарма.
Пад парасонам дажджу няма. |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
3. https://www.youtube.com/watch?v=jAd4pYDM1T8&feature=share – размінка з паскарэннем.
Мы ідзем налева.
Мы ідзем направа.
Двойчы развярнемся.
Пацягнемся-прачнемся.
На месцы мы падскочым,
Наперад разам крочым.
Назад, нібы пінгвіны,
Пакацімся з ільдзіны.
Мы рукі уздымем –
Апусцім – уздымем – Так!
І сябра абдымем.
пераклад Алены Церашковай |
|
Угару |
|
|
Greena
Зарэгістраваны: 15.02.2018 Паведамленні: 4
|
|
Массируйте каждый пальчик, приговаривая:
Сорока-ворона
Кашу варила,
Детей кормила,
Этому дала,
Этому дала,
- А ты где был?
Дров не рубил,
Печку не топил,
Кашу не варил,
Позже всех приходил.
Также с малого возраста (уже с года) можно начинать развивать моторику художеством. С 10-11 месяцев можно пробовать рисовать пальчиковыми красками, а вот здесь есть рекомендации по развитию моторики при помощи пластилина. Под наблюдением взрослых малыш может гораздо больше: игры с кубиками, простые пазлы, магнитный конструктор (он очень легко складывается). |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
Тупу-тупу,
Я рагаты,
тупу-тупу
Я хвастаты!
Тупу-тупу,
Напужаю!
Тупу-тупу,
Забадаю!
(тупаем нагамi, паказваем роги, хвост, «пужаем» - рэзка раскрываем кулакi, «бадаем» - настаўляем рогi i круцiм галавой)/ |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
Гімнастыка. Расказваем верўык і паказваем, як гэта робіцца.
У ЛЕСЕ
У лесе збіраем суніцы -
Даводзіцца нізка хіліцца.
(нахілы перад сабой)
У лесе збіраем рабіны –
Высока цягнуцца павінны.
(устаем на дыбачкі, цягнемся)
У лесе збіраем шышкі –
На дрэва палезем, як мішкі.
(лезем, падымаем па чарзе рукі і ногі)
У лесе арэхі збіраем –
Кусты да зямлі прыгінаем.
(нахілы ўправа ды ўлева)
У лесе збіраем грыбочкі –
Прысядзем, зірнем пад лісточкі.
(сесці на кукішкі, разгрэбці лісточкі)
(Алена Церашкова) |
|
Угару |
|
|
|
|
Вы не можаце распачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце галасаваць у апытанках Вы не можаце далучаць файлы Вы не можаце сцягваць файлы
|
|